Масква гатова арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў МЗС РФ, Азербайджана і Арменіі

© Sputnik / Наталья СеливерстоваБудынак Міністэрства замежных спраў РФ у Маскве
Будынак Міністэрства замежных спраў РФ у Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2023
Падпісацца
РФ вітае любыя кантакты прадстаўнікоў азербайджанскага і армянскага бакоў, у тым ліку і сустрэчу прэм’ераў у Грузіі, якая адбылася нядаўна, падкрэсліла Захарава.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Расія гатова ў хуткім часе арганізаваць у Маскве кіраўнікоў МЗС РФ, Азербайджана і Арменіі, заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава.
"У бліжэйшы час мы гатовы арганізаваць у Маскве трохбаковую сустрэчу міністраў замежных спраў Расіі, Азербайджана і Арменіі", - сказала Захарава на брыфінгу ў чацвер.
Яна таксама пракаменціравала сустрэчу прэм’ер-міністраў Азербайджана і Арменіі Алі Асадава і Нікола Пашыняна, якая прайшла 27 кастрычніка ў Грузіі. Дыпламат падкрэсліла, што Масква вітае "любыя кантакты, якія садзейнічаюць зняццю напружанасці або раздражнення паміж Баку і Ерэванам".
Як паведамлялася, 19 верасня гэтага года адбылася чарговая эскалацыя канфлікту паміж Азербайджанам і Арменіяй – азербайджанская армія пачала ў Карабаху контртэрарыстычную аперацыю для аднаўлення канстытуцыйнага ладу.
Канфлікт у Карабаху вядомы яшчэ з 1918 года, калі пасля распаду Расійскай Імперыі правы на гэтую тэрыторыю пачалі аспрэчваць армяне і азербайджанцы.
На час існавання СССР канфлікт удалося купіраваць шляхам стварэння армянскай аўтаноміі ў складзе Азербайджанскай ССР. Але перад распадам Саюза супрацьстаянне аднавілася і перарасло ў серыю ўзброеных канфліктаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін: мы сазвоньваліся з Пашынянам, Арменія не пакідае СНД
Пяскоў: у Масквы з’явіліся пытанні да Ерэвана пасля прызнання МКС
Рэспубліка Нагорны Карабах спыняе сваё існаванне
Стужка навiн
0