https://bel.sputnik.by/20231102/navukotsy-na-forume--mnsku-abmyarkovayuts-mpartazamyashchenne--naftagazavay-galne-1080851074.html
Навукоўцы на форуме ў Мінску абмяркоўваюць імпартазамяшчэнне ў нафтагазавай галіне
Навукоўцы на форуме ў Мінску абмяркоўваюць імпартазамяшчэнне ў нафтагазавай галіне
Sputnik Беларусь
Удзел у форуме, які праходзіць на пляцоўцы БДТУ, у тым ліку, бяруць прадстаўнікі 12 універсітэтаў Расіі. 02.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-02T17:27+0300
2023-11-02T17:27+0300
2023-11-02T17:31+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
нафта
газ
форум
імпартазамяшчэнне
бдту
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104384/13/1043841314_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_c6021bd7883167961061918d53f0cb26.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Інавацыі і замяшчэнне імпарту ў найважнейшых галінах прамысловасці абмяркоўваюць у Мінску ўдзельнікі VI Міжнароднага навукова-тэхнічнага форуму па хімічных тэхналогіях і нафтагазаперапрацоўцы, перадае карэспандэнт Sputnik.У мерапрыемстве бяруць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, Кітая, Кубы, Зімбабвэ, Турцыі, Сірыі, Манголіі і Пакістана.Рэктар БДТУ Ігар Войтаў у размове з журналістамі асабліва адзначыў, што на форум, сярод арганізатараў якога дзяржкарпарацыя "Росатом" і Рассупрацоўніцтва, прыехалі прадстаўнікі больш чым дзесяці навуковых устаноў РФ.Ён падкрэсліў, што інавацыі і замяшчэнне імпарту, у тым ліку ў нафтахіміі, вытворчасці ўдабрэнняў і іншых галінах, з’яўляюцца аднымі з найважнейшых напрамкаў у навуковай дзейнасці.Напрыклад, у БДТУ распрацавана тэхналогія атрымання штучнага каменя з адходаў фосфагіпсу для цэментнай прамысловасці, расказаў рэктар. Паводле яго слоў, працуюць ужо вопытныя вытворчасці і вырашаецца пытанне аб шырокім укараненні. Гэта дазволіць зэканоміць мільёны долараў за кошт адмовы ад імпартнай сыравіны, падкрэсліў Ігар Войтаў.Акрамя таго, ён паведаміў, што на Мазырскім НПЗ будзе адкрыты філіял адной з кафедр БДТУ, якая, у тым ліку, будзе займацца распрацоўкай новых відаў бітуму з мэтай атрымліваць асфальт, устойлівы да складаных кліматычных умоў.Рэктар БДТУ падкрэсліў, што за 2023 год універсітэтам асвоена каля 20 новых тэхналогій для прамысловасці. Амаль трэць з іх ужо ўкаранёна.Таксама ВНУ займаецца экспартам адукацыйных паслуг, дадаў Войтаў. Паводле яго слоў, у БДТУ цяпер навучаюцца 500 замежных студэнтаў, у тым ліку і абітурыентаў з Расіі, якія паступаюць на бюджэтную форму навучання.VI Міжнародны навукова-тэхнічны форум па хімічных тэхналогіях і нафтагазаперапрацоўцы завершыць сваю работу 3 лістапада.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104384/13/1043841314_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_dc94d078bdd70f76c0258cf605e411ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, нафта, газ, форум, імпартазамяшчэнне, бдту, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , навука і тэхналогіі
саюзная дзяржава, нафта, газ, форум, імпартазамяшчэнне, бдту, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , навука і тэхналогіі
Навукоўцы на форуме ў Мінску абмяркоўваюць імпартазамяшчэнне ў нафтагазавай галіне
17:27 02.11.2023 (абноўлена: 17:31 02.11.2023) Удзел у форуме, які праходзіць на пляцоўцы БДТУ, у тым ліку, бяруць прадстаўнікі 12 універсітэтаў Расіі.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Інавацыі і замяшчэнне імпарту ў найважнейшых галінах прамысловасці абмяркоўваюць у Мінску ўдзельнікі VI Міжнароднага навукова-тэхнічнага форуму па хімічных тэхналогіях і нафтагазаперапрацоўцы, перадае карэспандэнт Sputnik.
У мерапрыемстве бяруць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, Кітая, Кубы, Зімбабвэ, Турцыі, Сірыі, Манголіі і Пакістана.
Рэктар БДТУ Ігар Войтаў у размове з журналістамі асабліва адзначыў, што на форум, сярод арганізатараў якога дзяржкарпарацыя "Росатом" і Рассупрацоўніцтва, прыехалі прадстаўнікі больш чым дзесяці навуковых устаноў РФ.
"Удзельнічаюць дванаццаць навуковых устаноў – універсітэтаў з Расійскай Федэрацыі", - сказаў Войтаў.
Ён падкрэсліў, што інавацыі і замяшчэнне імпарту, у тым ліку ў нафтахіміі, вытворчасці ўдабрэнняў і іншых галінах, з’яўляюцца аднымі з найважнейшых напрамкаў у навуковай дзейнасці.
Напрыклад, у БДТУ распрацавана тэхналогія атрымання штучнага каменя з адходаў фосфагіпсу для цэментнай прамысловасці, расказаў рэктар. Паводле яго слоў, працуюць ужо вопытныя вытворчасці і вырашаецца пытанне аб шырокім укараненні. Гэта дазволіць зэканоміць мільёны долараў за кошт адмовы ад імпартнай сыравіны, падкрэсліў Ігар Войтаў.
Акрамя таго, ён паведаміў, што на Мазырскім НПЗ будзе адкрыты філіял адной з кафедр БДТУ, якая, у тым ліку, будзе займацца распрацоўкай новых відаў бітуму з мэтай атрымліваць асфальт, устойлівы да складаных кліматычных умоў.
Рэктар БДТУ падкрэсліў, што за 2023 год універсітэтам асвоена каля 20 новых тэхналогій для прамысловасці. Амаль трэць з іх ужо ўкаранёна.
Таксама ВНУ займаецца экспартам адукацыйных паслуг, дадаў Войтаў. Паводле яго слоў, у БДТУ цяпер навучаюцца 500 замежных студэнтаў, у тым ліку і абітурыентаў з Расіі, якія паступаюць на бюджэтную форму навучання.
VI Міжнародны навукова-тэхнічны форум па хімічных тэхналогіях і нафтагазаперапрацоўцы завершыць сваю работу 3 лістапада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"