https://bel.sputnik.by/20231103/drevy--gonar-psmennka-belarus--bashkortastana-pasadzl--mnsku-1080897304.html
Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана пасадзілі ў Мінску
Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана пасадзілі ў Мінску
Sputnik Беларусь
Падзея была прымеркавана з нагоды Дзён літаратуры Башкортастана ў Беларусі. 03.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-03T18:58+0300
2023-11-03T18:58+0300
2023-11-03T18:58+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
літаратура
беларуская літаратура
пісьменнік
у беларусі
беларусь
башкортастан
грамадства
культура
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/03/1080896933_0:257:768:689_1920x0_80_0_0_cc0d36bb2a28487f4488fba2a7bde6ce.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана Пімена Панчанкі і Хадзіі Даўлетшынай высадзілі на спецыяльнай алеі каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, паведамілі Sputnik у Гандлёвым прадстаўніцтве РФ у рэспубліцы.Мерапрыемства праходзіла з удзелам прадстаўніка Рэспублікі Башкортастан Канстанціна Кліміна, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах і членаў МГА "Татаро-башкирское культурное наследие "Чишма".На цырымоніі пасадкі зачыталі прамову старшыні Саюза пісьменнікаў Башкортастана Айгіза Баймухаметава, у якой адзначаецца, што Даўлетшына была ў ліку першых башкірскіх пісьменнікаў, якія наведалі Мінск у 1936 годзе ў якасці дэлегатаў Пленума Пісьменнікаў СССР. Ён таксама падкрэсліў, што яна актыўна працавала над перакладамі твораў беларускіх пісьменнікаў на башкірскую мову.Паводле слоў Баймухаметава, у 1937 годзе Даўлетшына была выслана ў папраўчыя лагеры, у 1942-м – у Бірск з забаронай весці выкладчыцкую і літаратурную дзейнасць, а рэабілітавана толькі пасля смерці – у 1957 годзе."І вось, прайшоўшы ўсе жахі рэпрэсій, здзекаў і прыніжэнняў, праз 87 гадоў зноў "вяртаецца" ў Мінск. Але ўжо з такой пашанай і павагай", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Саюза пісьменнікаў Башкортастана.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240823/pimen-panchanka-biyagrafiya-vershy-1037207139.html
беларусь
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/03/1080896933_0:185:768:761_1920x0_80_0_0_54d22a3a24a57880635c1bef02f226f1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літаратура, беларуская літаратура, пісьменнік, у беларусі, беларусь, башкортастан, грамадства, культура, спадчына, саюзная дзяржава
літаратура, беларуская літаратура, пісьменнік, у беларусі, беларусь, башкортастан, грамадства, культура, спадчына, саюзная дзяржава
Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана пасадзілі ў Мінску
Падзея была прымеркавана з нагоды Дзён літаратуры Башкортастана ў Беларусі.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана Пімена Панчанкі і Хадзіі Даўлетшынай высадзілі на спецыяльнай алеі каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, паведамілі Sputnik у Гандлёвым прадстаўніцтве РФ у рэспубліцы.
Мерапрыемства праходзіла з удзелам прадстаўніка Рэспублікі Башкортастан Канстанціна Кліміна, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах і членаў МГА "Татаро-башкирское культурное наследие "Чишма".
"Адна бяроза на Алеі пісьменнікаў каля бібліятэкі была пасаджана ў гонар першай жанчыны-раманісткі Усходу – Хадзіі Даўлетшынай, побач – дрэва ў гонар славутага пісьменніка Беларусі Пімена Панчанкі", - сказалі ў гандлёвым прадстаўніцтве.
На цырымоніі пасадкі зачыталі прамову старшыні Саюза пісьменнікаў Башкортастана Айгіза Баймухаметава, у якой адзначаецца, што Даўлетшына была ў ліку першых башкірскіх пісьменнікаў, якія наведалі Мінск у 1936 годзе ў якасці дэлегатаў Пленума Пісьменнікаў СССР. Ён таксама падкрэсліў, што яна актыўна працавала над перакладамі твораў беларускіх пісьменнікаў на башкірскую мову.
Паводле слоў Баймухаметава, у 1937 годзе Даўлетшына была выслана ў папраўчыя лагеры, у 1942-м – у Бірск з забаронай весці выкладчыцкую і літаратурную дзейнасць, а рэабілітавана толькі пасля смерці – у 1957 годзе.
"І вось, прайшоўшы ўсе жахі рэпрэсій, здзекаў і прыніжэнняў, праз 87 гадоў зноў "вяртаецца" ў Мінск. Але ўжо з такой пашанай і павагай", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Саюза пісьменнікаў Башкортастана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"