https://bel.sputnik.by/20231104/rasya-svyatkue-dzen-narodnaga-adznstva-1080901548.html
Расія святкуе Дзень народнага адзінства
Расія святкуе Дзень народнага адзінства
Sputnik Беларусь
У сталіцы РФ у гонар свята пройдуць дні адчыненых дзвярэй у культурных цэнтрах, а на пляцоўцы ВДНГ разгорнецца маштабная выстава "Россия". 04.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-04T10:34+0300
2023-11-04T10:34+0300
2023-11-04T10:34+0300
масква
дзень народнага адзінства
расія
свята
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/03/1080899465_0:978:2049:2130_1920x0_80_0_0_15f556d04f3ffcc6eb96a38d18551ed7.jpg
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Сёння Расія адзначае Дзень народнага адзінства. У гонар свята ў Маскве на Краснай плошчы з’явіцца інсталяцыя "Белорусский вокзал", паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін у сваім блогу.Ён таксама растлумачыў, што гэтымі днямі ў Расіі будуць успамінаць парад, які прайшоў 7 лістапада 1941 года. Таму ў цэнтры сталіцы і вырашана зрабіць часовы музей пад адкрытым небам, прысвечаны абароне Масквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Па словах Сабяніна, экспазіцыю цалкам адкрыюць толькі 5 лістапада, і яна будзе даступная да 7 лістапада, а ў Дзень народнага адзінства – 4 лістапада – на ВДНГ стартуе патрыятычны фестываль. Таксама ў гэты дзень у бібліятэках і культурных цэнтрах пройдуць дні адчыненых дзвярэй.Акрамя таго, на ВДНГ 4 лістапада адкрыюць маштабную выставу "Россия", дзе будуць прадстаўлены 89 рэгіёнаў краіны і 20 найбуйнейшых карпарацый. Экспазіцыя будзе даступна да 12 красавіка 2024 года.Спецыяльна да выставы абноўлены павільён Беларусі. Напрыклад, там можна ўбачыць доследны ўзор беларускага электрамабіля, які створаны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. У двары будынка з’явіліся камбайн "Гомсельмаш", аўтамабіль Belgee X50 і трактар МТЗ.Дзень народнага адзінства ў Расіі афіцыйна адзначаецца 4 лістапада, пачынаючы з 2005 года. Свята ўстаноўлена ў гонар таго, што ў канцы кастрычніка (па новым стылі – пачатку лістапада) у 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і Дзмітрыем Пажарскім дабілася поспеху ў барацьбе з польскімі інтэрвентамі ў Маскве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231103/dzen-narodnaga-adznstva-ras-adznachyl--grodne-1080900302.html
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/03/1080899465_0:786:2049:2322_1920x0_80_0_0_8b209ed87a2e1a45852139a3380e72cf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
масква, дзень народнага адзінства, расія, свята, навіны , грамадства
масква, дзень народнага адзінства, расія, свята, навіны , грамадства
Расія святкуе Дзень народнага адзінства
У сталіцы РФ у гонар свята пройдуць дні адчыненых дзвярэй у культурных цэнтрах, а на пляцоўцы ВДНГ разгорнецца маштабная выстава "Россия".
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Сёння Расія адзначае Дзень народнага адзінства. У гонар свята ў Маскве на Краснай плошчы з’явіцца інсталяцыя "Белорусский вокзал", паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін у сваім блогу.
"На платформе інсталяцыі "Белорусский вокзал" госці ўбачаць зенітку і вагон-цяплушку. Унутры вагона і на пероне пройдуць тэатралізаваныя сцэны провадаў апалчэнцаў", - напісаў мэр.
Ён таксама растлумачыў, што гэтымі днямі ў Расіі будуць успамінаць парад, які прайшоў 7 лістапада 1941 года. Таму ў цэнтры сталіцы і вырашана зрабіць часовы музей пад адкрытым небам, прысвечаны абароне Масквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Па словах Сабяніна, экспазіцыю цалкам адкрыюць толькі 5 лістапада, і яна будзе даступная да 7 лістапада, а ў Дзень народнага адзінства – 4 лістапада – на ВДНГ стартуе патрыятычны фестываль. Таксама ў гэты дзень у бібліятэках і культурных цэнтрах пройдуць дні адчыненых дзвярэй.
Акрамя таго, на ВДНГ 4 лістапада адкрыюць маштабную выставу "Россия", дзе будуць прадстаўлены 89 рэгіёнаў краіны і 20 найбуйнейшых карпарацый. Экспазіцыя будзе даступна да 12 красавіка 2024 года.
Спецыяльна да выставы абноўлены павільён Беларусі. Напрыклад, там можна ўбачыць доследны ўзор беларускага электрамабіля, які створаны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. У двары будынка з’явіліся камбайн "Гомсельмаш", аўтамабіль Belgee X50 і трактар МТЗ.
Дзень народнага адзінства ў Расіі афіцыйна адзначаецца 4 лістапада, пачынаючы з 2005 года. Свята ўстаноўлена ў гонар таго, што ў канцы кастрычніка (па новым стылі – пачатку лістапада) у 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і Дзмітрыем Пажарскім дабілася поспеху ў барацьбе з польскімі інтэрвентамі ў Маскве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"