https://bel.sputnik.by/20231108/kanadskya-kankurenty-chakayuts-znzhennya-pastavak-udabrennya-z-belarus-1080968754.html
Канадскія канкурэнты чакаюць зніжэння паставак удабрэнняў з Беларусі
Канадскія канкурэнты чакаюць зніжэння паставак удабрэнняў з Беларусі
Sputnik Беларусь
Агульны аб’ём адгрузак калійных удабрэнняў на глабальным рынку, як лічаць канадцы, па выніках 2023 года будзе ніжэй, чым у 2024-м. 08.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-08T10:40+0300
2023-11-08T10:40+0300
2023-11-08T10:40+0300
удабрэнне
калійныя ўдабрэнні
беларусь
канада
санкцыі
у свеце
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060255856_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_d60feebbf47d05e723c45a1273375db1.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Пастаўкі калійных удабрэнняў з Беларусі на сусветны рынак сёлета могуць знізіцца на 4 млн тон, заяўляе канадскі вытворца ўдабрэнняў Nutrien у справаздачы за трэці квартал 2023 года.Па меркаванні канадскай кампаніі, аб’ёмы расійскіх паставак таксама знізяцца на 2 млн тон. Раней Nutrien даваў больш песімістычны прагноз па беларускіх і расійскіх канкурэнтах. Вытворца чакаў, што пастаўкі з Беларусі ўпадуць на 4-5 млн тон, а з Расіі – на 3-4 млн тон. Пра гэта гаварылася ў справаздачы за другі квартал.Цяпер кампанія чакае, што попыт на ўдабрэнні ў свеце будзе расці.У гэтым годзе Nutrien чакае, што агульны аб’ём складзе 65-67 млн тон.Наступствы санкцыйАдзін з найбуйнейшых ігракоў на рынку калійных удабрэнняў – "Беларуськалій" – знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з лета 2021 года. Літва перакрыла транзіт беларускіх удабрэнняў у лютым таго ж года. Уведзены і абмежаванні з боку ЗША.Як заявіў нядаўна пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Крутой, гэтыя санкцыі негатыўна паўплывалі на сусветны рынак. Агульны аб’ём гандлю калійнымі ўдабрэннямі ўпаў да ўзроўню 2021 года на 16% (6 млн тон). З-за гэтага на 17% знізіўся ўраджай збожжа ў Афрыцы.Пры гэтым у ліпені гэтага года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў адзначаў, што "Беларуськалій" застаецца прыбытковай кампаніяй, і па выніках 2023-га краіна разлічвае прадаць 8 млн тон калійных удабрэнняў. Першы намеснік кіраўніка ўрада дадаў, што лагістычныя расходы выраслі на фоне санкцый у 2-5 разоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
канада
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060255856_235:0:2966:2048_1920x0_80_0_0_51b811d1b5623f1d3b0b69ed4e850fdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
удабрэнне, калійныя ўдабрэнні, беларусь, канада, санкцыі, у свеце, эканоміка, навіны
удабрэнне, калійныя ўдабрэнні, беларусь, канада, санкцыі, у свеце, эканоміка, навіны
Канадскія канкурэнты чакаюць зніжэння паставак удабрэнняў з Беларусі
Агульны аб’ём адгрузак калійных удабрэнняў на глабальным рынку, як лічаць канадцы, па выніках 2023 года будзе ніжэй, чым у 2024-м.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Пастаўкі калійных удабрэнняў з Беларусі на сусветны рынак сёлета могуць знізіцца на 4 млн тон, заяўляе канадскі вытворца ўдабрэнняў Nutrien у справаздачы за трэці квартал 2023 года.
Па меркаванні канадскай кампаніі, аб’ёмы расійскіх паставак таксама знізяцца на 2 млн тон. Раней Nutrien даваў больш песімістычны прагноз па беларускіх і расійскіх канкурэнтах. Вытворца чакаў, што пастаўкі з Беларусі ўпадуць на 4-5 млн тон, а з Расіі – на 3-4 млн тон. Пра гэта гаварылася ў справаздачы за другі квартал.
Цяпер кампанія чакае, што попыт на ўдабрэнні ў свеце будзе расці.
"Мы прагназіруем, што сусветныя пастаўкі калію ў 2024 годзе складуць ад 67 да 71 млн тон, чаму будзе садзейнічаць чаканы рост попыту ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Лацінскай Амерыцы, Еўропе і Індыі", - сказана ў справаздачы.
У гэтым годзе Nutrien чакае, што агульны аб’ём складзе 65-67 млн тон.
Адзін з найбуйнейшых ігракоў на рынку калійных удабрэнняў – "Беларуськалій" – знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з лета 2021 года. Літва перакрыла транзіт беларускіх удабрэнняў у лютым таго ж года. Уведзены і абмежаванні з боку ЗША.
Як заявіў нядаўна пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Крутой, гэтыя санкцыі негатыўна паўплывалі на сусветны рынак. Агульны аб’ём гандлю калійнымі ўдабрэннямі ўпаў да ўзроўню 2021 года на 16% (6 млн тон). З-за гэтага на 17% знізіўся ўраджай збожжа ў Афрыцы.
Пры гэтым у ліпені гэтага года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў адзначаў, што "Беларуськалій" застаецца прыбытковай кампаніяй, і па выніках 2023-га краіна разлічвае прадаць 8 млн тон калійных удабрэнняў. Першы намеснік кіраўніка ўрада дадаў, што лагістычныя расходы выраслі на фоне санкцый у 2-5 разоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"