https://bel.sputnik.by/20231109/putsn-zbraetstsa--mnsk-na-samt-adkb-23-lstapada-1081020365.html
Пуцін збіраецца ў Мінск на саміт АДКБ 23 лістапада
Пуцін збіраецца ў Мінск на саміт АДКБ 23 лістапада
Sputnik Беларусь
Беларусь у 2023 годзе старшынствуе ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, на 23 лістапада ў беларускай сталіцы запланаваны саміт АДКБ. 09.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-09T12:28+0300
2023-11-09T12:28+0300
2023-11-22T16:58+0300
уладзімір пуцін
адкб
расія
навіны
у беларусі
беларусь
палітыка
бяспека
казахстан
еаэс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/17/1069404910_0:114:3110:1863_1920x0_80_0_0_ad5a525acc95924a02508c01150fbe86.jpg
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што плануе пабываць у Мінску на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) 23 лістапада.Беларусь у 2023 годзе старшынствуе ў АДКБ, на 23 лістапада ў беларускай сталіцы запланаваны саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.Пуцін таксама паведаміў, што да канца года пройдзе саміт яшчэ адной інтэграцыйнай структуры ЕАЭС, ён адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу. Акрамя гэтага, паводле слоў расійскага прэзідэнта, у канцы 2023 года пройдзе традыцыйная нефармальная пераднавагодняя сустрэча лідараў СНД.Беларусь і АДКБРашэнне аб тым, што чарговы саміт АДКБ пройдзе ў Мінску 23 лістапада 2023 года, было прынята па выніках саміту ў Ерэване ў мінулым годзе – у 2022 годзе ў арганізацыі старшынствавала Арменія.Згодна са статутнымі дакументамі арганізацыі, выніковы саміт АДКБ праводзіцца ў сталіцы той дзяржавы, якая старшынствуе ў бягучым годзе ў структуры.На ерэванскім саміце прэзідэнт Беларусі адзначыў, што на гэты раз старшынства да Беларусі перайшло "ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін".У АДКБ, акрамя Беларусі, уваходзяць Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.Папярэдні візіт у МінскПапярэдні раз Уладзімір Пуцін быў з візітам у беларускай сталіцы 19 снежня 2022 года. Тады ён правёў перагаворы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Яны абмяркоўвалі стратэгічныя пытанні актуальнага парадку дня – эканоміку і бяспеку.У той візіт Пуціна ў Беларусь разам з ім прыбылі міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, кіраўнік абароннага ведамства Расіі Сяргей Шайгу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/17/1069404910_379:0:3110:2048_1920x0_80_0_0_afadd65e87fd6042b6ba2d49804f67db.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, адкб, расія, навіны , у беларусі, беларусь, палітыка, бяспека, казахстан, еаэс, снд, саміт адкб у мінску – 2023
уладзімір пуцін, адкб, расія, навіны , у беларусі, беларусь, палітыка, бяспека, казахстан, еаэс, снд, саміт адкб у мінску – 2023
Пуцін збіраецца ў Мінск на саміт АДКБ 23 лістапада
12:28 09.11.2023 (абноўлена: 16:58 22.11.2023) Беларусь у 2023 годзе старшынствуе ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, на 23 лістапада ў беларускай сталіцы запланаваны саміт АДКБ.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што плануе пабываць у Мінску на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) 23 лістапада.
"Неўзабаве сустрэнемся ў Мінску на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі (АДКБ - Sputnik)", - сказаў Пуцін падчас перагавораў з казахстанскім прэзідэнтам Касым-Жамартам Такаевым у чацвер у Астане.
Беларусь у 2023 годзе старшынствуе ў АДКБ, на 23 лістапада ў беларускай сталіцы запланаваны саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Пуцін таксама паведаміў, што да канца года пройдзе саміт яшчэ адной інтэграцыйнай структуры ЕАЭС, ён адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу. Акрамя гэтага, паводле слоў расійскага прэзідэнта, у канцы 2023 года пройдзе традыцыйная нефармальная пераднавагодняя сустрэча лідараў СНД.
Рашэнне аб тым, што чарговы саміт АДКБ пройдзе ў Мінску 23 лістапада 2023 года, было прынята па выніках саміту ў Ерэване ў мінулым годзе – у 2022 годзе ў арганізацыі старшынствавала Арменія.
Згодна са статутнымі дакументамі арганізацыі, выніковы саміт АДКБ праводзіцца ў сталіцы той дзяржавы, якая старшынствуе ў бягучым годзе ў структуры.
На ерэванскім саміце прэзідэнт Беларусі адзначыў, што на гэты раз старшынства да Беларусі перайшло "ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін".
У АДКБ, акрамя Беларусі, уваходзяць Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.
Папярэдні раз Уладзімір Пуцін быў з візітам у беларускай сталіцы 19 снежня 2022 года. Тады ён правёў перагаворы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Яны абмяркоўвалі стратэгічныя пытанні актуальнага парадку дня – эканоміку і бяспеку.
У той візіт Пуціна ў Беларусь разам з ім прыбылі міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, кіраўнік абароннага ведамства Расіі Сяргей Шайгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"