https://bel.sputnik.by/20231115/rzhd-moguts-rekanstruyavats-uchastak-darog-u-belarus--napramku-kalnngrada-1081166054.html
РЧ можа рэканструяваць участак дарогі ў Беларусі ў напрамку Калінінграда
РЧ можа рэканструяваць участак дарогі ў Беларусі ў напрамку Калінінграда
Sputnik Беларусь
Расійскі холдынг раней заключыў з беларускім бокам пагадненне аб развіцці чыгуначнай інфраструктуры ў напрамку расійскіх паўночна-заходніх партоў. 15.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-15T17:39+0300
2023-11-15T17:39+0300
2023-11-16T09:01+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
у беларусі
расія
чыгунка
чыгуначны транспарт
саюзная дзяржава
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/05/1078216888_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_1d52feeb41c4cc5a9db7e222d3559503.jpg
МІНСК, 15 лістапада – Sputnik. РЧ і БЧ абмяркоўваюць праект рэканструкцыі ўчастка чыгункі ў Беларусі ў напрамку Калінінградскай вобласці, паведаміў журналістам першы намеснік гендырэктара расійскай кампаніі Сяргей Паўлаў.Паўлаў удакладніў, што размова ідзе аб участку ў напрамку Мінск-Маладзечна. Паводле яго слоў, рашэнне аб удзеле РЧ у гэтым праекце будзе прынята ў гэтым годзе.Дарогі да партоўУ жніўні 2023-га холдынг "Расійскія чыгункі" і БЧ заключылі пагадненне аб развіцці інфраструктуры ў напрамку партоў Паўночна-Заходняга рэгіёну РФ. Дакументам прадугледжаны план мерапрыемстваў на перыяд да 2026 года. Прычым кожны з бакоў будзе рэалізоўваць праекты на сваёй тэрыторыі.Акрамя таго, беларускі бок паведамляў, што за восем месяцаў гэтага года было адрамантавана больш за 100 км пуці на чыгунцы.Цягнікі з БалтыкіЗ Балтыкі праз беларускую тэрыторыю курсуюць пасажырскія цягнікі Калінінград-Масква і Калінінград-Адлер. Саставы спыняюцца ў Смаргоні, Маладзечне, Мінску, Барысаве і Оршы.Што да Літвы і Латвіі, то пасажырскія цягнікі з гэтых краін не ходзяць у/з Беларусі яшчэ з сакавіка 2020 года.Грузавая чыгуначная сувязь Беларусі і Калінінградскай вобласці ажыццяўляецца праз адзіны пункт пропуску "Кена" (з літоўскага боку) - "Гудагай" (з беларускага). З-за рашэння Літвы з 16 лютага 2023 года быў закрыты пагранпераход "Стасілас".Гэтую меру балтыйская рэспубліка тлумачыла "вялікімі патокамі кантрабанды, якая перавозілася цягнікамі з Беларусі". Аднак літоўскія ўлады паабяцалі аднавіць працу чыгуначнага памежнага пераходу ў канцы 2024 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/05/1078216888_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_79e3598c25141187fd1702c9ef284a90.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, расія, чыгунка, чыгуначны транспарт, саюзная дзяржава, навіны
у беларусі, расія, чыгунка, чыгуначны транспарт, саюзная дзяржава, навіны
РЧ можа рэканструяваць участак дарогі ў Беларусі ў напрамку Калінінграда
17:39 15.11.2023 (абноўлена: 09:01 16.11.2023) Расійскі холдынг раней заключыў з беларускім бокам пагадненне аб развіцці чыгуначнай інфраструктуры ў напрамку расійскіх паўночна-заходніх партоў.
МІНСК, 15 лістапада – Sputnik. РЧ і БЧ абмяркоўваюць праект рэканструкцыі ўчастка чыгункі ў Беларусі ў напрамку Калінінградскай вобласці, паведаміў журналістам першы намеснік гендырэктара расійскай кампаніі Сяргей Паўлаў.
"Цяпер мы з нашымі беларускімі партнёрамі якраз абмяркоўваем праект рэканструкцыі ўчастка Беларускай чыгункі для таго, каб развіваць сумесны калідор, па якім мы забяспечваем транспартную звязанасць Калінінградскай вобласці", - сказаў ён у кулуарах выставы "Транспарт Расіі".
Паўлаў удакладніў, што размова ідзе аб участку ў напрамку Мінск-Маладзечна. Паводле яго слоў, рашэнне аб удзеле РЧ у гэтым праекце будзе прынята ў гэтым годзе.
У жніўні 2023-га холдынг "Расійскія чыгункі" і БЧ заключылі пагадненне аб развіцці інфраструктуры ў напрамку партоў Паўночна-Заходняга рэгіёну РФ. Дакументам прадугледжаны план мерапрыемстваў на перыяд да 2026 года. Прычым кожны з бакоў будзе рэалізоўваць праекты на сваёй тэрыторыі.
Акрамя таго, беларускі бок паведамляў, што за восем месяцаў гэтага года было адрамантавана больш за 100 км пуці на чыгунцы.
З Балтыкі праз беларускую тэрыторыю курсуюць пасажырскія цягнікі Калінінград-Масква і Калінінград-Адлер. Саставы спыняюцца ў Смаргоні, Маладзечне, Мінску, Барысаве і Оршы.
Што да Літвы і Латвіі, то пасажырскія цягнікі з гэтых краін не ходзяць у/з Беларусі яшчэ з сакавіка 2020 года.
Грузавая чыгуначная сувязь Беларусі і Калінінградскай вобласці ажыццяўляецца праз адзіны пункт пропуску "Кена" (з літоўскага боку) - "Гудагай" (з беларускага). З-за рашэння Літвы з 16 лютага 2023 года быў закрыты пагранпераход "Стасілас".
Гэтую меру балтыйская рэспубліка тлумачыла "вялікімі патокамі кантрабанды, якая перавозілася цягнікамі з Беларусі". Аднак літоўскія ўлады паабяцалі аднавіць працу чыгуначнага памежнага пераходу ў канцы 2024 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"