https://bel.sputnik.by/20231116/baranets-baydenu-ne-dalosya-padkupts-s-tsznpna-1081192351.html
Баранец: Байдэну не ўдалося падкупіць Сі Цзіньпіна
Баранец: Байдэну не ўдалося падкупіць Сі Цзіньпіна
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на намаганні Джо Байдэна падчас двухбаковай сустрэчы лідараў КНР і ЗША ў Сан-Францыска, Сі прыехаў вялікім кітайскім правадыром і сябрам Расіі і... 16.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-16T16:26+0300
2023-11-16T16:26+0300
2023-11-16T16:26+0300
радыё
радыё
сі цзіньпін
джо байдэн
кнр
кітай
зша
меркаванне
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/10/1081183845_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_7763819708b0a6f2d9a605d9f26c5b72.jpg
Баранец: Байдену не удалось превратить Си Цзиньпина в "антироссийскую собаку"
Sputnik Беларусь
В ходе визита китайского лидера в Сан-Франциско Джо байден предпринял жалкую попытку подкупить своего гостя, которая не увенчалась успехом, считает военный обозреватель "Комсомольской правды" Виктор Баранец.
Сустрэча лідара КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Сан-Францыска выклікала абгрунтаваную цікавасць аналітыкаў. Сам ход сустрэчы і тон размовы – спакойны і добразычлівы з боку кітайскага лідара і напружана-дакорлівы з боку прэзідэнта ЗША.Пры гэтым пасля перагавораў Байдэн заявіў журналістам, што не змяніў меркавання аб Сі Цзіньпіне як аб дыктатару, на што ўжо адрэагавала кітайскае МЗС: "Гэтая заява вельмі памылковая і безадказная, Кітай рашуча выступае супраць палітычных маніпуляцый", - сказала афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Мао Нін.Для Расіі збліжэнне ЗША і Кітая вельмі нявыгадна, паколькі ў глабальнай гульні паміж Расіяй і ЗША, Расіяй і НАТА, Расіяй і Еўропай расійскаму боку вельмі важна, каб Кітай цвёрда стаяў за спіной РФ, адзначае субяседнік Sputnik."Збліжэння ЗША і Кітая не адбылося, гэта для мяне самая вялікая радасць. Не менш вялікую радасць у мяне выклікае тое, што Байдэн назваў Сі Цзіньпіна дыктатарам. Гэта сведчыць аб тым, што нейкіх збліжэнняў пасля такой заявы наўрад ці варта чакаць", - перакананы Баранец.У сухім астатку па выніках сустрэчы нічога не змянілася – Сі Цзіньпін як прыехаў са сваёй пазіцыяй, так і з’ехаў адтуль, лічыць эксперт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
кнр
кітай
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/10/1081183845_0:0:1065:799_1920x0_80_0_0_e16fbf59242c2e3763ffb60fef4a9ab4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
радыё, сі цзіньпін, джо байдэн, кнр, кітай, зша, меркаванне, палітыка, у свеце, віктар баранец, аудио
радыё, сі цзіньпін, джо байдэн, кнр, кітай, зша, меркаванне, палітыка, у свеце, віктар баранец, аудио
Баранец: Байдэну не ўдалося падкупіць Сі Цзіньпіна
Нягледзячы на намаганні Джо Байдэна падчас двухбаковай сустрэчы лідараў КНР і ЗША ў Сан-Францыска, Сі прыехаў вялікім кітайскім правадыром і сябрам Расіі і такім жа ён і паехаў, лічыць ваенны аглядальнік "Комсомольской правды" Віктар Баранец.
Сустрэча лідара КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Сан-Францыска выклікала абгрунтаваную цікавасць аналітыкаў. Сам ход сустрэчы і тон размовы – спакойны і добразычлівы з боку кітайскага лідара і напружана-дакорлівы з боку прэзідэнта ЗША.
Пры гэтым пасля перагавораў Байдэн заявіў журналістам, што не змяніў меркавання аб Сі Цзіньпіне як аб дыктатару, на што ўжо адрэагавала кітайскае МЗС: "Гэтая заява вельмі памылковая і безадказная, Кітай рашуча выступае супраць палітычных маніпуляцый", - сказала афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Мао Нін.
"Мяне гэты візіт Сі Цзіньпіна вельмі сур’ёзна насцярожваў. У гэтай сітуацыі я больш за ўсё баяўся таго, каб Сі Цзіньпін не зрабіў нейкіх нечаканых крокаў, якія будуць невыгадныя для Расіі. Вы ж ведаеце выдатна, што ў ЗША ёсць цэлая дактрына, як пасварыць Кітай з Расіяй, і ў гэтай сітуацыі я перажываў, што раптам Сі зробіць нейкую заяву, якая будзе казаць аб тым, што Пекін наладжвае адносіны з Вашынгтонам", - кажа Баранец.
Для Расіі збліжэнне ЗША і Кітая вельмі нявыгадна, паколькі ў глабальнай гульні паміж Расіяй і ЗША, Расіяй і НАТА, Расіяй і Еўропай расійскаму боку вельмі важна, каб Кітай цвёрда стаяў за спіной РФ, адзначае субяседнік Sputnik.
"Збліжэння ЗША і Кітая не адбылося, гэта для мяне самая вялікая радасць. Не менш вялікую радасць у мяне выклікае тое, што Байдэн назваў Сі Цзіньпіна дыктатарам. Гэта сведчыць аб тым, што нейкіх збліжэнняў пасля такой заявы наўрад ці варта чакаць", - перакананы Баранец.
У сухім астатку па выніках сустрэчы нічога не змянілася – Сі Цзіньпін як прыехаў са сваёй пазіцыяй, так і з’ехаў адтуль, лічыць эксперт.
"Запрашэнне Сі ў крымінальную сталіцу ЗША, прагулка ў гранатавым садзе, шчодры абед ці вячэра – усё гэта мізэрныя спробы падкупіць Сі Цзіньпіна. Галоўны вынік у тым, што Байдэну не ўдалося <…>. Сі прыехаў у Сан-Францыска вялікім кітайскім правадыром і сябрам Расіі, адтуль ён такім і паехаў", - упэўнен Баранец.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Байдэн пасля сустрэчы з Сі Цзіньпінам
зноў назваў яго дыктатарам