Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Фінляндыя зачыняе КПП на мяжы з Расіяй

© AP / Sergei GritsКПП у Іматры, паўднёва-ўсходняя Фінляндыя
КПП у Іматры, паўднёва-ўсходняя Фінляндыя - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2023
Падпісацца
Улады ў Хельсінкі тлумачаць сваё рашэнне міграцыйнай сітуацыяй, абвастрэнне якой яны звязваюць з дзеяннямі трэцяга боку.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Урад Фінляндыі прыняў рашэнне закрыць з 18 лістапада чатыры пункты пропуску на мяжы з Расіяй, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы фінскага кабінета міністраў.
"Урад прыняў рашэнне закрыць частку ўсходняй мяжы Фінляндыі. Пагранічныя пераходы Ваалімаа, Нуямаа, Іматра і Ніірала будуць зачынены з 18 лістапада 2023 года", - заявілі ва ўрадзе.
Пры гэтым у прэс-службе звярнулі ўвагу на тое, што людзі, якія плануюць падаць заяву аб міжнароднай абароне, на фінска-расійскай мяжы могуць звярнуцца да служачых на пагранічных пераходах Вартыус і Сала.
"Мы дзейнічалі рашуча і хутка, каб сітуацыя на ўсходняй мяжы не пагоршылася", - матывавалі свае дзеянні ў фінскім урадзе.
Пасля чаго нагадалі, што менавіта з мэтай прыняцця такіх рашэнняў у закон аб пагранічнай ахове і былі ўнесены змены. Гэтае рашэнне ўлад будзе дзейнічаць да 18 лютага 2024 года.
У фінскім урадзе ўпэўнены, што ёсць "прыкметы таго, што ўлады замежнай дзяржавы або іншыя суб’екты адыгралі сваю ролю ў садзейнічанні прыбыццю ў Фінляндыю асоб, якія незаконна перайшлі мяжу".
У сваю чаргу кіраўнік МУС Фінляндыі Мары Рантанен запэўніла, што пры неабходнасці ведамствам будуць зроблены больш сур’ёзныя дзеянні.
Усяго на мяжы Фінляндыі і Расіі дзейнічае дзевяць КПП.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю
Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў выпадку крытычнага інцыдэнту
Беларусь адрэагуе на закрыццё Літвой пунктаў пропуску – МЗС
Стужка навiн
0