Начштаба АДКБ: Арменія не падавала заяўку на выхад з Арганізацыі

© Sputnik / Александр Натрускин / Перайсці ў медыябанкНачальнік Аб'яднанага штаба Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы, генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў
Начальнік Аб'яднанага штаба Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы, генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2023
Падпісацца
Ерэван фактычна абмежаваў удзел у розных мерапрыемствах АДКБ, але ў Арганізацыі адзначаюць, што зусім не страцілі цікавасць да Каўказа.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Кіраўнікі краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) знойдуць рашэнне той сітуацыі, якая зараз складваецца з Арменіяй, заявіў начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў падчас тэлемоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Афіцыйных заяў (аб выхадзе з АДКБ - Sputnik) ад кіраўніцтва Арменіі не паступала, у тым ліку ў арганізацыю. Ніякіх заяў аб тым, што Арменія выходзіць з АДКБ, не было. Нейкіх дакументаў на гэты конт не паступала", - сказаў генерал Сідараў.
Паводле яго слоў, армянскаму боку яшчэ ў мінулым годзе прапанавалі меры па стабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне, і абмеркаванне гэтых прапаноў яшчэ працягваецца. Той факт, што Ерэван абмежаваў свой удзел у мерапрыемствах АКДБ у 2023 годзе, Анатоль Сідараў пракаменціраваў так, што ў краінах Арганізацыі "па-рознаму можа складвацца сітуацыя".
Ён падкрэсліў, Арменія ўдзельнічае ў фінансаванні статутных органаў АДКБ і распрацоўцы дакументаў. У самой Арганізацыі не ўздымалася пытанне аб тым, што яна страціла цікавасць да каўказскага рэгіёна.
"Нават блізка ў думках такога няма", - запэўніў начштаба.
Раней стала вядома, што прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не будзе прысутнічаць на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое намечана на 23 лістапада ў Мінску. На гэтым фоне армянскі палітык заявіў, што яго краіна не збіраецца выходзіць з Арганізацыі.
"Я не рыхтую ніякую глебу, бо такая глеба або ёсць, або яе няма... Нашаму грамадству незразумела, чаму мы кожны раз едзем, паўтараем адно і тое ж, гаворым і вяртаемся, не атрымаўшы ніякага адказу", - сказаў Пашынян.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Ваенныя прапануюць уключыць баявую авіяцыю ў калектыўныя сілы АДКБ
АДКБ: стан і перспектывы развіцця блока – відэа
Грызлоў пракаменціраваў вучэнні АДКБ, якія прайшлі ў Беларусі
Стужка навiн
0