Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

За беларусамі з сектара Газа адправіўся самалёт з Мінска

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны аэрапорт Мінск
Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2023
Падпісацца
Беларускіх грамадзян разам з сем’ямі эвакуіравалі з блізкаўсходняга анклава, дзе працягваюцца баявыя дзеянні, на тэрыторыю Егіпта.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Гуманітарны рэйс у Каір за беларускімі грамадзянамі здзяйсняе авіякампанія "Белавія", паведамілі ў прэс-службе МНС.
Згодна з анлайн-таблом Нацыянальнага аэрапорта Мінск, борт вылецеў у 9:50 у чацвер.
Як распавялі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, у складзе гуманітарнага рэйса ў Егіпет накіроўваюцца двое медыкаў і двое псіхолагаў – яны акажуць дапамогу нашым грамадзянам, эвакуіраваным з сектара Газа.
"З сабой бяром наборы для аказання амбулаторнай і неадкладнай дапамогі, а таксама абсталяванне для маніторынгу і дыягностыкі захворванняў", - адзначыў галоўны спецыяліст цэнтра медыцынскага прызначэння РАСН "Зубр" Юрый Гелеклідзі.
У МНС падкрэслілі, што спецыялісты ведамства гатовы аказваць экстранную псіхалагічную дапамогу як дарослым, так і дзецям.

Эвакуацыя беларусаў з сектара Газа

У МЗС напярэдадні паведамілі, што беларускім бокам у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара быў арганізаваны выхад беларускіх грамадзян і іх родных з сектара Газа праз пагранічны пераход "Рафах" на егіпецкую тэрыторыю.
Усяго такім чынам было выведзена 43 чалавекі, у бліжэйшы час яны будуць вяртацца ў Беларусь.
Эвакуацыяй беларусаў па даручэнні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі займаліся супрацоўнікі КДБ, яны ж сустракалі бежанцаў на мяжы сектара Газа. Там людзям перадалі харчовыя наборы і прадметы першай неабходнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
На КПП Рафах у Егіпце - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2023
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Кашмар у мінулым: вывезеных з Газы беларусаў сустрэлі на мяжы анклава
Стужка навiн
0