https://bel.sputnik.by/20231117/anshchanka-raspav-ts-budze-novaya-pandemya-covid-1081224132.html
Анішчанка распавёў, ці будзе новая пандэмія COVID
Анішчанка распавёў, ці будзе новая пандэмія COVID
Sputnik Беларусь
Найбольш эфектыўны спосаб аховы ад каронавіруса – гэта вакцынацыя, заявіў расійскі акадэмік. 17.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-17T15:17+0300
2023-11-17T15:17+0300
2023-11-17T15:17+0300
covid-19
каронавірус covid-19
каронавірус
вакцынацыя
еаэс
генадзь анішчанка
грамадства
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104084/05/1040840521_0:0:2369:1333_1920x0_80_0_0_5464bcca4cd0274ff3c0b4a93f6c988e.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Адразу тры інфекцыі распаўсюджваюцца ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза: грып, ВРЗ, COVID. Пра іх небяспеку расказаў акадэмік РАН Генадзь Анішчанка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Сезонны рост інфекцыйных захворванняў Генадзь Анішчанка назваў звычайнай прыроднай з’явай. Увосень і ўзімку светлавы дзень памяншаецца, часцяком пераважае пахмурнае надвор’е, як вынік менш паступае ўльтрафіялету, які забівае вірусы. А таму яны больш актыўна распаўсюджваюцца. Толькі ў Расіі, як адзначыў эксперт, з каронавіруснай інфекцыяй шпіталізавана больш за пяць тысяч чалавек.Паводле яго слоў, для новай пандэміі пакуль што няма ніякіх перадумоў, але пры адной умове – калі будуць прымацца ўсе меры да купіравання распаўсюджвання віруса. Найбольш эфектыўны спосаб – гэта вакцынацыя."Ужо больш за 60 мільёнаў чалавек прышчэплены (у Расіі - Sputnik). Перш за ўсё прышчэпліваюцца школьнікі, старэйшае пакаленне, настаўнікі, урачы і работнікі гандлю. Каб атрымаць калектыўны імунітэт, трэба прышчапіць не менш як 70 мільёнаў чалавек. Вакцынацыя працягваецца", - назваў лічбы эксперт.Таксама ён адзначыў, што ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС ёсць людзі, якія па рэлігійных ці іншых перакананнях адмаўляюцца ад вакцынацыі."Калі ў СССР з дапамогай вакцын перамаглі коклюш і адзёр, вырасла цэлае пакаленне людзей, якія не ведалі гэтых хвароб. І з’явіліся праціўнікі прышчэпак, нават сярод урачоў, таму што на іх руках дзеці ад гэтых захворванняў не паміралі. Грашыць на людзей, якія адмаўляюцца ад прышчэпак з-за рэлігійных перакананняў, я б не стаў. Найперш гэта недапрацоўка медыкаў", - расказаў эксперт.Таксама Генадзь Анішчанка расказаў, што ў Расіі цяпер распрацоўваюцца дзве вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104084/05/1040840521_150:0:2255:1579_1920x0_80_0_0_6f99dced012641208b89bbe2947e7239.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
covid-19, каронавірус covid-19, каронавірус, вакцынацыя, еаэс, генадзь анішчанка, грамадства, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, меркаванне
covid-19, каронавірус covid-19, каронавірус, вакцынацыя, еаэс, генадзь анішчанка, грамадства, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, меркаванне
Анішчанка распавёў, ці будзе новая пандэмія COVID
Найбольш эфектыўны спосаб аховы ад каронавіруса – гэта вакцынацыя, заявіў расійскі акадэмік.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Адразу тры інфекцыі распаўсюджваюцца ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза: грып, ВРЗ, COVID. Пра іх небяспеку расказаў акадэмік РАН Генадзь Анішчанка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Сезонны рост інфекцыйных захворванняў Генадзь Анішчанка назваў звычайнай прыроднай з’явай. Увосень і ўзімку светлавы дзень памяншаецца, часцяком пераважае пахмурнае надвор’е, як вынік менш паступае ўльтрафіялету, які забівае вірусы. А таму яны больш актыўна распаўсюджваюцца. Толькі ў Расіі, як адзначыў эксперт, з каронавіруснай інфекцыяй шпіталізавана больш за пяць тысяч чалавек.
"Мы жывем у адзінай прасторы ў ЕАЭС. Усюды адзначаецца асенне-зімовы перыяд уздыму захворвання на грып, ВРЗ і каронавірусы "Амікрон" і яго восем падтыпаў. У гэтым годзе мы не чакаем ніякіх сур'ёзных абвастрэнняў сітуацыі", - расказаў Анішчанка.
Паводле яго слоў, для новай пандэміі пакуль што няма ніякіх перадумоў, але пры адной умове – калі будуць прымацца ўсе меры да купіравання распаўсюджвання віруса. Найбольш эфектыўны спосаб – гэта вакцынацыя.
"Ужо больш за 60 мільёнаў чалавек прышчэплены (у Расіі - Sputnik). Перш за ўсё прышчэпліваюцца школьнікі, старэйшае пакаленне, настаўнікі, урачы і работнікі гандлю. Каб атрымаць калектыўны імунітэт, трэба прышчапіць не менш як 70 мільёнаў чалавек. Вакцынацыя працягваецца", - назваў лічбы эксперт.
Таксама ён адзначыў, што ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС ёсць людзі, якія па рэлігійных ці іншых перакананнях адмаўляюцца ад вакцынацыі.
"Калі ў СССР з дапамогай вакцын перамаглі коклюш і адзёр, вырасла цэлае пакаленне людзей, якія не ведалі гэтых хвароб. І з’явіліся праціўнікі прышчэпак, нават сярод урачоў, таму што на іх руках дзеці ад гэтых захворванняў не паміралі. Грашыць на людзей, якія адмаўляюцца ад прышчэпак з-за рэлігійных перакананняў, я б не стаў. Найперш гэта недапрацоўка медыкаў", - расказаў эксперт.
Таксама Генадзь Анішчанка расказаў, што ў Расіі цяпер распрацоўваюцца дзве вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" СААЗ:
узнікненне новай пандэміі – гэта пытанне часу