https://bel.sputnik.by/20231117/gryzlo-belaruskaya-kro-byla--kozhnym-kranku-maskoskaga-knyastva-1081232725.html
Грызлоў: беларуская кроў была ў кожным кіраўніку Маскоўскага княства
Грызлоў: беларуская кроў была ў кожным кіраўніку Маскоўскага княства
Sputnik Беларусь
Навуковая канферэнцыя, прысвечаная спадчыне Аляксандра Неўскага і яго ролі ў гісторыі Беларусі і Расіі, прайшла ў Мінску. 17.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-17T17:08+0300
2023-11-17T17:08+0300
2023-11-17T17:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
дом масквы
барыс грызлоў
навуковая канферэнцыя
гісторыя
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0e/1081142650_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_57e3d3fe3706a5c258a0f4254a757ab1.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Сыны Аляксандра Неўскага і полацкай князёўны Аляксандры Брачыславаўны кіравалі ў многіх гарадах сучаснай Расіі, заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў у прывітанні ўдзельнікам навуковай канферэнцыі ў гонар Аляксандра Неўскага, перадае Sputnik.Яго малодшы сын Данііл стаў маскоўскім князем і заснавальнікам маскоўскай лініі Рурыкавічаў.Пасол таксама нагадаў, што палкаводчы талент Аляксандра Неўскага раскрыўся ў бітвах з заходнімі захопнікамі, у тым ліку шведскімі рыцарамі. У дружыне князя былі выхадцы з полацкай зямлі, гэта значыць з тэрыторыі сучаснай Беларусі.Навуковая канферэнцыя прайшла ў мінскім Доме Масквы. Сярод яе арганізатараў – пасольства Расіі, Рассупрацоўніцтва, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, Беларускі экзархат РПЦ, Сінадальная гістарычная камісія БПЦ. На канферэнцыі выступілі гісторыкі з Расіі і Беларусі.Даклады былі прысвечаны не толькі рэальным фактам аб жыцці Аляксандра Неўскага, але і тым легендам, якія былі прыдуманы аб ім ужо ў XX стагоддзі. Адна з іх абвяшчае, што князь вянчаўся ў Віцебску. Гэты горад сапраўды звязаны з яго лёсам, але з іншага боку.У Віцебску жыў князь Брачыслаў Васільковіч, дачка якога – Аляксандра – стала жонкай Неўскага. У горадзе ў 2016 годзе была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае Аляксандра Неўскага, Аляксандру Брачыслаўну і іх сына Васіля.Другі помнік Неўскаму быў адкрыты ў Мінску 14 лістапада. Князь сядзіць на кані ў даспехах і з харугвай. Скульптар Яраслаў Філіповіч удастоены за гэты манумент граматы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна. Яна была ўручана на канферэнцыі ў Мінску. Такой жа граматай узнагародзілі і саветніка- пасланніка пасольства Расіі ў Беларусі Уладзіміра Ваньке.У рамках канферэнцыі пасольства таксама арганізавала выставу рэпрадукцый карцін з расійскіх музеяў, на якіх намаляваны Неўскі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231114/pomnk-svyatomu-vernamu-knyazyu-alyaksandru-neskamu-adkryl--mnsku-1081134219.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0e/1081142650_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_4af02d5e2474502f1133009cb92ad222.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, дом масквы, барыс грызлоў, навуковая канферэнцыя, гісторыя, культура, грамадства, палітыка, навіны , аляксандр неўскі, рэлігія
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, дом масквы, барыс грызлоў, навуковая канферэнцыя, гісторыя, культура, грамадства, палітыка, навіны , аляксандр неўскі, рэлігія
Грызлоў: беларуская кроў была ў кожным кіраўніку Маскоўскага княства
Навуковая канферэнцыя, прысвечаная спадчыне Аляксандра Неўскага і яго ролі ў гісторыі Беларусі і Расіі, прайшла ў Мінску.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Сыны Аляксандра Неўскага і полацкай князёўны Аляксандры Брачыславаўны кіравалі ў многіх гарадах сучаснай Расіі, заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў у прывітанні ўдзельнікам навуковай канферэнцыі ў гонар Аляксандра Неўскага, перадае Sputnik.
Яго малодшы сын Данііл стаў маскоўскім князем і заснавальнікам маскоўскай лініі Рурыкавічаў.
"Полацкая беларуская кроў была ў кожным кіраўніку Маскоўскага княства, які стаў у будучыні цэнтрам прыцягнення і аб’яднання рускіх і беларускіх зямель у адзіную магутную дзяржаву, пасля імперыю, якая распасціралася ад Варшавы да Паўночнай Амерыкі", - адзначаецца ў прывітанні Грызлова.
Пасол таксама нагадаў, што палкаводчы талент Аляксандра Неўскага раскрыўся ў бітвах з заходнімі захопнікамі, у тым ліку шведскімі рыцарамі. У дружыне князя былі выхадцы з полацкай зямлі, гэта значыць з тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Навуковая канферэнцыя прайшла ў мінскім Доме Масквы. Сярод яе арганізатараў – пасольства Расіі, Рассупрацоўніцтва, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, Беларускі экзархат РПЦ, Сінадальная гістарычная камісія БПЦ. На канферэнцыі выступілі гісторыкі з Расіі і Беларусі.
Даклады былі прысвечаны не толькі рэальным фактам аб жыцці Аляксандра Неўскага, але і тым легендам, якія былі прыдуманы аб ім ужо ў XX стагоддзі. Адна з іх абвяшчае, што князь вянчаўся ў Віцебску. Гэты горад сапраўды звязаны з яго лёсам, але з іншага боку.
У Віцебску жыў князь Брачыслаў Васільковіч, дачка якога – Аляксандра – стала жонкай Неўскага. У горадзе ў 2016 годзе была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае Аляксандра Неўскага, Аляксандру Брачыслаўну і іх сына Васіля.
Другі помнік Неўскаму быў адкрыты ў Мінску 14 лістапада. Князь сядзіць на кані ў даспехах і з харугвай. Скульптар Яраслаў Філіповіч удастоены за гэты манумент граматы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна. Яна была ўручана на канферэнцыі ў Мінску. Такой жа граматай узнагародзілі і саветніка- пасланніка пасольства Расіі ў Беларусі Уладзіміра Ваньке.
У рамках канферэнцыі пасольства таксама арганізавала выставу рэпрадукцый карцін з расійскіх музеяў, на якіх намаляваны Неўскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"