https://bel.sputnik.by/20231119/belarus--ktay-pachnuts-peragavory-ab-zone-svabodnaga-gandlyu-1081241777.html
Беларусь і Кітай пачнуць перагаворы аб зоне свабоднага гандлю
Беларусь і Кітай пачнуць перагаворы аб зоне свабоднага гандлю
Sputnik Беларусь
Мінэканомікі Беларусі будзе весці перагаворы па праекце пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый з КНР. 19.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-19T12:45+0300
2023-11-19T12:45+0300
2023-11-19T12:45+0300
кнр
кітай
у беларусі
беларусь
у свеце
навіны
эканоміка
гандаль
пагадненне
міністэрства эканомікі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102837/89/1028378959_0:0:2445:1375_1920x0_80_0_0_e5bd5284827ed6b6dc14f8a10a5ce0b9.jpg
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект гандлёвага пагаднення з Кітаем, перагаворы па якім упаўнаважана весці Мінэканомікі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.Мінэканомікі раней заяўляла, што дагавор могуць падпісаць ужо ў гэтым годзе.Беларускія ўлады чакаюць, што пагадненне дасць магчымасць нарошчваць экспарт беларускіх паслуг у Кітай і павялічыць інвестыцыі з КНР. Раней бакі падпісалі мемарандум аб узаемным аблягчэнні доступу на свае рынкі. Подпісы паставілі першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў і міністр камерцыі Кітая Ван Вэньтаа.У сакавіку гэтага года Снапкоў адзначаў, што агульны эканамічны эфект ад беларуска-кітайскіх дамоўленасцей па выніках дзяржаўнага візіту Лукашэнкі ў Кітай у канцы лютага – пачатку сакавіка ацэньваецца больш як у 3,5 млрд долараў.Кітай уваходзіць у тройку гандлёвых партнёраў Беларусі. У мінулым годзе тавараабарот дзвюх краін склаў амаль 5,8 млрд долараў. Экспарт у КНР склаў 1,61 млрд, а імпарт – 4,18 млрд долараў."Дасягнуты прагрэс у перагаворах па пагадненні аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем", - адзначалі ў міністэрстве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230817/belarus-u-paltytsy-abapraetstsa-na-rasyu--ktay--lukashenka-1078593890.html
кнр
кітай
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102837/89/1028378959_60:136:2468:1942_1920x0_80_0_0_2a9a4166d8eba95d1283e1089f0a7854.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кнр, кітай, у беларусі, беларусь, у свеце, навіны , эканоміка, гандаль, пагадненне, міністэрства эканомікі рб
кнр, кітай, у беларусі, беларусь, у свеце, навіны , эканоміка, гандаль, пагадненне, міністэрства эканомікі рб
Беларусь і Кітай пачнуць перагаворы аб зоне свабоднага гандлю
Мінэканомікі Беларусі будзе весці перагаворы па праекце пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый з КНР.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект гандлёвага пагаднення з Кітаем, перагаворы па якім упаўнаважана весці Мінэканомікі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Размова ідзе аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый", - тлумачыцца ў паведамленні.
Мінэканомікі раней заяўляла, што дагавор могуць падпісаць ужо ў гэтым годзе.
Беларускія ўлады чакаюць, што пагадненне дасць магчымасць нарошчваць экспарт беларускіх паслуг у Кітай і павялічыць інвестыцыі з КНР. Раней бакі падпісалі мемарандум аб узаемным аблягчэнні доступу на свае рынкі. Подпісы паставілі першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў і міністр камерцыі Кітая Ван Вэньтаа.
У сакавіку гэтага года Снапкоў адзначаў, што агульны эканамічны эфект ад беларуска-кітайскіх дамоўленасцей па выніках дзяржаўнага візіту Лукашэнкі ў Кітай у канцы лютага – пачатку сакавіка ацэньваецца больш як у 3,5 млрд долараў.
Кітай уваходзіць у тройку гандлёвых партнёраў Беларусі. У мінулым годзе тавараабарот дзвюх краін склаў амаль 5,8 млрд долараў. Экспарт у КНР склаў 1,61 млрд, а імпарт – 4,18 млрд долараў.
"Дасягнуты прагрэс у перагаворах па пагадненні аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем", - адзначалі ў міністэрстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"