Інстытут ваенных капеланаў уводзіцца ў беларускай арміі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Веніямін наведаў найстарэйшы вайсковы храм на тэрыторыі вайсковай часці 3310
Мітрапаліт Веніямін наведаў найстарэйшы вайсковы храм на тэрыторыі вайсковай часці 3310 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2023
Падпісацца
Свяшчэннаслужыцеляў, якія маюць духоўную адукацыю і прыдатныя да ваеннай службы, вырашана прызначаць на пасады інструктараў па рабоце з веруючым асабовым складам ва Узброеных сілах Беларусі.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Новая пасада – інструктар (па рабоце з веруючым асабовым складам) – уведзена з 1 лістапада ва Узброеных сілах Беларусі, паведаміла прэс-служба Мінабароны.
"На гэтыя пасады назначаюцца свяшчэннаслужыцелі, якія маюць духоўную адукацыю і ўзведзены ў сан, прыдатныя па стане здароўя для праходжання тэрміновай ваеннай службы (службы ў рэзерве)", - растлумачылі ў Мінабароны.
Ведамства заявіла, што пасаду заснавалі, каб максімальна эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял свяшчэннікаў для фарміравання "воінскіх якасцей ваеннаслужачых, іх поглядаў і настрояў, маральнага аблічча".
Зараз у арміі на гэтую пасаду прызначаны шэсць вайскоўцаў.
Па даных Sputnik Беларусь, адзін з такіх клірыкаў праходзіць зараз тэрміновую службу ў 307-й асобнай чыгуначнай брыгадзе ў Слуцку. На тэрыторыі часткі ёсць праваслаўны храм у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, дзе і праводзіць богаслужэнні салдат тэрміновай службы ў сане.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мітрапаліт Веніямін наведаў найстарэйшы вайсковы храм на тэрыторыі вайсковай часці 3310 - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
25-годдзе з Дня ўтварэння палкавога храма адзначылі ў вайсковай часці 3310
Стужка навiн
0