https://bel.sputnik.by/20231119/syaredn-dznny-chek-u-kramakh-belarus-peravys-22-rubl-1081243424.html
Сярэдні дзённы чэк у крамах Беларусі перавысіў 22 рублі
Сярэдні дзённы чэк у крамах Беларусі перавысіў 22 рублі
Sputnik Беларусь
Рознічны тавараабарот у краіне працягвае расці, але яшчэ больш павялічваецца абарот у беларускіх рэстаранах і кафэ. 19.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-19T10:49+0300
2023-11-19T10:49+0300
2023-11-19T10:49+0300
цэны і кошты
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
белстат
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0a/1078407287_0:247:3072:1974_1920x0_80_0_0_46263796b3701093f299f47846171a29.jpg
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Каля 62 млрд рублёў склаў рознічны тавараабарот у Беларусі па выніках студзеня-кастрычніка бягучага года, паведамляе Белстат.Гэты вынік на 7,6% большы, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па выніках трох кварталаў паказчык быў 6,7%. Пры гэтым у лідараў рознічнага гандлю ў студзені-кастрычніку рост да леташняй сумы быў 8,1%. На іх прыйшлося 58,5 млрд рублёў.Аднадзённы рознічны тавараабарот на душу насельніцтва з пачатку года – 22,1 рубля. Па выніках верасня было 22 рублі, гэта значыць сярэдні чэк вырас за месяц на 10 капеек. Год таму ён быў роўны 20 рублям.Аптовы тавараабарот у краіне па выніках студзеня-кастрычніка роўны 131,9 млрд рублёў (плюс 13,2%). У грамадскім харчаванні – 4,1 млрд рублёў, а тэмп росту вышэй, чым у розніцы – 10,8%.У пачатку года была іншая карціна. Белстат паведамляў, што ў студзені-лютым розніца знізілася на 3,5%, а аптовы абарот – на 13,3%. Хоць грамадскае харчаванне тады вырасла – плюс 6%.Цяпер у краіне аднавіўся попыт і выраслі даходы насельніцтва. Апошнія па выніках трох кварталаў павялічыліся на 5,8%. Раней эксперты ЕАБР папярэджвалі, што станоўчая дынамка паскорыць тэмпы інфляцыі, што адбылося ў кастрычніку. Калі па выніках верасня гадавы тэмп росту цэн быў 2% і да гэтага паступова зніжаўся на працягу некалькіх месяцаў, то ў кастрычніку інфляцыя паскорылася да 3,7%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231105/eabr-rost-tsen-u-belarus-mozha-paskorytstsa--blzheyshy-chas-1080844063.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0a/1078407287_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_57366004b1dfb15ec1ccd7efcdf54321.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны і кошты, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , белстат
цэны і кошты, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , белстат
Сярэдні дзённы чэк у крамах Беларусі перавысіў 22 рублі
Рознічны тавараабарот у краіне працягвае расці, але яшчэ больш павялічваецца абарот у беларускіх рэстаранах і кафэ.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Каля 62 млрд рублёў склаў рознічны тавараабарот у Беларусі па выніках студзеня-кастрычніка бягучага года, паведамляе
Белстат.
Гэты вынік на 7,6% большы, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па выніках трох кварталаў паказчык быў 6,7%. Пры гэтым у лідараў рознічнага гандлю ў студзені-кастрычніку рост да леташняй сумы быў 8,1%. На іх прыйшлося 58,5 млрд рублёў.
Аднадзённы рознічны тавараабарот на душу насельніцтва з пачатку года – 22,1 рубля. Па выніках верасня было 22 рублі, гэта значыць сярэдні чэк вырас за месяц на 10 капеек. Год таму ён быў роўны 20 рублям.
Аптовы тавараабарот у краіне па выніках студзеня-кастрычніка роўны 131,9 млрд рублёў (плюс 13,2%). У грамадскім харчаванні – 4,1 млрд рублёў, а тэмп росту вышэй, чым у розніцы – 10,8%.
У пачатку года была іншая карціна. Белстат паведамляў, што ў студзені-лютым розніца знізілася на 3,5%, а аптовы абарот – на 13,3%. Хоць грамадскае харчаванне тады вырасла – плюс 6%.
Цяпер у краіне аднавіўся попыт і выраслі даходы насельніцтва. Апошнія па выніках трох кварталаў павялічыліся на 5,8%. Раней эксперты ЕАБР папярэджвалі, што станоўчая дынамка паскорыць тэмпы інфляцыі, што адбылося ў кастрычніку. Калі па выніках верасня гадавы тэмп росту цэн быў 2% і да гэтага паступова зніжаўся на працягу некалькіх месяцаў, то ў кастрычніку інфляцыя паскорылася да 3,7%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"