Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Ханія: Ізраіль і ХАМАС наблізіліся да перамір’я

© AFP 2024 / YURI CORTEZДым падчас ізраільскага ўдару па сектары Газа
Дым падчас ізраільскага ўдару па сектары Газа - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2023
Падпісацца
Прадстаўнікі руху далі свой адказ Катару і іншым пасрэднікам, але падрабязнасці аб яго змесце пакуль што не паведамляюцца.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Ізраіль і радыкальны палесцінскі рух ХАМАС наблізіліся да заключэння перамір'я ў сектары Газа, дзе з кастрычніка разгортваюцца ваенныя дзеянні, паведаміў старшыня палітбюро руху Ісмаіл Ханія.
Ён адзначыў, што ў дадзены момант ізраільскія ўлады і ХАМАС наблізіліся да перамір’я, вядуцца перагаворы.
"ХАМАС даў свой адказ Катару і іншым пасрэднікам", - напісаў Ханія ў сваім Telegram-канале.
Падрабязнасцей гэтага адказу пакуль што не прыводзіцца, але раней у СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што ЗША і ХАМАС могуць заключыць пагадненне, якое дае магчымасць вызваліць значную частку заложнікаў у сектары Газа ў абмен на пяцідзённае спыненне баявых дзеянняў.

Шматгадовы канфлікт

Канфлікт Ізраіля і Палесціны доўжыцца не адно дзесяцігоддзе. Чарговае абвастрэнне адбылося 7 кастрычніка, калі Ізраіль падвергся маштабнай ракетнай атацы з сектара Газа.
ХАМАС аб’явіў, што праводзіць аперацыю пад назвай "Патоп Аль-Акса". У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа.
Ваенныя ЦАХАЛ кантралююць населеныя пункты каля мяжы з Газай, наносяць авіяўдары па аб’ектах на тэрыторыі сектара і пачалі там наземную аперацыю. Пад атакі трапляюць у тым ліку бальніцы і цывільныя будынкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Палесцінцы ратуюцца праз калідор бяспекі, які празвалі "дарогай смерці"
Кіраўнік СААЗ: крызіс у Газе – гэта крызіс для ААН і для чалавецтва
Да новага жыцця: беларусы з сем’ямі вярнуліся ў Мінск з сектара Газа – відэа
Стужка навiн
0