https://bel.sputnik.by/20231122/aleynk-mltarystskaya-rytoryka-zakhadu-ne-spryyae-dyyalogu-1081357178.html
Алейнік: мілітарысцкая рыторыка Захаду не спрыяе дыялогу
Алейнік: мілітарысцкая рыторыка Захаду не спрыяе дыялогу
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі краін АДКБ абмеркавалі ў Мінску абстаноўку на знешнім контуры Арганізацыі і ў зоне яе адказнасці. 22.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-22T19:37+0300
2023-11-22T19:37+0300
2023-11-22T19:37+0300
саміт адкб у мінску – 2023
адкб
сяргей алейнік
мінск
у беларусі
беларусь
бяспека
палітыка
навіны
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/16/1081355047_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_344c7dfc3d6f5cf8180caff209968d59.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Невядома, чым і калі будзе запоўнены сістэмны недахоп у сферы агульнаеўрапейскага кантролю над узбраеннямі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Саўміна абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ, перадае Sputnik.На думку Алейніка, на пасяджэнні ў Мінску ўдалося правесці грунтоўны і даверны дыялог.Бакі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча як у рэгіёнах калектыўнай бяспекі Арганізацыі, так і ў цэлым у свеце.Адна з прычын – сістэмны крызіс міжнародных адносін і непазбежная трансфармацыя старога светапарадку. Як лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі, праз безадказныя палітычныя рашэнні мэтанакіравана разбураюцца механізмы раззбраення і кантролю над узбраеннямі.Апошні прыклад – гэта прыпыненне краінамі-членамі НАТА дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Сяргей Алейнік зрабіў акцэнт на тым, што раней дагавор быў адной з апор агульнаеўрапейскай бяспекі.Не так даўно Беларусь прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ ў адносінах да Польшчы і Чэхіі. Гэта крок у адказ на аналагічныя рашэнні дзвюх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231122/pradstank-adkb-padpsal--mnsku-sumesnyya-dakumenty-1081354468.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/16/1081355047_67:0:1204:853_1920x0_80_0_0_8b4936a34ff12a1edafe220f252ccbbb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саміт адкб у мінску – 2023, адкб, сяргей алейнік, мінск, у беларусі, беларусь, бяспека, палітыка, навіны , захад, мзс рф
саміт адкб у мінску – 2023, адкб, сяргей алейнік, мінск, у беларусі, беларусь, бяспека, палітыка, навіны , захад, мзс рф
Алейнік: мілітарысцкая рыторыка Захаду не спрыяе дыялогу
Прадстаўнікі краін АДКБ абмеркавалі ў Мінску абстаноўку на знешнім контуры Арганізацыі і ў зоне яе адказнасці.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Невядома, чым і калі будзе запоўнены сістэмны недахоп у сферы агульнаеўрапейскага кантролю над узбраеннямі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Саўміна абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ, перадае Sputnik.
"Адсутнасць узаемнага даверу, паглыбленне канфрантацыі і адкрыта мілітарысцкая безадказная рыторыка з боку шэрага заходніх палітыкаў не садзейнічаюць аднаўленню дыялогу па гэтым вострым пытанні", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.
На думку Алейніка, на пасяджэнні ў Мінску ўдалося правесці грунтоўны і даверны дыялог.
Бакі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча як у рэгіёнах калектыўнай бяспекі Арганізацыі, так і ў цэлым у свеце.
"Усе мы сышліся на думцы, што сітуацыя ў сферы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, на жаль, праягвае пагаршацца", - канстатаваў міністр.
Адна з прычын – сістэмны крызіс міжнародных адносін і непазбежная трансфармацыя старога светапарадку. Як лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі, праз безадказныя палітычныя рашэнні мэтанакіравана разбураюцца механізмы раззбраення і кантролю над узбраеннямі.
Апошні прыклад – гэта прыпыненне краінамі-членамі НАТА дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Сяргей Алейнік зрабіў акцэнт на тым, што раней дагавор быў адной з апор агульнаеўрапейскай бяспекі.
Не так даўно Беларусь прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ ў адносінах да Польшчы і Чэхіі. Гэта крок у адказ на аналагічныя рашэнні дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"