https://bel.sputnik.by/20231122/lukashenka-belarus-gatova-pavyalchyts-tavaraabarot-z-tadzhykstanam-1081359301.html
Лукашэнка: Беларусь гатова павялічыць тавараабарот з Таджыкістанам
Лукашэнка: Беларусь гатова павялічыць тавараабарот з Таджыкістанам
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Таджыкістана прыбыў у Мінск напярэдадні саміту АДКБ, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў чацвер, 23 лістапада. 22.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-22T20:26+0300
2023-11-22T20:26+0300
2023-11-22T20:26+0300
саміт адкб у мінску – 2023
аляксандр лукашэнка
эмамалі рахмон
адкб
палітыка
эканоміка
бяспека
таджыкістан
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/16/1081357703_72:0:1203:636_1920x0_80_0_0_aa5886f93294fac4b64789382a06acaa.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Палацы Незалежнасці са сваім таджыкскім калегам Эмамалі Рахмонам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы."Сустракаем Вас як друга. Вы вельмі блізкі беларускаму народу, вас вельмі добра ведаюць", - прывітаў беларускі лідар высокага госця.Пасля чаго дадаў, што прэзідэнта Таджыкістана паважаюць за яго "адкрытасць, прастату, душэўнасць, як і ўвесь таджыкскі народ".Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка ў Таджыкістане няпростая, аднак эканоміка краіны працягвае развівацца."Я вельмі рад, што вы паступова, але ўпэўнена прыбаўляеце ў электраэнергетыцы. Я буду вельмі рад, калі вы вялікую колькасць электраэнергіі будзеце прадаваць у тым рэгіёне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.Аб тавараабароцеШто да двухбаковых адносін, то беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе гандлёвы абарот паміж дзвюма краінамі набліжаецца да 100 мільёнаў долараў. Пры гэтым Беларусь гатова і ў далейшым яго нарошчваць.Пасля чаго сказаў, што ад Таджыкістана паступіла просьба аб стварэнні ў Беларусі "магутнага гандлёвага цэнтра"."Вы павінны ведаць, што мы ўсё зробім для таго, каб ён тут быў. Мы прапанавалі вашым ініцыятарам тры месцы ў Мінску. Калі не задавальняе, падбяром яшчэ ўчастак. Гатоў сумесна з вамі ў гэтых адносінах працаваць", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць запатрабаваны алюміній, бавоўна, іншыя тавары, што вырабляюцца ў Таджыкістане, у сувязі з чым тавараабарот можна павялічваць "у такой ступені, у якой гэта неабходна для дружалюбнага нам Таджыкістана".Сустрэча напярэдадні самітуПрэзідэнт Таджыкістана прыбыў у Мінск напярэдадні саміту АДКБ, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў чацвер, 23 лістапада.На сустрэчы запланавана абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначэнне будучых задач, а таксама прыняцце шэрага дакументаў, накіраваных на забеспячэнне інтарэсаў калектыўнай бяспекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231122/pradstank-adkb-padpsal--mnsku-sumesnyya-dakumenty-1081354468.html
таджыкістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/16/1081357703_213:0:1061:636_1920x0_80_0_0_9f95fc4676dbc518e753391d91cc2a31.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саміт адкб у мінску – 2023, аляксандр лукашэнка, эмамалі рахмон, адкб, палітыка, эканоміка, бяспека, таджыкістан, у беларусі, беларусь, навіны
саміт адкб у мінску – 2023, аляксандр лукашэнка, эмамалі рахмон, адкб, палітыка, эканоміка, бяспека, таджыкістан, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка: Беларусь гатова павялічыць тавараабарот з Таджыкістанам
Прэзідэнт Таджыкістана прыбыў у Мінск напярэдадні саміту АДКБ, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў чацвер, 23 лістапада.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Палацы Незалежнасці са сваім таджыкскім калегам Эмамалі Рахмонам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Сустракаем Вас як друга. Вы вельмі блізкі беларускаму народу, вас вельмі добра ведаюць", - прывітаў беларускі лідар высокага госця.
Пасля чаго дадаў, што прэзідэнта Таджыкістана паважаюць за яго "адкрытасць, прастату, душэўнасць, як і ўвесь таджыкскі народ".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка ў Таджыкістане няпростая, аднак эканоміка краіны працягвае развівацца.
"Я вельмі рад, што вы паступова, але ўпэўнена прыбаўляеце ў электраэнергетыцы. Я буду вельмі рад, калі вы вялікую колькасць электраэнергіі будзеце прадаваць у тым рэгіёне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Што да двухбаковых адносін, то беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе гандлёвы абарот паміж дзвюма краінамі набліжаецца да 100 мільёнаў долараў. Пры гэтым Беларусь гатова і ў далейшым яго нарошчваць.
"Пад $100 млн мы асвоім тавараабарот. Але я хачу, каб вы разумелі: мы гатовы вашу прадукцыю, асабліва сельскагаспадарчую (якой у нас, на жаль, няма) купляць у любых аб'ёмах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго сказаў, што ад Таджыкістана паступіла просьба аб стварэнні ў Беларусі "магутнага гандлёвага цэнтра".
"Вы павінны ведаць, што мы ўсё зробім для таго, каб ён тут быў. Мы прапанавалі вашым ініцыятарам тры месцы ў Мінску. Калі не задавальняе, падбяром яшчэ ўчастак. Гатоў сумесна з вамі ў гэтых адносінах працаваць", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць запатрабаваны алюміній, бавоўна, іншыя тавары, што вырабляюцца ў Таджыкістане, у сувязі з чым тавараабарот можна павялічваць "у такой ступені, у якой гэта неабходна для дружалюбнага нам Таджыкістана".
"Словам, і эканоміка, і палітыка, і гуманітарная сферы ў нас развіваюцца нядрэнна. І ў ваенна-тэхнічных адносінах мы таксама працуем нядрэнна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Сустрэча напярэдадні саміту
Прэзідэнт Таджыкістана прыбыў у Мінск напярэдадні саміту АДКБ, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў чацвер, 23 лістапада.
На сустрэчы запланавана абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначэнне будучых задач, а таксама прыняцце шэрага дакументаў, накіраваных на забеспячэнне інтарэсаў калектыўнай бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"