https://bel.sputnik.by/20231122/senatary-ratyfkaval-memarandum-ab-abavyazatselstvakh-belarus-na-shlyakhu--shas-1081357943.html
Сенатары ратыфікавалі мемарандум аб абавязацельствах Беларусі на шляху ў ШАС
Сенатары ратыфікавалі мемарандум аб абавязацельствах Беларусі на шляху ў ШАС
Sputnik Беларусь
Мемарандум, у прыватнасці, устанаўлівае парадак далучэння рэспублікі да дагавораў, якія дзейнічаюць у Арганізацыі. 22.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-22T19:53+0300
2023-11-22T19:53+0300
2023-11-22T19:53+0300
шас
у беларусі
беларусь
палітыка
навіны
у свеце
мемарандум
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1a/1080621657_0:146:3072:1874_1920x0_80_0_0_f6bb10c89526c8cce466bf95ba5bf437.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Верхняя палата беларускага парламента ў сераду адобрыла законапраект "Аб ратыфікацыі Мемарандума аб абавязацельствах Рэспублікі Беларусь у мэтах атрымання статусу дзяржавы-члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", паведамляе афіцыйны Telegram-канал Савета Рэспублікі.Там адзначаецца, што мемарандум, падпісаны 4 ліпеня 2023 года ў Нью-Дэлі, з’яўляецца міжнародным дагаворам.Згодна з мемарандумам, Беларусь абавязуецца выконваць мэты і прынцыпы дакументаў, прынятых у рамках ШАС. Гэта значыць рэспубліка далучыцца да Хартыі ШАС, да канвенцыі гэтай арганізацыі аб барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам і пратаколам да гэтых дакументаў не пазней за 1 снежня 2023 года.Потым да 15 студзеня і 15 красавіка 2024 года, Беларусь далучыцца да шэрага іншых дакументаў ШАС.Мемарандум павінен прайсці ратыфікацыю ва ўсіх дзевяці краінах-членах Арганізацыі. На сёння ён ратыфікаваны пяццю з іх – Індыяй, Пакістанам, Расіяй, Таджыкістанам і Узбекістанам.Нагадаем, аб жаданні ўступіць у ШАС рэспубліка, якая мае статус назіральніка ў Арганізацыі, заявіла ў 2021 годзе, а працэс далучэння пачаўся ў 2022 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1a/1080621657_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_1f6a4fc9f4ffcc0d78dba35858dd6761.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шас, у беларусі, беларусь, палітыка, навіны , у свеце, мемарандум
шас, у беларусі, беларусь, палітыка, навіны , у свеце, мемарандум
Сенатары ратыфікавалі мемарандум аб абавязацельствах Беларусі на шляху ў ШАС
Мемарандум, у прыватнасці, устанаўлівае парадак далучэння рэспублікі да дагавораў, якія дзейнічаюць у Арганізацыі.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Верхняя палата беларускага парламента ў сераду адобрыла законапраект "Аб ратыфікацыі Мемарандума аб абавязацельствах Рэспублікі Беларусь у мэтах атрымання статусу дзяржавы-члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", паведамляе афіцыйны Telegram-канал Савета Рэспублікі.
Там адзначаецца, што мемарандум, падпісаны 4 ліпеня 2023 года ў Нью-Дэлі, з’яўляецца міжнародным дагаворам.
"Палажэнні гэтага Мемарандума адпавядаюць інтарэсам нашай дзяржавы. Паўнапраўнае членства ў ШАС умацуе знешнепалітычнае і эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь як у азіяцкім рэгіёне, так і на глабальным узроўні, пазітыўна збалансуе адносіны Беларусі са стратэгічнымі саюзнікамі – Расіяй і Кітаем, пашырыць падставы для канструктыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі-членамі Арганізацыі, уключаючы Індыю", - падкрэсліваецца ў паведамленні.
Згодна з мемарандумам, Беларусь абавязуецца выконваць мэты і прынцыпы дакументаў, прынятых у рамках ШАС. Гэта значыць рэспубліка далучыцца да Хартыі ШАС, да канвенцыі гэтай арганізацыі аб барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам і пратаколам да гэтых дакументаў не пазней за 1 снежня 2023 года.
Потым да 15 студзеня і 15 красавіка 2024 года, Беларусь далучыцца да шэрага іншых дакументаў ШАС.
Мемарандум павінен прайсці ратыфікацыю ва ўсіх дзевяці краінах-членах Арганізацыі. На сёння ён ратыфікаваны пяццю з іх – Індыяй, Пакістанам, Расіяй, Таджыкістанам і Узбекістанам.
Нагадаем, аб жаданні ўступіць у ШАС рэспубліка, якая мае статус назіральніка ў Арганізацыі, заявіла ў 2021 годзе, а працэс далучэння пачаўся ў 2022 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лебедзеў:
уваходжанне Беларусі ў ШАС умацуе яе міжнародныя пазіцыі
Мінск прапанаваў
ШАС выступіць супраць санкцый у жыццёва важных сферах