Вялікія майскія і лістападаўскія выхадныя будуць у Беларусі ў 2024 годзе

© SputnikДзень ПерамогІ 9 мая
Дзень ПерамогІ 9 мая - Sputnik Беларусь, 1920, 23.11.2023
Падпісацца
Беларускі ўрад вызначыў, у якія дні будуць адпачываць жыхары краіны ў наступным годзе, і атрымалася два перыяды невялікіх канікул.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Два пераносы працоўных дзён з-за свят вырашана зрабіць у 2024 годзе, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
"…Прадугледжаны наступны перанос працоўных дзён у 2024 годзе: з 13 мая на 18 мая (4 дні адпачынку), з 8 лістапада на 16 лістапада (4 дні адпачынку)", - удакладнілі ў прэс-службе.
Гэта значыць, адпачываць беларусы будуць з 11 па 14 мая і з 7 па 10 лістапада.
Вясной традыцыйна непрацоўнымі будуць 1 мая, якое выпадае на сераду, і Дзень Перамогі 9 мая – у 2024 годзе гэта чацвер, але пераносаў працоўных дзён, каб зрабіць пятніцу 10 мая выхадным, не прадугледжана.
У бягучым годзе, таксама было некалькі доўгіх выхадных: з 6 па 9 мая і з 22 па 25 красавіка.
Таксама перанос дазволіў адпачываць чатыры дні запар у лістападзе: з 4 па 7 лістапада. У 2022 годзе пашанцавала ў сакавіку. З-за Міжнароднага жаночага дня – 8 сакавіка – быў перанос аднаго з працоўных дзён, і доўгія выхадныя склалі чатыры дні. Вясной былі яшчэ адны "канікулы" – з 30 красавіка па 3 мая, а затым з 7 па 9 мая.
Дзяцей, як заўжды, акрамя святочных і непрацоўных дзён, чакаюць яшчэ і канікулы. Бліжэйшыя пачнуцца ўжо ў 2023 годзе з 24 снежня і працягнуцца да 7 студзеня 2024 года. Вясеннія будуць з 24 па 31 сакавіка, а летнія – з 1 чэрвеня па 31 жніўня (для тых, хто заканчвае 9 клас, – з 12 чэрвеня па 31 жніўня). І гэта без уліку восеньскіх канікул і першай паловы зімовых у 2024/2025 навучальным годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Школьнікі на экзамене, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2023
Даты канікул на 2023-2024 навучальны год назвала Мінадукацыі
Стужка навiн
0