https://bel.sputnik.by/20231124/byasposhlnny-voz-elektramablya-u-eaes-pratsyagnul-na-dva-gady-ale-ne-dlya-rf-1081411158.html
Бяспошлінны ўвоз электрамабіляў у ЕАЭС працягнулі на два гады, але не для РФ
Бяспошлінны ўвоз электрамабіляў у ЕАЭС працягнулі на два гады, але не для РФ
Sputnik Беларусь
Рашэнне працягнуць дзеянне льготы на ўвоз электрамабіляў у ЕЭК матывуюць тым, што гэта будзе стымуляваць вытворчасць электратранспарту і развіццё... 24.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-24T12:19+0300
2023-11-24T12:19+0300
2023-11-24T12:19+0300
еаэс
еэк
электрамабіль
аўто
грамадства
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1b/1070575152_0:182:1200:857_1920x0_80_0_0_5d54379bbdedd0d8cff10aac2b08825b.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) вырашыў прадоўжыць да 31 снежня 2025 года бяспошлінны ўвоз электрамабіляў у краіны Саюза (акрамя Расіі), паведамілі Sputnik у аддзеле інфармзабеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК.У Камісіі лічаць, што прадаўжэнне дзеяння льготы, нараўне з іншымі мерамі, будзе стымуляваць вытворчасць электрамабіляў у краінах Саюза, а таксама падштурхне да развіцця сетак зарадных станцый.Квоты на бяспошлінны ўвоз электрамабіляў Савет ЕЭК уводзіў у сакавіку 2022 года. Тады па льготнай схеме ў Беларусь дазволілі завезці 10 тыс машын, у Арменію – 7 тыс, у Казахстан – 10 тыс, Кыргызстан – 5 тыс.На 2023 год квоты былі вышэй: Беларусь – 15 тыс, Арменія – 8 тыс, Казахстан – 15 тыс, Кыргызстан – 10 тыс электрамабіляў. Калі ўвозіць маторны транспартны сродак з электрарухавіком не па льготе, то стаўка пошліны складзе 15% ад мытнага кошту.Аб планах працягнуць ільготны рэжым заяўлялася і раней. Калі б гэтае рашэнне не было прынята, нулявая пошліна перастала б дзейнічаць з пачатку 2024 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1b/1070575152_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_aff641b2a7e4329498885d75a74f7491.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, еэк, электрамабіль, аўто, грамадства, навіны , у свеце
еаэс, еэк, электрамабіль, аўто, грамадства, навіны , у свеце
Бяспошлінны ўвоз электрамабіляў у ЕАЭС працягнулі на два гады, але не для РФ
Рашэнне працягнуць дзеянне льготы на ўвоз электрамабіляў у ЕЭК матывуюць тым, што гэта будзе стымуляваць вытворчасць электратранспарту і развіццё інфраструктуры.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) вырашыў прадоўжыць да 31 снежня 2025 года бяспошлінны ўвоз электрамабіляў у краіны Саюза (акрамя Расіі), паведамілі Sputnik у аддзеле інфармзабеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК.
"Пры гэтым не дапускаецца перадача праў валодання, карыстання, распараджэння электрамабілямі тым, хто мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі і (або) пастаяннае месца жыхарства ў Расіі", - адзначылі ў ЕЭК.
У Камісіі лічаць, што прадаўжэнне дзеяння льготы, нараўне з іншымі мерамі, будзе стымуляваць вытворчасць электрамабіляў у краінах Саюза, а таксама падштурхне да развіцця сетак зарадных станцый.
Квоты на бяспошлінны ўвоз электрамабіляў Савет ЕЭК уводзіў у сакавіку 2022 года. Тады па льготнай схеме ў Беларусь дазволілі завезці 10 тыс машын, у Арменію – 7 тыс, у Казахстан – 10 тыс, Кыргызстан – 5 тыс.
На 2023 год квоты былі вышэй: Беларусь – 15 тыс, Арменія – 8 тыс, Казахстан – 15 тыс, Кыргызстан – 10 тыс электрамабіляў. Калі ўвозіць маторны транспартны сродак з электрарухавіком не па льготе, то стаўка пошліны складзе 15% ад мытнага кошту.
Аб планах працягнуць ільготны рэжым заяўлялася і раней. Калі б гэтае рашэнне не было прынята, нулявая пошліна перастала б дзейнічаць з пачатку 2024 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"