https://bel.sputnik.by/20231124/sm--susvetnym-paradku-dnya-kamu-mozhna-veryts--yak-zmagatstsa-z-feykam-1081405587.html
СМІ ў сусветным парадку дня: каму можна верыць і як змагацца з фэйкамі
СМІ ў сусветным парадку дня: каму можна верыць і як змагацца з фэйкамі
Sputnik Беларусь
Спецыялісты расійскіх медыя зацікавіліся вопытам сродкаў масавай інфармацыі, якія працуюць у Беларусі. 24.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-24T09:57+0300
2023-11-24T09:57+0300
2023-11-24T09:57+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
смі
саюзная дзяржава
фэйкі
грамадства
у беларусі
беларусь
башкортастан
меркаванне
sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/05/1077245944_0:159:3077:1889_1920x0_80_0_0_fa9183d7816e6c659532ceca77f00244.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Калектыўны Захад сёння вядзе інфармацыйную вайну супраць Расіі і яе стратэгічнага партнёра Беларусі. Як супрацьстаяць фэйкам, на чым акцэнтаваць увагу – сайтах або сацыяльных сетках, гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі спецыялісты вядучых СМІ Беларусі і Расіі.У Рэспубліцы Башкортастан у гэтыя дні праходзіць Міжнародны тыдзень бізнесу. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў аўтарытэтнага форуму аказаліся не толькі тэма развіцця прадпрымальніцтва і новыя інвестыцыйныя праекты, але быў таксама праведзены відэамост "Послезавтра. Будущее четвертой власти. Мировые тенденции", экспертамі якога выступілі, у тым ліку, прадстаўнікі вядучых расійскіх і беларускіх СМІ.Па ацэнцы аналітыкаў, у XXI стагоддзі за адзін месяц чалавек атрымлівае столькі інфармацыі, колькі нашы продкі, якія жылі ў XIX, маглі атрымаць за ўсё жыццё. Дырэктар па камунікацыях АНА "Россия-страна возможностей" Сяргей Каляда адзначыў, што медыйнае поле сёння перагружана інфармацыяй. Калі яшчэ на рубяжы тысячагоддзя ключавымі крыніцамі атрымання навін былі друкаваныя СМІ, радыё і тэлебачанне, то сёння да іх дабавіўся Інтэрнэт і, у прыватнасці, сацыяльныя сеткі.Удзельнікі відэамоста сышліся ў меркаванні, што такой, што называецца, "распыленай увагай карыстаюцца нашы "апаненты" на Захадзе, запускаючы фэйкі і скажаючы інфармацыю.VPN-сэрвісамі ў абход "інфармацыйных санкцый""На Захадзе не даюць працаваць нашым рэсурсам. Такое паняцце, як закон, там зараз проста не існуе. Могуць закрыць што пажадана, і калі пажадана", - адзначыў генеральны дырэктар тэлеканала RT Аляксей Ніколаў.Ён асабліва падкрэсліў, што "табу" на расійскую інфармацыю, і наогул усё, што датычыцца Расіі, уводзяць улады, але простыя людзі цікавяцца дакладнымі навінамі, пазіцыяй Расіі ў розных пытаннях міжнароднага парадку дня.Адказваючы на пытанне, як жа ўдаецца абысці жорсткія "інфармацыйныя санкцыі", Ніколаў сказаў, што людзі – напрыклад, у той жа Германіі – актыўна карыстаюцца VPN-сэрвісамі, прычым продаж такіх паслуг павялічыўся ў 10 разоў. Паводле яго слоў, даводзіцца змагацца за аўдыторыю, абыходзіць бар’еры, і гэта атрымліваецца "гэтак жа, як і ў нашых калег з інфармацыйнага агенцтва Sputnik".У рамках відэамоста падраздзяленні Sputnik згадваліся не раз. У прыватнасці, аўтарытэтныя спецыялісты СМІ адзначылі паспяховую працу ў цяперашніх умовах рэдакцыі Sputnik Беларусь.Аб канкурэнцыі і якасціДарэчы, гэтыя тры пастулаты, на думку ўдзельнікаў відэамоста, з’яўляюцца тымі вялікімі ісцінамі, якія дазваляюць вырабляць канкурэнтны кантэнт. А галоўнае, заваёўваць давер аўдыторыі.Спецыялісты прывялі цікавыя лічбы. Сёння больш за 30% карыстальнікаў пераправяраюць навіны Telegram-каналаў, больш за 10% – інфармацыю з сайтаў. Але ёсць так званыя базавыя рэсурсы, інфармацыя якіх з’яўляецца дакладнай.Адказваючы на пытанні калег, кіраўнік карэспандэнцкага пункта медыягрупы "Россия сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь Андрэй Качура адзначыў, што ў рэспубліцы людзі дастаткова добра разбіраюцца ў інфармацыйным полі і выпрацавалі для сябе шэраг рэсурсаў, якімі карыстаюцца пастаянна.Яшчэ адным цікавым паваротам дыскусіі стала пытанне – ці не стануць блогеры канкурэнтамі традыцыйных СМІ? Удзельнікі сышліся на думцы, што такая канкурэнцыя ўжо існуе. Асабліва зараз, калі многія СМІ ідуць у сацыяльныя сеткі. Але менавіта канкурэнцыя і нараджае якасць.У будучыні, лічаць эксперты, медыяполе падзеліцца на нішы – тэлебачанне, радыё, друкаваныя СМІ, сацыяльныя сеткі. У кожнага напрамку будзе свая аўдыторыя. Але якасць у працы журналістаў павінна застацца нязменнай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/05/1077245944_173:0:2902:2047_1920x0_80_0_0_32d93884aff777cbfb5e6304e1a98759.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смі, саюзная дзяржава, фэйкі, грамадства, у беларусі, беларусь, башкортастан, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, бяспека
смі, саюзная дзяржава, фэйкі, грамадства, у беларусі, беларусь, башкортастан, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, бяспека
СМІ ў сусветным парадку дня: каму можна верыць і як змагацца з фэйкамі
Спецыялісты расійскіх медыя зацікавіліся вопытам сродкаў масавай інфармацыі, якія працуюць у Беларусі.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Калектыўны Захад сёння вядзе інфармацыйную вайну супраць Расіі і яе стратэгічнага партнёра Беларусі. Як супрацьстаяць фэйкам, на чым акцэнтаваць увагу – сайтах або сацыяльных сетках, гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі спецыялісты вядучых СМІ Беларусі і Расіі.
У Рэспубліцы Башкортастан у гэтыя дні праходзіць Міжнародны тыдзень бізнесу. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў аўтарытэтнага форуму аказаліся не толькі тэма развіцця прадпрымальніцтва і новыя інвестыцыйныя праекты, але быў таксама праведзены відэамост "Послезавтра. Будущее четвертой власти. Мировые тенденции", экспертамі якога выступілі, у тым ліку, прадстаўнікі вядучых расійскіх і беларускіх СМІ.
Па ацэнцы аналітыкаў, у XXI стагоддзі за адзін месяц чалавек атрымлівае столькі інфармацыі, колькі нашы продкі, якія жылі ў XIX, маглі атрымаць за ўсё жыццё. Дырэктар па камунікацыях АНА "Россия-страна возможностей" Сяргей Каляда адзначыў, што медыйнае поле сёння перагружана інфармацыяй. Калі яшчэ на рубяжы тысячагоддзя ключавымі крыніцамі атрымання навін былі друкаваныя СМІ, радыё і тэлебачанне, то сёння да іх дабавіўся Інтэрнэт і, у прыватнасці, сацыяльныя сеткі.
"Чалавеку стала дастаткова складана арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы. Тым больш што сёння традыцыйныя СМІ "пацяснілі" блогеры", - адзначыў Каляда.
Удзельнікі відэамоста сышліся ў меркаванні, што такой, што называецца, "распыленай увагай карыстаюцца нашы "апаненты" на Захадзе, запускаючы фэйкі і скажаючы інфармацыю.
VPN-сэрвісамі ў абход "інфармацыйных санкцый"
"На Захадзе не даюць працаваць нашым рэсурсам. Такое паняцце, як закон, там зараз проста не існуе. Могуць закрыць што пажадана, і калі пажадана", - адзначыў генеральны дырэктар тэлеканала RT Аляксей Ніколаў.
Ён асабліва падкрэсліў, што "табу" на расійскую інфармацыю, і наогул усё, што датычыцца Расіі, уводзяць улады, але простыя людзі цікавяцца дакладнымі навінамі, пазіцыяй Расіі ў розных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Адказваючы на пытанне, як жа ўдаецца абысці жорсткія "інфармацыйныя санкцыі", Ніколаў сказаў, што людзі – напрыклад, у той жа Германіі – актыўна карыстаюцца VPN-сэрвісамі, прычым продаж такіх паслуг павялічыўся ў 10 разоў. Паводле яго слоў, даводзіцца змагацца за аўдыторыю, абыходзіць бар’еры, і гэта атрымліваецца "гэтак жа, як і ў нашых калег з інфармацыйнага агенцтва Sputnik".
У рамках відэамоста падраздзяленні Sputnik згадваліся не раз. У прыватнасці, аўтарытэтныя спецыялісты СМІ адзначылі паспяховую працу ў цяперашніх умовах рэдакцыі Sputnik Беларусь.
"Кіраўнік Рэспублікі Башкортастан Радый Хабіраў, нашы дэлегацыі дастаткова часта бываюць у Беларусі. Менавіта са Sputnik Беларусь мы апошнім часам актыўна працуем. Перавагі агенцтва – аператыўнасць, дакладнасць, якасць", - распавяла начальнік упраўлення кіраўніка Рэспублікі Башкортастан па сацыяльных камунікацыях Алена Прачакоўская.
Дарэчы, гэтыя тры пастулаты, на думку ўдзельнікаў відэамоста, з’яўляюцца тымі вялікімі ісцінамі, якія дазваляюць вырабляць канкурэнтны кантэнт. А галоўнае, заваёўваць давер аўдыторыі.
Спецыялісты прывялі цікавыя лічбы. Сёння больш за 30% карыстальнікаў пераправяраюць навіны Telegram-каналаў, больш за 10% – інфармацыю з сайтаў. Але ёсць так званыя базавыя рэсурсы, інфармацыя якіх з’яўляецца дакладнай.
Адказваючы на пытанні калег, кіраўнік карэспандэнцкага пункта медыягрупы "Россия сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь Андрэй Качура адзначыў, што ў рэспубліцы людзі дастаткова добра разбіраюцца ў інфармацыйным полі і выпрацавалі для сябе шэраг рэсурсаў, якімі карыстаюцца пастаянна.
"Наша задача – быць на ўсіх мерапрыемствах і на ўсіх нашых платформах выдаваць кантэнт, які запатрабаваны ў шырокай аўдыторыі", - сказаў ён.
Яшчэ адным цікавым паваротам дыскусіі стала пытанне – ці не стануць блогеры канкурэнтамі традыцыйных СМІ? Удзельнікі сышліся на думцы, што такая канкурэнцыя ўжо існуе. Асабліва зараз, калі многія СМІ ідуць у сацыяльныя сеткі. Але менавіта канкурэнцыя і нараджае якасць.
У будучыні, лічаць эксперты, медыяполе падзеліцца на нішы – тэлебачанне, радыё, друкаваныя СМІ, сацыяльныя сеткі. У кожнага напрамку будзе свая аўдыторыя. Але якасць у працы журналістаў павінна застацца нязменнай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"