Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Барэль: палесціна-ізраільскі канфлікт некіруемы

© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў медыябанкВярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль - Sputnik Беларусь, 1920, 27.11.2023
Падпісацца
Абстаноўка ў зоне палесціна-ізраільскага канфлікту рэзка абвастрылася 7 кастрычніка гэтага года, што прывяло да шматлікіх ахвяр.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль апублікаваў артыкул у газеце Financial Times, у ім ён заклікаў скончыць з палітычнай блізарукасцю ў палесціна-ізраільскім канфлікце.
Раней ён адзначаў, што ўжо 20 гадоў свет не робіць ніякіх крокаў для таго, каб вырашыць палесціна-ізраільскі канфлікт.
"Наша палітычная блізарукасць, якая заключаецца ў тым, што мы лічым, што гэтым канфліктам можна кіраваць толькі на словах, падтрымліваючы двухдзяржаўнае рашэнне, а затым пакідаючы яго тлець, павінна спыніцца", - падкрэсліў Барэль.

Рэзкае абвастрэнне

Палесціна-ізраільскі канфлікт доўжыцца доўгія гады, перыядычна ён абвастраецца. Яго рэзкая эскалацыя адбылася 7 кастрычніка гэтага года, калі ХАМАС ударыў ракетамі па Ізраілі і атакаваў прыгранічныя тэрыторыі. У адказ Тэль-Авіў пачаў аперацыю "Жалезныя мячы" ў сектары Газа.
У канцы кастрычніка Ізраіль перайшоў да наземнай фазы сваіх дзеянняў у анклаве. У выніку супрацьстаяння ёсць мноства ахвяр, у тым ліку, сярод цывільнага насельніцтва.
Першая сур’ёзная дамоўленасць была заключана нядаўна. Бакі дамовіліся аб перамір’і, якое будзе дзейнічаць чатыры дні: з раніцы 24 лістапада.
Пасрэднікам у перагаворах паміж Ізраілем і палесцінскім рухам выступіў Катар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Увайшло ў сілу перамір'е паміж ізраільскай арміяй і ХАМАС
Тасмагамбетаў: АДКБ адназначна за мірнае ўрэгуляванне на Блізкім Усходзе
Лаўроў заклікаў стварыць спецыяльны механізм для палесцінскага ўрэгулявання
Стужка навiн
0