https://bel.sputnik.by/20231127/pamlna-zhykharo-kryma-zastalsya-bez-svyatla-z-za-shtormu-sts-patsyarpelyya-1081468881.html
Паўмільёна жыхароў Крыма засталіся без святла з-за шторму, ёсць пацярпелыя
Паўмільёна жыхароў Крыма засталіся без святла з-за шторму, ёсць пацярпелыя
Sputnik Беларусь
З-за стыхіі многія населеныя пункты застаюцца без вады і электрычнасці, некаторыя дарогі размыты, а людзей эвакуіруюць з атэляў. 27.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-27T10:16+0300
2023-11-27T10:16+0300
2023-11-27T10:17+0300
крым
расія
надвор'е
надзвычайнае здарэнне
грамадства
навіны
чорнае мора
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081464981_0:60:1870:1112_1920x0_80_0_0_0d114d0dafb1375947b961905bf48380.jpg
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Каля 500 тысяч жыхароў Крыма засталіся без святла з-за штармавога надвор’я, якое накрыла паўвостраў напярэдадні, таксама аператыўныя службы паведамляюць аб некалькіх пацярпелых.Акрамя таго, адзін чалавек прапаў без вестак.Адключэнні электразабеспячэння закранулі цэнтральную і большую частку паўднёва-заходняга ўзбярэжжа рэспублікі. Каля 40 брыгад зараз працуе над аднаўленнем святла. З-за ліўняў, якія абрынуліся, падтоплены прыватныя і шматкватэрныя дамы.Як паведаміў саветнік кіраўніка Крыма Алег Кручкоў, з атэля ў Еўпаторыі эвакуіраваны 100 чалавек, іх размясцілі ў іншых гасцініцах. Людзей эвакуіруюць з дамоў у часовае жыллё і ў іншых населеных пунктах.У Севастопалі з-за шторму ўпалі 63 дрэвы, тры рэкламныя шчыты, пашкоджаны дахі 20 дамоў, фасады трох будынкаў, 17 транспартных сродкаў, а тры чалавекі атрымалі траўмы, расказаў губернатар горада Міхаіл Разважаеў.У нядзелю ўвечары Крым накрыў ліўневы шторм і ўраганны вецер. Шэраг сёл паўвострава абясточаны, павалена мноства дрэў, ёсць пашкоджанні газаправодаў, марскімі хвалямі залівае інфраструктуру на набярэжных.Па даных сіноптыкаў, хуткасць ураганнага ветру ў Крыме дасягала 144 км/г.На панядзелак, 27 лістапада, у рэспубліцы аб’яўлены выхадны.Стыхія таксама абрынулася і на Краснадарскі край. У Сочы з-за непагадзі парушаліся чыгуначныя зносіны, у найбліжэйшыя гадзіны ў рэгіёне прагназіруюць моцны снегапад.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
крым
расія
чорнае мора
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081464981_253:0:1865:1209_1920x0_80_0_0_692cb8253b4db4b8b5f01b673be14a3a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крым, расія, надвор'е, надзвычайнае здарэнне, грамадства, навіны , чорнае мора
крым, расія, надвор'е, надзвычайнае здарэнне, грамадства, навіны , чорнае мора
Паўмільёна жыхароў Крыма засталіся без святла з-за шторму, ёсць пацярпелыя
10:16 27.11.2023 (абноўлена: 10:17 27.11.2023) З-за стыхіі многія населеныя пункты застаюцца без вады і электрычнасці, некаторыя дарогі размыты, а людзей эвакуіруюць з атэляў.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Каля 500 тысяч жыхароў Крыма засталіся без святла з-за штармавога надвор’я, якое накрыла паўвостраў напярэдадні, таксама аператыўныя службы паведамляюць аб некалькіх пацярпелых.
Акрамя таго, адзін чалавек прапаў без вестак.
Адключэнні электразабеспячэння закранулі цэнтральную і большую частку паўднёва-заходняга ўзбярэжжа рэспублікі. Каля 40 брыгад зараз працуе над аднаўленнем святла. З-за ліўняў, якія абрынуліся, падтоплены прыватныя і шматкватэрныя дамы.
Як паведаміў саветнік кіраўніка Крыма Алег Кручкоў, з атэля ў Еўпаторыі эвакуіраваны 100 чалавек, іх размясцілі ў іншых гасцініцах. Людзей эвакуіруюць з дамоў у часовае жыллё і ў іншых населеных пунктах.
У Севастопалі з-за шторму ўпалі 63 дрэвы, тры рэкламныя шчыты, пашкоджаны дахі 20 дамоў, фасады трох будынкаў, 17 транспартных сродкаў, а тры чалавекі атрымалі траўмы, расказаў губернатар горада Міхаіл Разважаеў.
У нядзелю ўвечары Крым накрыў ліўневы шторм і ўраганны вецер. Шэраг сёл паўвострава абясточаны, павалена мноства дрэў, ёсць пашкоджанні газаправодаў, марскімі хвалямі залівае інфраструктуру на набярэжных.
Па даных сіноптыкаў, хуткасць ураганнага ветру ў Крыме дасягала 144 км/г.
На панядзелак, 27 лістапада, у рэспубліцы аб’яўлены выхадны.
Стыхія таксама абрынулася і на Краснадарскі край. У Сочы з-за непагадзі парушаліся чыгуначныя зносіны, у найбліжэйшыя гадзіны ў рэгіёне прагназіруюць моцны снегапад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"