Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Прывезенае ў Кіеў з Амстэрдама скіфскае золата будуць ідэнтыфікаваць

© Sputnik / Александр КряжевСкіфскае золата
Скіфскае золата - Sputnik Беларусь, 1920, 27.11.2023
Падпісацца
Вярхоўны суд Нідэрландаў прыняў канчатковае рашэнне і пастанавіў перадаць скіфскія скарбы ўкраінскаму боку.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Калекцыю скіфскага золата з чатырох крымскіх музеяў, якая 10 гадоў знаходзілася ў Еўропе, у панядзелак даставілі ва Украіну, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на мытныя структуры Украіны.
Грузавы аўтамабіль са скарбамі вагой больш за дзве з паловай тоны прыбыў сёння ў Кіеў, першапачаткова скіфскае золата даставілі ў Кіева-Пячэрскую лаўру. Інфармацыю аб тым, што скіфскія скарбы перададзены галандскім бокам, пацвердзіў і музей Амстэрдама.

"Усе артэфакты, якія аставаліся з выставы "Крым – золата і таямніцы Чорнага мора", музей Аларда Пірсана перавёз ва Украіну", - сказана ў паведамленні.

Там таксама гаворыцца, што ўкраінскі бок збіраецца правесці ідэнтыфікацыю калекцыі, працэдура пройдзе ў Нацыянальным музеі ў Кіеве.
У амстэрдамскім універсітэце ў сваю чаргу паведамілі, што ў кастрычніку 2023 года калекцыю скіфскага золата з крымскіх музеяў упакавалі для транспарціроўкі – пасля таго як Вярхоўны суд Нідэрландаў прыняў канчатковае рашэнне аб перадачы калекцыі Украіне.
Калекцыя скіфскага золата з чатырох крымскіх музеяў знаходзілася ў еўрапейскіх выставачных залах 10 гадоў. Яна складаецца са скарбаў, якія захоўваліся ў чатырох музеях Крыма – у Керчанскім гісторыка-культурным запаведніку, у Цэнтральным музеі Таўрыды, у Бахчысарайскім гісторыка-культурным запаведніку і ў музеі "Херсонес Таврический".
Скіфскія скарбы ў 2013 годзе адправілі для выставы ў Бон, а потым у Амстэрдам. Выстава "Крым – залаты востраў у Чорным моры" пасля ўз’яднання Крыма з Расіяй у 2014 годзе, так і засталася ў Нідэрландах. У Амстэрдама ўзніклі сумненні – каму аддаваць скіфскія скарбы – у Крым, які стаў расійскім, або кіеўскім уладам.
Пачаліся судовыя разборы, Расія заявіла аб тым, што скіфскія скарбы павінны вярнуцца ў Крым. Вярхоўны суд Амстэрдама ў выніку прыняў рашэнне аддаць іх Кіеву.
Сёння, калі стала вядома, што грузавік са скіфскім золатам прыехаў ва Украіну, у Крамлі заявілі, што скіфскае золата павінна вярнуцца ў Крым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Знойдзены скарб манет - Sputnik Беларусь, 1920, 28.02.2021
Гісторыкі назвалі ўзрост скарбу залатых манет у цэнтры Мінска
Стужка навiн
0