https://bel.sputnik.by/20231127/vdavochtsy-znyal-na-vdea-nastupstvy-shtormu-na-charnamorskm-uzbyarezhzhy-1081476219.html
Відавочцы знялі на відэа наступствы шторму на чарнаморскім узбярэжжы
Відавочцы знялі на відэа наступствы шторму на чарнаморскім узбярэжжы
Sputnik Беларусь
Ураган бушаваў усю ноч, да раніцы з’явіліся кадры наступстваў яго ўздзеяння – затопленыя вуліцы, паваленыя дрэвы, знесеныя ветрам канструкцыі, абарваныя лініі... 27.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-27T11:58+0300
2023-11-27T11:58+0300
2023-11-27T11:58+0300
відэа
відэа
крым
чорнае мора
надвор'е
надзвычайнае здарэнне
расія
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081471378_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_3d8e791b125aaacf2b79c384b62686ce.jpg
У Крыме пасля ўдару стыхіі застаюцца без святла амаль 400 тысяч жыхароў, загінуў адзін чалавек, заявіў саветнік кіраўніка рэспублікі Сяргея Аксёнава Алег Кручкоў, паводле яго даных, гібель адбылася ў сяле Марское пад Судаком, дзе размыла дарогу, "чалавек выйшаў глядзець на хвалі і, на жаль, трагічна загінуў", - сказаў Кручкоў.Маштабы разбурэнняў пасля ўдару стыхіі ў Крыме вельмі вялікія, такога шторму не было ніколі, дадаў саветнік кіраўніка рэспублікі.Міжземнаморскі цыклон напярэдадні ноччу прынёс шторм на чарнаморскае ўзбярэжжа Расіі, у многіх гарадах прайшлі ліўні з ураганным ветрам да 40 м/с. Многія сёлы абясточаны, павалены дрэвы, ёсць пашкоджанні газаправодаў, на моры працягваецца моцны шторм.Хвалямі заліты прыбярэжныя раёны Еўпаторыі, траса Сакі – Еўпаторыя перакрыта з-за падтаплення. Шторм ударыў і па Сочы, паваленыя дрэвы мясцовыя камунальнікі імкнуцца аператыўна прыбіраць з вуліц, што ўскладняецца непагаддзю. Акрамя таго, супрацоўнікі РЧ працуюць на чыгунках, ухіляючы наступствы стыхіі. Пацярпелі некалькі прыпыначных павільёнаў – іх знесла ўраганным ветрам.Таксама ў Севастопальскім акварыуме-музеі з-за тэрмальнага ўдару – пасля таго, як туды трапіла халодная вада з Чорнага мора – загінулі каля 800 марскіх жывёл, пішуць мясцовыя СМІ.Разбураныя пасля шторму набярэжныя з-за мора, якое выйшла з берагоў, і раскіданыя палаткі і ларкі паблізу берагавой лініі можна назіраць зараз у населеных пунктах у Краснадарскім краі. Вада актыўна прабралася ўглыб населеных пунктаў і разлілася ўнутры іх.Акрамя таго, з’явіліся падрабязнасці аб сухагрузе, які ноччу сеў на мель каля Анапы – ён ішоў пад сцягам Беліза, а на яго борце знаходзіўся 21 чалавек. Сярод іх грамадзяне Сірыі, Індыі і Егіпта.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
крым
чорнае мора
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081471378_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_8187b6600acdc25ee1bc3bed2a51c741.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, крым, чорнае мора, надвор'е, надзвычайнае здарэнне, расія, грамадства, видео
відэа, крым, чорнае мора, надвор'е, надзвычайнае здарэнне, расія, грамадства, видео
Відавочцы знялі на відэа наступствы шторму на чарнаморскім узбярэжжы
Ураган бушаваў усю ноч, да раніцы з’явіліся кадры наступстваў яго ўздзеяння – затопленыя вуліцы, паваленыя дрэвы, знесеныя ветрам канструкцыі, абарваныя лініі электраперадач. Па звестках мясцовых улад, у выніку ўдару стыхіі ў Крыме адзін чалавек загінуў.
У Крыме пасля ўдару стыхіі застаюцца без святла амаль 400 тысяч жыхароў, загінуў адзін чалавек, заявіў саветнік кіраўніка рэспублікі Сяргея Аксёнава Алег Кручкоў, паводле яго даных, гібель адбылася ў сяле Марское пад Судаком, дзе размыла дарогу, "чалавек выйшаў глядзець на хвалі і, на жаль, трагічна загінуў", - сказаў Кручкоў.
Маштабы разбурэнняў пасля ўдару стыхіі ў Крыме вельмі вялікія, такога шторму не было ніколі, дадаў саветнік кіраўніка рэспублікі.
Міжземнаморскі цыклон напярэдадні ноччу прынёс шторм на чарнаморскае ўзбярэжжа Расіі, у многіх гарадах прайшлі ліўні з ураганным ветрам да 40 м/с. Многія сёлы абясточаны, павалены дрэвы, ёсць пашкоджанні газаправодаў, на моры працягваецца моцны шторм.
Хвалямі заліты прыбярэжныя раёны Еўпаторыі, траса Сакі – Еўпаторыя перакрыта з-за падтаплення. Шторм ударыў і па Сочы, паваленыя дрэвы мясцовыя камунальнікі імкнуцца аператыўна прыбіраць з вуліц, што ўскладняецца непагаддзю. Акрамя таго, супрацоўнікі РЧ працуюць на чыгунках, ухіляючы наступствы стыхіі. Пацярпелі некалькі прыпыначных павільёнаў – іх знесла ўраганным ветрам.
Таксама ў Севастопальскім акварыуме-музеі з-за тэрмальнага ўдару – пасля таго, як туды трапіла халодная вада з Чорнага мора – загінулі каля 800 марскіх жывёл, пішуць мясцовыя СМІ.
Разбураныя пасля шторму набярэжныя з-за мора, якое выйшла з берагоў, і раскіданыя палаткі і ларкі паблізу берагавой лініі можна назіраць зараз у населеных пунктах у Краснадарскім краі. Вада актыўна прабралася ўглыб населеных пунктаў і разлілася ўнутры іх.
Акрамя таго, з’явіліся падрабязнасці аб сухагрузе, які ноччу сеў на мель каля Анапы – ён ішоў пад сцягам Беліза, а на яго борце знаходзіўся 21 чалавек. Сярод іх грамадзяне Сірыі, Індыі і Егіпта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"