Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 28.11.2023
Падпісацца
Беларускія і венесуэльскія ўлады адчуваюць вялікі знешні націск з боку заходніх краін на чале з ЗША, якія ўвялі сектаральныя санкцыі супраць дзвюх краін.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. У адносінах Беларусі і Венесуэлы адбылася паўза, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання Рыкарда Менендэсам.
"Мне прыемна з Вамі сустракацца. Мы даўно ведаем адзін аднаго, Вы добра ведаеце Беларусь", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле слоў прэзідэнта, адносіны паміж дзяржавамі пачыналіся з нуля ў час праўлення венесуэльскага лідара Уга Чавеса, калі было зроблена шмат.
"Не па нашай віне – Беларусі і Венесуэлы – адбылася пэўная паўза. Яны былі, гэтыя адносіны, але не такія інтэнсіўныя", - канстатаваў беларускі лідар.
Пасля чаго дадаў, што апошнім часам ва ўсім свеце назіраліся змены, якія мелі значны характар. Адной з такіх яскравых падзей сталі незалежнасць і суверэнітэт Каракаса.
"Вы малайцы, вы абаранілі краіну. Вы супрацьстаялі ўсім і выстаялі", - пахваліў венесуэльскія ўлады Лукашэнка.
На яго думку, цяпер гэта лацінаамерыканская краіна мае вялікую павагу па ўсім свеце за праяўленую мужнасць і стойкасць падчас абароны ўласнай незалежнасці.
У сваю чаргу Рыкарда Менендэс заявіў, што "і Беларусь, і Венесуэла з’яўляюцца архітэктарамі новага свету, прасоўваюць палітыку міру, дзе няма месца ні санкцыям, ні агрэсіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Венесуэла заўсёды можа разлічваць на падтрымку Беларусі
Лукашэнка прапанаваў Венесуэле перагледзець эканамічныя адносіны
Пад пільным кантролем: Лукашэнка аб дамоўленасцях з Венесуэлай
Стужка навiн
0