https://bel.sputnik.by/20231128/nabylo-mots-pratsyagnutae-gumantarnae-peramre--sektary-gaza-1081503855.html
Набыло моц працягнутае гуманітарнае перамір’е ў сектары Газа
Набыло моц працягнутае гуманітарнае перамір’е ў сектары Газа
Sputnik Беларусь
Бакі канфлікту на мінулым тыдні дамовіліся аб чатырохдзённым спыненні агню, потым рашэнне было прадоўжана. 28.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-28T09:25+0300
2023-11-28T09:25+0300
2023-11-28T09:30+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
навіны
бяспека
грамадства
палітыка
у свеце
перамір'е
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1c/1081502669_0:166:3072:1894_1920x0_80_0_0_60e291ce8edac5e4ae78a60bd13554d6.jpg
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Працягнутае гуманітарнае перамір’е паміж Ізраілем і палесцінскім рухам ХАМАС набыло моц у аўторак у 7:00 па мясцовым часе (8:00 па мінскім).У панядзелак увечары стала вядома аб дамоўленасці па прадаўжэнні гуманітарнага перамір’я яшчэ на два дні. Яно будзе дзейнічаць на тых самых умовах, што і папярэдняе.Такім чынам, перамір’е, якое пачалося 24 лістапада, працягнецца да чацвярга, 30 лістапада.Як чакаецца, у рамках абноўленага перамір’я з сектара Газа будзе вызвалена 20 ізраільскіх заложнікаў з сектара Газа, а з тэрыторыі Ізраіля – 60 палесцінскіх зняволеных.Нагадаем, што дамоўленасцяў аб перамір’і – як першай, так і другой – Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пры пасрэдніцтве Катара. Бакі пагадзіліся не весці баявыя дзеянні, каб правесці абмен заложнікамі і арыштаванымі.Эскалацыя канфліктуРэзкая эскалацыя палесціна-ізраільскага канфлікту адбылася 7 кастрычніка гэтага года – ХАМАС нанёс беспрэцэдэнтны ракетны ўдар па Ізраілі. У адказ Тэль-Авіў аб’явіў аб пачатку аперацыі "Жалезныя мячы" ў сектары Газа.У канцы кастрычніка Ізраіль перайшоў да наземнай фазы сваіх дзеянняў у анклаве. Горад Газа быў акружаны ізраільскімі сухапутнымі сіламі, а анклаў фактычна быў падзелены на паўднёвую і паўночную часткі. Ізраіль таксама заявіў аб поўнай блакадзе сектара Газа: спынены пастаўкі вады, прадуктаў, электрычнасці, медыкаментаў, паліва.Колькасць загінулых у сектары Газе перавысіла 16 тысяч чалавек, пацярпелі больш за 35 тысяч.Палесціна-ізраільскі канфлікт звязаны з тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў і ўжо шмат дзесяцігоддзяў з’яўляецца крыніцай напружанасці і боесутыкненняў у рэгіёне. Рашэннем ААН пры актыўнай ролі СССР у 1947 годзе было вызначана стварэнне дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, але створана была толькі ізраільская.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
палесціна
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1c/1081502669_204:0:2935:2048_1920x0_80_0_0_02676fcf9894cc32512831bd05ef4ff5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, навіны , бяспека, грамадства, палітыка, у свеце, перамір'е
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, навіны , бяспека, грамадства, палітыка, у свеце, перамір'е
Набыло моц працягнутае гуманітарнае перамір’е ў сектары Газа
09:25 28.11.2023 (абноўлена: 09:30 28.11.2023) Бакі канфлікту на мінулым тыдні дамовіліся аб чатырохдзённым спыненні агню, потым рашэнне было прадоўжана.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Працягнутае гуманітарнае перамір’е паміж Ізраілем і палесцінскім рухам ХАМАС набыло моц у аўторак у 7:00 па мясцовым часе (8:00 па мінскім).
У панядзелак увечары стала вядома аб дамоўленасці па прадаўжэнні гуманітарнага перамір’я яшчэ на два дні. Яно будзе дзейнічаць на тых самых умовах, што і папярэдняе.
Такім чынам, перамір’е, якое пачалося 24 лістапада, працягнецца да чацвярга, 30 лістапада.
Як чакаецца, у рамках абноўленага перамір’я з сектара Газа будзе вызвалена 20 ізраільскіх заложнікаў з сектара Газа, а з тэрыторыі Ізраіля – 60 палесцінскіх зняволеных.
Нагадаем, што дамоўленасцяў аб перамір’і – як першай, так і другой – Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пры пасрэдніцтве Катара. Бакі пагадзіліся не весці баявыя дзеянні, каб правесці абмен заложнікамі і арыштаванымі.
Рэзкая эскалацыя палесціна-ізраільскага канфлікту адбылася 7 кастрычніка гэтага года – ХАМАС нанёс беспрэцэдэнтны ракетны ўдар па Ізраілі. У адказ Тэль-Авіў аб’явіў аб пачатку аперацыі "Жалезныя мячы" ў сектары Газа.
У канцы кастрычніка Ізраіль перайшоў да наземнай фазы сваіх дзеянняў у анклаве. Горад Газа быў акружаны ізраільскімі сухапутнымі сіламі, а анклаў фактычна быў падзелены на паўднёвую і паўночную часткі. Ізраіль таксама заявіў аб поўнай блакадзе сектара Газа: спынены пастаўкі вады, прадуктаў, электрычнасці, медыкаментаў, паліва.
Колькасць загінулых у сектары Газе перавысіла 16 тысяч чалавек, пацярпелі больш за 35 тысяч.
Палесціна-ізраільскі канфлікт звязаны з тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў і ўжо шмат дзесяцігоддзяў з’яўляецца крыніцай напружанасці і боесутыкненняў у рэгіёне. Рашэннем ААН пры актыўнай ролі СССР у 1947 годзе было вызначана стварэнне дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, але створана была толькі ізраільская.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"