https://bel.sputnik.by/20231130/belarus--rf-stvarayuts-novuyu-madel-fnansavannya-prygranchnykh-regna-1081589126.html
Беларусь і РФ ствараюць новую мадэль фінансавання прыгранічных рэгіёнаў
Беларусь і РФ ствараюць новую мадэль фінансавання прыгранічных рэгіёнаў
Sputnik Беларусь
Еўрапейскія краіны раней перасталі фінансаваць сумесныя з Мінскам і Масквой праграмы, звязаныя з развіццём прыгранічных тэрыторый. 30.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-30T12:31+0300
2023-11-30T12:31+0300
2023-11-30T12:31+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
беларусь
расія
палітыка
грамадства
мяжа
мігранты
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1e/1081588082_0:0:2970:1671_1920x0_80_0_0_ec1c5a1c76e55d1e022a29ce505a3dac.jpg
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Узнікае патрэбнасць стварэння новага механізма фінансавання прыгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў старшыня камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце Віктар Пінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.У чацвер, 30 лістапада, у Мінску адбыліся парламенцкія слуханні, у ходзе якіх дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўнікі міністэрстваў і ўлад прыгранічных рэгіёнаў дзвюх краін і іншыя ўдзельнікі абмеркавалі праект мадэльнага заканадаўчага акта "Аб прыгранічным супрацоўніцтве Саюзнай дзяржавы".Ён адзначыў, што да 2022 года ў адносінах да прыгранічных рэгіёнаў РФ дзейнічалі некалькі праграм прыгранічнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Аналагічныя праграмы працавалі і ў фармаце Беларусь – ЕС."Гэтыя праграмы прадугледжвалі выдзяленне значных сум з бюджэтаў. Пасля ўвядзення санкцый супрацоўніцтва з боку ЕС было спынена ў аднабаковым парадку", - нагадаў парламентарый.Пасля чаго ўдакладніў, што ў Саюзнай дзяржаве існуе механізм фінансавання разнастайных праграм і праектаў. З моманту стварэння СД у 1999 годзе было рэалізавана 82 праграмы на агульную суму больш за 60 млрд расійскіх рублёў. Цяпер з саюзнага бюджэту фінансуюцца ў асноўным праграмы навукова-тэхналагічнай накіраванасці, у сферы абароны і бяспекі, аховы здароўя, мікраэлектронікі, транспарту, космасу.Паводле яго слоў, неабходна ўнесці змяненні ў нарматыўна-прававыя акты, каб абласныя выканкамы Беларусі і Мінгарвыканкама, а таксама вышэйшыя выканаўчыя органы і суб’екты РФ маглі выступаць у якасці дзяржаўных заказчыкаў праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1e/1081588082_103:0:2834:2048_1920x0_80_0_0_c7fe4d4c77bdb8b05dd9d50b71442934.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, беларусь, расія, палітыка, грамадства, мяжа, мігранты, навіны , эканоміка
саюзная дзяржава, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, беларусь, расія, палітыка, грамадства, мяжа, мігранты, навіны , эканоміка
Беларусь і РФ ствараюць новую мадэль фінансавання прыгранічных рэгіёнаў
Еўрапейскія краіны раней перасталі фінансаваць сумесныя з Мінскам і Масквой праграмы, звязаныя з развіццём прыгранічных тэрыторый.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Узнікае патрэбнасць стварэння новага механізма фінансавання прыгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў старшыня камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце Віктар Пінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
У чацвер, 30 лістапада, у Мінску адбыліся парламенцкія слуханні, у ходзе якіх дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўнікі міністэрстваў і ўлад прыгранічных рэгіёнаў дзвюх краін і іншыя ўдзельнікі абмеркавалі праект мадэльнага заканадаўчага акта "Аб прыгранічным супрацоўніцтве Саюзнай дзяржавы".
"Мы жывем у час вялікіх пераўтварэнняў (...) У сувязі са спыненнем праграм прыгранічнага супрацоўніцтва з еўрапейскімі краінамі ўзнікае патрэбнасць стварэння новага механізма фінансавання прыгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы", - растлумачыў, чым абумоўлена неабходнасць падрыхтоўкі мадэльнага законапраекта, Віктар Пінскі.
Ён адзначыў, што да 2022 года ў адносінах да прыгранічных рэгіёнаў РФ дзейнічалі некалькі праграм прыгранічнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Аналагічныя праграмы працавалі і ў фармаце Беларусь – ЕС.
"Гэтыя праграмы прадугледжвалі выдзяленне значных сум з бюджэтаў. Пасля ўвядзення санкцый супрацоўніцтва з боку ЕС было спынена ў аднабаковым парадку", - нагадаў парламентарый.
Пасля чаго ўдакладніў, што ў Саюзнай дзяржаве існуе механізм фінансавання разнастайных праграм і праектаў. З моманту стварэння СД у 1999 годзе было рэалізавана 82 праграмы на агульную суму больш за 60 млрд расійскіх рублёў. Цяпер з саюзнага бюджэту фінансуюцца ў асноўным праграмы навукова-тэхналагічнай накіраванасці, у сферы абароны і бяспекі, аховы здароўя, мікраэлектронікі, транспарту, космасу.
"У верасні на пасяджэнні ў Пскове было прынята важнае рашэнне аб актывізацыі міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы як эфектыўнага механізма пераадолення эканамічных санкцый і адказу на сучасныя выклікі і пагрозы. Плануецца стварэнне новай мадэлі сумеснага фінансавання прыгранічных кааперацый", - падкрэсліў Пінскі.
Паводле яго слоў, неабходна ўнесці змяненні ў нарматыўна-прававыя акты, каб абласныя выканкамы Беларусі і Мінгарвыканкама, а таксама вышэйшыя выканаўчыя органы і суб’екты РФ маглі выступаць у якасці дзяржаўных заказчыкаў праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"