https://bel.sputnik.by/20231130/karpenka-zapras-tsvk-ras-nazrats-za-vybaram--belarus-1081603416.html
Карпенка запрасіў ЦВК Расіі назіраць за выбарамі ў Беларусі
Карпенка запрасіў ЦВК Расіі назіраць за выбарамі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У канцы лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання на парламенцкіх і мясцовых выбарах. 30.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-30T17:35+0300
2023-11-30T17:35+0300
2024-02-05T09:53+0300
ігар карпенка
саюзная дзяржава
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
палітыка
грамадства
эла памфілава
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/18/1081410702_0:160:1138:800_1920x0_80_0_0_5aaf24d6a779168089ee77854a3202f8.jpg
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка запрасіў прадстаўнікоў расійскага ЦВК прыехаць у краіну для назірання за электаральнай кампаніяй.29-30 лістапада Карпенка здзяйсняе візіт у Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 30-годдзя выбарчай сістэмы Расіі. Таксама сёння ён правёў сустрэчу з кіраўніком ЦВК Расіі Элай Памфілавай.У час двухбаковай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Карпенка і Памфілава абмеркавалі ўзаемадзеянне ЦВК дзвюх краін, а таксама намецілі планы далейшых сумесных мерапрыемстваў. Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што ў Беларусі і Расіі агульная гісторыя фарміравання інстытута канстытуцыйнага і выбарчага права.У ЦВК Беларусі таксама паведамілі, што Карпенка прыняў удзел у сустрэчы з кіраўніком Савета МПА СНД Дзмітрыем Кобіцкім. Сустрэча прайшла ў Таўрычаскім палацы.Кіраўнік ЦВК Беларусі расказаў аб тым, як у Беларусь будуць запрашаць міжнародных назіральнікаў на будучыя выбары.Бакі таксама падрабязна абмеркавалі тэму адкрытасці беларускай электаральнай кампаніі.Паводле яго слоў, Беларусь разглядае інстытут міжнароднага назірання за выбарамі як магчымасць абмеркавання актуальных праблем."Гэта вельмі важна з пункту гледжання далейшага развіцця і дзяржаўнага будаўніцтва, і ў цэлым выбарчай сістэмы", - падкрэсліў ён.Выбары дэпутатаў у адзіны дзень галасавання пройдуць 25 лютага 2024 года."Лічба" і выбарыУ Таўрычаскім палацы таксама абмяркоўвалася тэма развіцця інстытута электроннага галасавання падчас выбарчых кампаній. Як раней паведамлялася, у Расіі ў некаторых рэгіёнах прымяняецца такая форма галасавання, Беларусь – пераймае вопыт.Кіраўнік ЦВК Беларусі адзначыў, што перавод у "лічбавую" форму выбарчага працэсу дастаткова складаная тэма, але ў гэтым напрамку неабходна рухацца.Расійскі бок перадаў Цэнтрвыбаркаму Беларусі "ўсёабдымную інфармацыю" аб тым, як у РФ праходзіць электроннае галасаванне. Пры гэтым Карпенка адзначыў, што цяпер у эпоху глабальнай інфарматызацыі любая "выбарчая сістэма можа быць схільная да тых ці іншых негатыўных знешніх уздзеянняў".У сувязі з гэтым ён праінфармаваў расійскіх калег аб тым, што ў Беларусі на заканадаўчым узроўні замацавана паняцце электаральны суверэнітэт.Карпенка таксама заявіў, што Беларусь пераймае расійскі вопыт дыстанцыйнага электроннага галасавання.Паводле яго слоў, у Беларусі распрацоўваецца Канцэпцыя лічбавізацыі выбарчага працэсу, гаворка ідзе аб электронным галасаванні для некаторых асобных катэгорый грамадзян.Як раней паведамляў кіраўнік ЦВК Беларусі на бліжэйшых электаральных кампаніях, якія пройдуць у краіне, электроннае галасаванне прымяняцца яшчэ не будзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231124/tsvk-vybary-prezdenta-belarus-pavnny-praysts-ne-pazney-za-20-lpenya-2025-goda-1081412085.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/18/1081410702_0:0:1138:854_1920x0_80_0_0_ec80a47efde6c64a34b6094138e9232c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар карпенка, саюзная дзяржава, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, палітыка, грамадства, эла памфілава, расія, беларусь, навіны , цвк рэспублікі беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024
ігар карпенка, саюзная дзяржава, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, палітыка, грамадства, эла памфілава, расія, беларусь, навіны , цвк рэспублікі беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024
Карпенка запрасіў ЦВК Расіі назіраць за выбарамі ў Беларусі
17:35 30.11.2023 (абноўлена: 09:53 05.02.2024) У канцы лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання на парламенцкіх і мясцовых выбарах.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка запрасіў прадстаўнікоў расійскага ЦВК прыехаць у краіну для назірання за электаральнай кампаніяй.
29-30 лістапада Карпенка здзяйсняе візіт у Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 30-годдзя выбарчай сістэмы Расіі. Таксама сёння ён правёў сустрэчу з кіраўніком ЦВК Расіі Элай Памфілавай.
"Ігар Карпенка перадаў Эле Памфілавай запрашэнне прыняць удзел у назіранні за выбарамі ў Беларусі", - паведаміў тэлеграм-канал ЦВК Беларусі ў чацвер.
У час двухбаковай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Карпенка і Памфілава абмеркавалі ўзаемадзеянне ЦВК дзвюх краін, а таксама намецілі планы далейшых сумесных мерапрыемстваў. Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што ў Беларусі і Расіі агульная гісторыя фарміравання інстытута канстытуцыйнага і выбарчага права.
У ЦВК Беларусі таксама паведамілі, што Карпенка прыняў удзел у сустрэчы з кіраўніком Савета МПА СНД Дзмітрыем Кобіцкім. Сустрэча прайшла ў Таўрычаскім палацы.
Кіраўнік ЦВК Беларусі расказаў аб тым, як у Беларусь будуць запрашаць міжнародных назіральнікаў на будучыя выбары.
Бакі таксама падрабязна абмеркавалі тэму адкрытасці беларускай электаральнай кампаніі.
"Выбарчая кампанія 2024 года пройдзе адкрыта і галосна", - падкрэсліў Карпенка. Дадаўшы пры гэтым, што Мінск мае намер запрасіць назіральнікаў ад розных міжнародных структур, каб яны змаглі пераканацца ў транспарэнтнасці беларускіх выбараў.
Паводле яго слоў, Беларусь разглядае інстытут міжнароднага назірання за выбарамі як магчымасць абмеркавання актуальных праблем.
"Гэта вельмі важна з пункту гледжання далейшага развіцця і дзяржаўнага будаўніцтва, і ў цэлым выбарчай сістэмы", - падкрэсліў ён.
Выбары дэпутатаў у адзіны дзень галасавання пройдуць 25 лютага 2024 года.
У Таўрычаскім палацы таксама абмяркоўвалася тэма развіцця інстытута электроннага галасавання падчас выбарчых кампаній. Як раней паведамлялася, у Расіі ў некаторых рэгіёнах прымяняецца такая форма галасавання, Беларусь – пераймае вопыт.
Кіраўнік ЦВК Беларусі адзначыў, што перавод у "лічбавую" форму выбарчага працэсу дастаткова складаная тэма, але ў гэтым напрамку неабходна рухацца.
Расійскі бок перадаў Цэнтрвыбаркаму Беларусі "ўсёабдымную інфармацыю" аб тым, як у РФ праходзіць электроннае галасаванне. Пры гэтым Карпенка адзначыў, што цяпер у эпоху глабальнай інфарматызацыі любая "выбарчая сістэма можа быць схільная да тых ці іншых негатыўных знешніх уздзеянняў".
У сувязі з гэтым ён праінфармаваў расійскіх калег аб тым, што ў Беларусі на заканадаўчым узроўні замацавана паняцце электаральны суверэнітэт.
Карпенка таксама заявіў, што Беларусь пераймае расійскі вопыт дыстанцыйнага электроннага галасавання.
Паводле яго слоў, у Беларусі распрацоўваецца Канцэпцыя лічбавізацыі выбарчага працэсу, гаворка ідзе аб электронным галасаванні для некаторых асобных катэгорый грамадзян.
Як раней паведамляў кіраўнік ЦВК Беларусі на бліжэйшых электаральных кампаніях, якія пройдуць у краіне, электроннае галасаванне прымяняцца яшчэ не будзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"