https://bel.sputnik.by/20231130/pershyya-kvetk-da-tryptskha-gstoryya-pomnka-batsku--synu-yaromenkam-zavyarshylasya-1081586633.html
Першыя кветкі да трыпціха: гісторыя помніка бацьку і сыну Яроменкам завяршылася
Першыя кветкі да трыпціха: гісторыя помніка бацьку і сыну Яроменкам завяршылася
Sputnik Беларусь
На Усходніх могілках у Мінску паставілі помнік-трыпціх знакамітай акцёрскай сям’і Яроменка. 30.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-30T11:39+0300
2023-11-30T11:39+0300
2023-11-30T11:40+0300
культура
кіно
кінематограф
помнік
мікалай яроменка-малодшы
мікалай яроменка-старэйшы
усходнія могілкі
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1d/1081572659_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_5a062afbe6a71ad6d572b0cce4b79969.jpg
Хачу быць разам з маімі хлопчыкамі – такое было завяшчанне народнай артысткі Беларусі Галіны Аляксандраўны Арловай, жонкі народнага артыста СССР Мікалая Яроменкі (старэйшага) і маці народнага артыста Расіі Мікалая Яроменкі (малодшага).Яно выканана, воля нябожчыцы споўнілася. Сёння, 29 лістапада, на Усходніх могілках Мінска да помніка-трыпціха акцёрскай дынастыі Яроменкі-Арловай ускладзены першыя кветкі.Пры гэтым прысутнічаў калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі.У гэтай частцы Маскоўскіх могілак, як іх працягваюць называць мінчане, хаваюць толькі самых заслужаных людзей: Пётр Машэраў, Васіль Быкаў, Уладзімір Мулявін, Ігар Лучанок, бацька і сын Яроменкі… І вось Галіна Арлова цяпер навекі, як і марыла, разам са сваімі хлопчыкамі.Было каханнеПасляваенны Віцебск не быў раем. Краіна аднаўлялася, жылі ўсе цяжка, але шчыра верылі ў лепшае, у сябе, бо перамаглі. Галіна Аляксандраўна аб сваім знаёмстве з будучым мужам, якое адбылося ў тэатральнай студыі пры Тэатры імя Якуба Коласа, успамінала: "Некалькі гадоў мы сустракаліся, я яшчэ была зусім дзяўчынка. Не звярнуць увагу на яго было немагчыма. Ён з’явіўся ў нашай студыі раскошна: франтавік , малады, прыгожы, таленавіты. Мікалай Яроменка быў высокі, плячысты, з капой кучаравых чорных валасоў і пранізлівым позіркам. Закахалася ў яго ў адно імгненне".Гэта была адна з самых прыгожых пар у акцёрскай супольнасці Беларусі і самая дастойная – без здрад і скандалаў. А калі ў 1949 годзе нарадзіўся сын Мікола, стала самай прыгожай сям’ёй Віцебска.Жылі сціпла: камуналка, паркалёвыя сукеначкі, у мужа прыстойны гарнітур з’явіўся праз дзесяць гадоў акцёрскай працы і прызнання гледачоў. Гэта потым ён стане народным артыстам, старшынёй Канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі і сенатарам Нацыянальнага сходу. А для яе ён назаўжды застанецца Яромай.Мікалай-малодшы жыў у акцёрскім асяроддзі, і яго лёс быў прадвызначаны. Стаў акцёрам, і яго аглушальны поспех у "Пиратах ХХ века", серыяле "Красное и Черное" заканамерны.Сцэнічны парталУ сям’і Яроменкі адразу тры народныя артысты: бацька – Савецкага саюза, маці – Беларусі, сын – Расіі. Аўтар надмагільнага помніка гэтай артыстычнай сям’і – Генадзь Буралкін, які сябраваў з Мікалаем Мікалаевічам. Невыпадкова менавіта яму даручылі стварыць помнік Яроменку-старэйшаму.Пакуль ішло ўзгадненне праекта, трагічна памірае Яроменка-сын. Адбылася трансфармацыя, і з’явіўся помнік бацьку і сыну, які прастаяў роўна 20 гадоў, да смерці Галіны Аляксандраўны.Буралкін расказаў, што яшчэ пры стварэнні першага помніка ў 2001 годзе Галіна Аляксандраўна папрасіла пакінуць і ёй месцейка, і што яны з архітэктарам Яўгенам Кавалеўскім загадзя прадугледзелі варыянт трыпціха. Адбылося тое, што і павінна было адбыцца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1d/1081572659_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_e3a3d0d3e8a23badc5b8096988c58cf0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, кіно, кінематограф, помнік, мікалай яроменка-малодшы, мікалай яроменка-старэйшы, усходнія могілкі, грамадства, у беларусі, беларусь, мінск, навіны
культура, кіно, кінематограф, помнік, мікалай яроменка-малодшы, мікалай яроменка-старэйшы, усходнія могілкі, грамадства, у беларусі, беларусь, мінск, навіны
Першыя кветкі да трыпціха: гісторыя помніка бацьку і сыну Яроменкам завяршылася
11:39 30.11.2023 (абноўлена: 11:40 30.11.2023) На Усходніх могілках у Мінску паставілі помнік-трыпціх знакамітай акцёрскай сям’і Яроменка.
Хачу быць разам з маімі хлопчыкамі – такое было завяшчанне народнай артысткі Беларусі Галіны Аляксандраўны Арловай, жонкі народнага артыста СССР Мікалая Яроменкі (старэйшага) і маці народнага артыста Расіі Мікалая Яроменкі (малодшага).
Яно выканана, воля нябожчыцы споўнілася. Сёння, 29 лістапада, на Усходніх могілках Мінска да помніка-трыпціха акцёрскай дынастыі Яроменкі-Арловай ускладзены першыя кветкі.
Пры гэтым прысутнічаў калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі.
У гэтай частцы Маскоўскіх могілак, як іх працягваюць называць мінчане, хаваюць толькі самых заслужаных людзей: Пётр Машэраў, Васіль Быкаў, Уладзімір Мулявін, Ігар Лучанок, бацька і сын Яроменкі… І вось Галіна Арлова цяпер навекі, як і марыла, разам са сваімі хлопчыкамі.
Пасляваенны Віцебск не быў раем. Краіна аднаўлялася, жылі ўсе цяжка, але шчыра верылі ў лепшае, у сябе, бо перамаглі. Галіна Аляксандраўна аб сваім знаёмстве з будучым мужам, якое адбылося ў тэатральнай студыі пры Тэатры імя Якуба Коласа, успамінала: "Некалькі гадоў мы сустракаліся, я яшчэ была зусім дзяўчынка. Не звярнуць увагу на яго было немагчыма. Ён з’явіўся ў нашай студыі раскошна: франтавік , малады, прыгожы, таленавіты. Мікалай Яроменка быў высокі, плячысты, з капой кучаравых чорных валасоў і пранізлівым позіркам. Закахалася ў яго ў адно імгненне".
Гэта была адна з самых прыгожых пар у акцёрскай супольнасці Беларусі і самая дастойная – без здрад і скандалаў. А калі ў 1949 годзе нарадзіўся сын Мікола, стала самай прыгожай сям’ёй Віцебска.
Жылі сціпла: камуналка, паркалёвыя сукеначкі, у мужа прыстойны гарнітур з’явіўся праз дзесяць гадоў акцёрскай працы і прызнання гледачоў. Гэта потым ён стане народным артыстам, старшынёй Канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі і сенатарам Нацыянальнага сходу. А для яе ён назаўжды застанецца Яромай.
Мікалай-малодшы жыў у акцёрскім асяроддзі, і яго лёс быў прадвызначаны. Стаў акцёрам, і яго аглушальны поспех у "Пиратах ХХ века", серыяле "Красное и Черное" заканамерны.
У сям’і Яроменкі адразу тры народныя артысты: бацька – Савецкага саюза, маці – Беларусі, сын – Расіі. Аўтар надмагільнага помніка гэтай артыстычнай сям’і – Генадзь Буралкін, які сябраваў з Мікалаем Мікалаевічам. Невыпадкова менавіта яму даручылі стварыць помнік Яроменку-старэйшаму.
Пакуль ішло ўзгадненне праекта, трагічна памірае Яроменка-сын. Адбылася трансфармацыя, і з’явіўся помнік бацьку і сыну, які прастаяў роўна 20 гадоў, да смерці Галіны Аляксандраўны.
Буралкін расказаў, што яшчэ пры стварэнні першага помніка ў 2001 годзе Галіна Аляксандраўна папрасіла пакінуць і ёй месцейка, і што яны з архітэктарам Яўгенам Кавалеўскім загадзя прадугледзелі варыянт трыпціха. Адбылося тое, што і павінна было адбыцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"