Грозаў: КПЧ СНД будзе садзейнічаць супрацоўніцтву краін па абароне праў чалавека

© Photo : Постоянное представительство России при уставных и других органах СНГПастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў
Пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2023
Падпісацца
Эксклюзіў
Рашэнне аб стварэнні Камісіі па правах чалавека ў СНД было прынята больш за 10 гадоў таму, а ў 2022 годзе кіраўнікі дзяржаў-членаў Садружнасці ў Астане падпісалі пакет дакументаў аб правядзенні першага пасяджэння КПЧ.
Камісія па правах чалавека ў СНД у мінулую сераду ўпершыню сабралася на сваё пасяджэнне – мерапрыемства адбылося ў беларускай сталіцы, а асноўная яго працоўная частка прайшла за зачыненымі дзвярамі.
Аб функцыях і задачах КПЧ Садружнасці, аб перспектывах гэтага органа і аб тым, як прайшла сустрэча ў Мінску, у інтэрв’ю Sputnik Беларусь расказаў пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў.
– Як вядома, 29 лістапада гэтага года ў штаб-кватэры СНД у Мінску адбылося першае пасяджэнне Камісіі па правах чалавека СНД. Маглі б Вы больш падрабязна расказаць пра гэты орган Садружнасці, яго функцыі і задачы?
– Стварэнне Камісіі па правах чалавека СНД прадугледжана ў артыкуле 33 Статута Арганізацыі, як кансультатыўнага органа, закліканага назіраць за выкананнем абавязацельстваў па правах чалавека, узятых на сябе краінамі Садружнасці.
Кіраўнікамі дзяржаў СНД у 2022 годзе зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Камісіі. У рамках рэалізацыі адпаведнага рашэння сфарміраваны склад статутнага органа і запушчана яго практычная работа.
КПЧ СНД упаўнаважана рыхтаваць тэматычныя даклады па актуальных пытаннях заахвочвання і абароны праў і свабод чалавека ў СНД, выступаць з прапановамі па ўдасканаленні рэлевантнай дагаворна-прававой базы Арганізацыі і нацыянальнага заканадаўства краін Садружнасці, а таксама даваць рэкамендацыі, накіраваныя на аб’яднанне намаганняў дзяржаў СНД па заахвочванні і абароне праў чалавека на прасторы Садружнасці.
– Раскажыце, калі ласка, пра тое, як прайшло першае пасяджэнне Камісіі і пра яго асноўныя вынікі?
– Трэба адзначыць, што першая сустрэча членаў КПЧ СНД пацвердзіла своечасовасць і запатрабаванасць старту прадметнай дзейнасці гэтага органа, а таксама зацікаўленасць краін Садружнасці ў развіцці і паглыбленні супрацоўніцтва па абароне праў і свабод чалавека. Ва ўмовах сучаснай знешнепалітычнай сітуацыі існуе відавочнае запатрабаванне ва ўмацаванні праваабарончых механізмаў і ўзаемадзеянні дзяржаў па правачалавечай праблематыцы на рэгіянальным узроўні.
Члены Камісіі прынялі сумесную заяву з нагоды 75-й гадавіны Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека, у рамках якой падкрэслілі надзвычайна важнае значэнне для міжнароднай супольнасці дзяржаў гэтага ўніверсальнага дакумента, які абвясціў асноўныя правы і свабоды чалавека, а таксама пацвердзілі сваю гатоўнасць нарошчваць намаганні па прасоўванні і абароне праў і свабод чалавека ва ўмовах новых выклікаў і пагроз і ўмацаванні супрацоўніцтва ў праваабарончай сферы.
На пасяджэнні таксама выбраны старшыня, якім на бліжэйшыя два гады стаў Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі – Таццяна Маскалькова, зацверджаны Правілы працэдуры Камісіі, а таксама ў цэлым адобраны план яе работы на 2024-2025 гады.
– Якія перспектывы ў рабоце дадзенага органа СНД чакаюцца ў агляднай будучыні?
– Улічваючы прадэманстраваны краінамі Садружнасці пазітыўны настрой, упэўнен, што работа Камісіі будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыі і пашырэнню супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне абароны праў і свабод грамадзян на прасторы Садружнасці і ўдасканаленню існуючай нарматыўна-прававой базы Арганізацыі.
Разлічваем, што цеснае ўзаемадзеянне па адпаведнай тэматыцы ўстановіцца не толькі ў рамках Камісіі паміж прадстаўнікамі дзяржаў, якія з’яўляюцца яе членамі, але і паміж КПЧ СНД і іншымі органамі Садружнасці.
Варта адзначыць, што члены Камісіі дамовіліся правесці ў наступным годзе два пасяджэнні, першае з якіх запланавана на чэрвень 2024 года ў Маскве.
2024 год – год расійскага старшынства ў Садружнасці.
Наша краіна ў рамках старшынства будзе ўдзяляць пільную ўвагу развіццю супрацоўніцтва краін СНД у правачалавечай сферы па ўсіх напрамках, уключаючы ў рамках Камісіі ўпаўнаважаных па правах дзіцяці (амбудсменаў) дзяржаў-удзельніц СНД.
Спадзяемся на тое, што да ўдзелу ў абедзвюх Камісіях далучацца тыя дзяржавы, якія гэтага яшчэ не зрабілі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова - Sputnik Беларусь, 1920, 29.11.2023
Амаль 80 тысяч зваротаў паступіла Упаўнаважанаму па правах чалавека ў РФ
Стужка навiн
0