https://bel.sputnik.by/20231202/mngarvykankam-u-staltsy-stvaryl-se-movy-dlya-katannya-na-lyzhakh--kankakh-1081520040.html
Мінгарвыканкам: у сталіцы стварылі ўсе ўмовы для катання на лыжах і каньках
Мінгарвыканкам: у сталіцы стварылі ўсе ўмовы для катання на лыжах і каньках
Sputnik Беларусь
Лыжныя трасы з натуральным і штучным снегам ужо арганізаваны ў некалькіх раёнах Мінска, пазней іх стане яшчэ больш. 02.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-02T14:46+0300
2023-12-02T14:46+0300
2023-12-31T20:34+0300
грамадства
мінск
у беларусі
беларусь
навіны
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101376/82/1013768254_0:126:3001:1814_1920x0_80_0_0_16ab0397c1710d2c3fe9105013d37cf4.jpg
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Зімой у беларускай сталіцы будзе арганізавана сем трас са штучным снегам, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.Паводле яго слоў, на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне "Вяснянка" яшчэ ў мінулую нядзелю аператыўна падрыхтавалі круг на адзін кіламетр.Цяпер на трасе працягваюць працаваць снежныя гарматы, каб спачатку павялічыць дыстанцыю да 2,5 кіламетраў, а потым і закальцаваць яе на 5 кіламетрах.Намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама нагадаў, што на трасе з 9:00 да 21:00 працуе пункт пракату, дзе можна ўзяць увесь неабходны інвентар. Акрамя таго, магістраль добра асвятляецца, такім чынам, можна катацца як дапазна, так і раніцай, калі на вуліцы яшчэ цёмна.Акрамя таго, лыжная траса на натуральным снезе ўжо арганізавана ў Лошыцкім і Севастопальскім парках, лесапарку "Мядзвежына".Таксама зараз робіцца лыжня са штучным пакрыццём у лесапарку на вуліцы Цікоцкага. Аналагічныя трасы з’явяцца ў парку 900-годдзя Мінска, скверы імя Паўлава, парку "Курасоўшчына", лесапарку "Мядзвежына" і Лошыцкім парку."Для катання на лыжах і каньках у горадзе створаны ўмовы. Калі дасць магчымасць надвор’е, будуць заліты каткі пры школах. Чакаецца, што іх будзе не менш як 30", - дадаў Цуран.Каток у цэнтры горадаНа днях у беларускай сталіцы запрацаваў мабільны каток каля Палаца спорту. Сеансы масавых катанняў, як і раней, доўжацца 45 хвілін. Стартуюць яны ў 10:00, а завяршаюцца ў 23:45.Пасля кожнага сеанса масавых катанняў лядовае пакрыццё заліваюць. Што да цэн, то яны засталіся на ранейшым узроўні. Так, у будзень адзін уваходны білет каштуе 5 і 6 беларускіх рублёў (у залежнасці ад часу сеанса), а па выхадных і святах – крыху даражэй, гэта значыць 7 рублёў.На апошнім сеансе ў будзень можна будзе пакатацца на каньках з 50%-й скідкай.Наведванне катка дзецям да 14 гадоў будзе каштаваць 4 рублі, столькі ж каштуе білет для пенсіянераў у будні з 10:00 да 15:45 і студэнтаў з 21:00 да 21:45.Акрамя гэтага, будзе прадугледжаны сямейны білет і абанементы адразу на некалькі наведванняў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231125/maystar-klasy-z-zorkam-sportu-chakayuts-gastsey-gum-katka--maskve-1081342299.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101376/82/1013768254_173:0:2769:1947_1920x0_80_0_0_dd5fbec52e70bedf78af97f9b79a525d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, мінск, у беларусі, беларусь, навіны , новы год - 2024
грамадства, мінск, у беларусі, беларусь, навіны , новы год - 2024
Мінгарвыканкам: у сталіцы стварылі ўсе ўмовы для катання на лыжах і каньках
14:46 02.12.2023 (абноўлена: 20:34 31.12.2023) Лыжныя трасы з натуральным і штучным снегам ужо арганізаваны ў некалькіх раёнах Мінска, пазней іх стане яшчэ больш.
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Зімой у беларускай сталіцы будзе арганізавана сем трас са штучным снегам, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.
Паводле яго слоў, на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне "Вяснянка" яшчэ ў мінулую нядзелю аператыўна падрыхтавалі круг на адзін кіламетр.
Цяпер на трасе працягваюць працаваць снежныя гарматы, каб спачатку павялічыць дыстанцыю да 2,5 кіламетраў, а потым і закальцаваць яе на 5 кіламетрах.
Намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама нагадаў, што на трасе з 9:00 да 21:00 працуе пункт пракату, дзе можна ўзяць увесь неабходны інвентар. Акрамя таго, магістраль добра асвятляецца, такім чынам, можна катацца як дапазна, так і раніцай, калі на вуліцы яшчэ цёмна.
Акрамя таго, лыжная траса на натуральным снезе ўжо арганізавана ў Лошыцкім і Севастопальскім парках, лесапарку "Мядзвежына".
"У апошнія гады бачым, наколькі больш выгадна выкарыстоўваць штучны снег для стварэння трас. Такое пакрыццё спакойна пераносіць адлігі, дождж, а таксама дазваляе катацца да сярэдзіны сакавіка", - расказаў Цуран, яго словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".
Таксама зараз робіцца лыжня са штучным пакрыццём у лесапарку на вуліцы Цікоцкага. Аналагічныя трасы з’явяцца ў парку 900-годдзя Мінска, скверы імя Паўлава, парку "Курасоўшчына", лесапарку "Мядзвежына" і Лошыцкім парку.
"Для катання на лыжах і каньках у горадзе створаны ўмовы. Калі дасць магчымасць надвор’е, будуць заліты каткі пры школах. Чакаецца, што іх будзе не менш як 30", - дадаў Цуран.
На днях у беларускай сталіцы запрацаваў мабільны каток каля Палаца спорту. Сеансы масавых катанняў, як і раней, доўжацца 45 хвілін. Стартуюць яны ў 10:00, а завяршаюцца ў 23:45.
Пасля кожнага сеанса масавых катанняў лядовае пакрыццё заліваюць. Што да цэн, то яны засталіся на ранейшым узроўні. Так, у будзень адзін уваходны білет каштуе 5 і 6 беларускіх рублёў (у залежнасці ад часу сеанса), а па выхадных і святах – крыху даражэй, гэта значыць 7 рублёў.
На апошнім сеансе ў будзень можна будзе пакатацца на каньках з 50%-й скідкай.
Наведванне катка дзецям да 14 гадоў будзе каштаваць 4 рублі, столькі ж каштуе білет для пенсіянераў у будні з 10:00 да 15:45 і студэнтаў з 21:00 да 21:45.
Акрамя гэтага, будзе прадугледжаны сямейны білет і абанементы адразу на некалькі наведванняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"