https://bel.sputnik.by/20231203/vanets-kolkasts-byudzhetnykh-mestsa-vyrastse--prymnuyu-kampanyu-2024-goda-1081522620.html
Іванец: колькасць бюджэтных месцаў вырасце ў прыёмную кампанію 2024 года
Іванец: колькасць бюджэтных месцаў вырасце ў прыёмную кампанію 2024 года
Sputnik Беларусь
На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі будзе павялічаны набор абітурыентаў па такіх напрамках, як медыцына, педагогіка, інжынерыя, аграпрамысловы... 03.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-03T10:54+0300
2023-12-03T10:54+0300
2024-03-27T15:41+0300
андрэй іванец
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
вышэйшая адукацыя
вну
абітурыенты
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101502/04/1015020473_0:359:3003:2048_1920x0_80_0_0_7b7ef1699fd8d9c52f2ee5ba0cf507ab.jpg
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ і каледжах Беларусі будзе павялічана ў 2024 годзе, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.Ён нагадаў, што апошнія два гады ў краіне праводзіцца работа па павелічэнні колькасці бюджэтных месцаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.Паводле яго слоў, яшчэ ў 2021-м колькасць платнікаў складала каля 65% ад усіх абітурыентаў, якія набіраюцца на першы курс.Міністр адзначыў, што колькасці бюджэтных месцаў хопіць усім падрыхтаваным і матываваным абітурыентам, "таму хваляванняў быць не павінна".Кіраўнік Мінадукацыі таксама паведаміў, што ў наступным годзе будзе паэтапна павялічаны набор па такіх напрамках, як інжынерыя, медыцына, педагогіка і аграпрамысловы комплекс.Па словах Іванца, па выніках уступнай кампаніі 2023 года ў ВНУ на першы курс было залічана каля 52 тысяч чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231128/navuchanne--vnu-belarus-padarazhee-sa-snezhnya-1081511609.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101502/04/1015020473_41:0:2772:2048_1920x0_80_0_0_6dd02ecfb81a33b92c41e3e4f28c840d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
андрэй іванец, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, вышэйшая адукацыя, вну, абітурыенты, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
андрэй іванец, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, вышэйшая адукацыя, вну, абітурыенты, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Іванец: колькасць бюджэтных месцаў вырасце ў прыёмную кампанію 2024 года
10:54 03.12.2023 (абноўлена: 15:41 27.03.2024) На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі будзе павялічаны набор абітурыентаў па такіх напрамках, як медыцына, педагогіка, інжынерыя, аграпрамысловы комплекс.
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ і каледжах Беларусі будзе павялічана ў 2024 годзе, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Ён нагадаў, што апошнія два гады ў краіне праводзіцца работа па павелічэнні колькасці бюджэтных месцаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Паводле яго слоў, яшчэ ў 2021-м колькасць платнікаў складала каля 65% ад усіх абітурыентаў, якія набіраюцца на першы курс.
"У гэтым годзе сітуацыя такая: колькасць бюджэтнікаў – 60%, платнікаў – 40%. У прыёмную кампанію 2024 года прыкладна 30% дзяцей будуць паступаць на платную форму навучання, а 70% – на бюджэтную", - анансаваў Іванец, яго словы перадае выданне "СБ. Беларусь сёння".
Міністр адзначыў, што колькасці бюджэтных месцаў хопіць усім падрыхтаваным і матываваным абітурыентам, "таму хваляванняў быць не павінна".
Кіраўнік Мінадукацыі таксама паведаміў, што ў наступным годзе будзе паэтапна павялічаны набор па такіх напрамках, як інжынерыя, медыцына, педагогіка і аграпрамысловы комплекс.
Па словах Іванца, па выніках уступнай кампаніі 2023 года ў ВНУ на першы курс было залічана каля 52 тысяч чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"