https://bel.sputnik.by/20231204/dokh-tyb-dokh-tyb-dokh-zagadk-tvorchasts-lazara-lagna-1081685941.html
"Дох-тыбі-дох-тыбі-дох": загадкі творчасці Лазара Лагіна
"Дох-тыбі-дох-тыбі-дох": загадкі творчасці Лазара Лагіна
Sputnik Беларусь
У жыцці аўтара аднаго з самых папулярных дзіцячых твораў, як і ў гісторыі яго з’яўлення, ёсць шмат падводных камянёў, пра якія нават не здагадваецца шырокая... 04.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-04T17:53+0300
2023-12-04T17:53+0300
2023-12-04T17:54+0300
віцебск
юбілей
пісьменнік
асоба
цiкавосткi
лазар лагін
культура
спадчына
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/04/1081682780_0:191:2040:1339_1920x0_80_0_0_eaa030004dc10dc096daf99c3ca42e90.jpg
У панядзелак, 4 снежня, спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Лазара Лагіна, савецкага пісьменніка, які напісаў адну з самых вядомых і любімых некалькімі пакаленнямі дзяцей аповесць-казку "Старик Хоттабыч".Sputnik узгадвае біяграфію аднаго з самых вядомых ураджэнцаў Віцебска, багатую на цікавыя, але мала вядомыя факты.Дзве версіі яго дзяцінства"Не так лёгка апублікаваць штосьці пра мяне. Сам не разумею, вакол мяне нейкая змова маўчання", - з горыччу прызнаўся аднойчы Лазар Лагін журналістам.Сапраўды, пры падрыхтоўцы матэрыялу пра савецкага пісьменніка даследчык сутыкаецца з двума варыянтамі яго біяграфіі, якія, нягледзячы на агульнае падабенства, у некаторых момантах кардынальна адрозніваюцца.Нарадзіўся Лазар Іосіфавіч Гінзбург у Віцебску 21 лістапада (4 снежня па новым стылі) 1903 года. Ён быў старэйшым з пяці дзяцей. Бацька працаваў плытагонам. Да гэтага моманту версіі супадаюць, а вось далей пачынаюцца нестыкоўкі: па адной, Гінзбургі жылі ў цэнтры, у адным з найбагацейшых раёнаў горада, ва ўласнай хаце, па іншай – сям’я плытагона Іосіфа жыла больш чым сціпла і не валодала жыллём, а толькі здымала яго.Далей, адна з біяграфій паказвае, што праз год пасля нараджэння першынца сям’я пераехала ў Мінск, і карані яго творчасці трэба шукаць "сярод мінскіх вулачак", а ў іншым варыянце біяграфіі адзначаецца, што дзяцінства пісьменніка прайшло ў Віцебску, які і натхніў яго пасля на стварэнне несмяротнага шэдэўра. Сам жа пісьменнік не пакінуў дакладных звестак аб першых гадах жыцця.Тым не менш, у Мінск Гінзбургі сапраўды перабраліся. Тут сям’я адкрыла скабяную лаўку. Скончыўшы школу ў 1919 годзе, Лазар уступіў у шэрагі Чырвонай арміі. Займаўся стварэннем камсамольскай арганізацыі ў Беларусі, а ў 1922 годзе пачаў друкавацца на старонках газет, публікаваў вершы і апавяданні, а потым поўнасцю пераключыўся на прозу.У прадмове да адной са сваіх кніг ён з гумарам напісаў: "Гаворачы шчыра, у мяне ёсць немалая заслуга перад айчыннай літаратурай: я своечасова і навекі перастаў пісаць вершы".Пазней сям’я Гінзбургаў пераехала ў Маскву, дзе бацька Лазара стаў самым пісьменным наборшчыкам "Известий", хаця, паводле слоў пісьменніка, у сям’і ў асноўным размаўлялі на ідыш.У Маскве Лазар Лагін спачатку скончыў аддзяленне палітэканоміі Інстытута народнай гаспадаркі імя К. Маркса, потым вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры. Быў намеснікам загадчыка эканамічным аддзелам у газеце "Правда", працаваў у сатырычным часопісе "Крокодил", а ў 1934 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара выдання.У 1936 годзе Лазар Лагін стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР. Тады ж быў арыштаваны галоўны рэдактар "Крокодила", і над Лагіным таксама навісла пагроза арышту. Каб зберагчы яго, Аляксандр Фадзееў, які шанаваў талент Лагіна, адправіў пісьменніка ў працяглую камандзіроўку на востраў Шпіцберген, дзе Лазар і прыдумаў "Старика Хоттабыча".ХатабычУ 1938 годзе "Старик Хоттабыч" быў апублікаваны ў часопісе "Піянер", а ў 1940 выйшаў асобнай кнігай. Ён стаў самым вядомым творам пісьменніка.Кніга вытрымала дзве рэдакцыі: першую – у 1953 годзе, другую – у 1955-м, пасля чаго значна вырасла ў аб’ёме, у ёй былі заменены многія эпізоды і персанажы. Узяўшы за аснову другую рэдакцыю, Лагін у 1957 году напісаў аднайменны кінасцэнарый.У 1956 годзе літаратурны псеўданім "Лагін", складзены з першых складоў імя і прозвішча ЛАзар ГІНзбург, стаў афіцыйным прозвішчам пісьменніка.Даследчыкі адзначаюць: у сваёй кнізе пісьменнік нярэдка адсылае чытачоў да яўрэйскай культуры (у дзяцінстве ён наведваў сінагогу, хедэр, у сям’і рэгулярна адзначалі яўрэйскія святы).Напрыклад, заклінанне, якое Хатабыч прамаўляе ў цырку: "Лехададзілікраскало", у першым выданні кнігі практычна цалкам супадае з пачаткам іудзейскага літургічнага гімна сустрэчы Шабата ў ашкеназскім вымаўленні "Леха дадзі лікрас кало".Вядомае "Дох-тыбі-дох-тыбі-дох" было прыдумана для радыёспектакля, а пазней яго папулярызавалі ў адной з серый "Ну, погоди!", пры гэтым ні ў кнізе Лазара Лагіна, ні ў фільме 1956 года яно не сустракаецца.З самім джынам і тым, хто трымаў яго ў палоне больш за тры тысячы гадоў, таксама не ўсё так проста. Джын і па імені, і па вопратцы, і па пастаянным успаміне Алаха з’яўляецца мусульманінам, але ісламу – крыху больш за 14 стагоддзяў! Гэта значыць тры тысячы гадоў таму не магло існаваць ісламскага ўладара Сулеймана ібн Дауда, аднак быў Саламон, які ў некаторых чытаннях гучыць менавіта, як Сулейман.Яўрэйскае паходжанне пісьменніка і рэгулярныя "чысткі", якія ён бачыў, калі любое нявернае слова магло фатальным чынам змяніць лёс і нават перакрэсліць жыццё, наклалі адбітак не толькі на біяграфію, але і на характар пісьменніка.У 1974 годзе праходзілі пышныя святы ў гонар 1000-годдзя горада на Дзвіне. Тады Лазар Лагін і пабываў у родным горадзе другі раз пасля ад’езду сям’і ў Мінск, але, у адрозненне ад іншых знакамітых віцяблян, якія засядалі ў розных прэзідыумах і выступалі на мітынгах, ва ўрачыстасцях асабліва не ўдзельнічаў, а проста ціхенька пагуляў па сваіх любімых вулачках і у той жа дзень з’ехаў у Маскву.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/04/1081682780_0:0:2040:1530_1920x0_80_0_0_3de3833ccf29042fc5ba76d0a090897e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віцебск, юбілей, пісьменнік, асоба, цiкавосткi, лазар лагін, культура, спадчына, беларусь, у беларусі, ссср
віцебск, юбілей, пісьменнік, асоба, цiкавосткi, лазар лагін, культура, спадчына, беларусь, у беларусі, ссср
"Дох-тыбі-дох-тыбі-дох": загадкі творчасці Лазара Лагіна
17:53 04.12.2023 (абноўлена: 17:54 04.12.2023) У жыцці аўтара аднаго з самых папулярных дзіцячых твораў, як і ў гісторыі яго з’яўлення, ёсць шмат падводных камянёў, пра якія нават не здагадваецца шырокая аўдыторыя чытачоў.
У панядзелак, 4 снежня, спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Лазара Лагіна, савецкага пісьменніка, які напісаў адну з самых вядомых і любімых некалькімі пакаленнямі дзяцей аповесць-казку "Старик Хоттабыч".
Sputnik узгадвае біяграфію аднаго з самых вядомых ураджэнцаў Віцебска, багатую на цікавыя, але мала вядомыя факты.
Дзве версіі яго дзяцінства
"Не так лёгка апублікаваць штосьці пра мяне. Сам не разумею, вакол мяне нейкая змова маўчання", - з горыччу прызнаўся аднойчы Лазар Лагін журналістам.
Сапраўды, пры падрыхтоўцы матэрыялу пра савецкага пісьменніка даследчык сутыкаецца з двума варыянтамі яго біяграфіі, якія, нягледзячы на агульнае падабенства, у некаторых момантах кардынальна адрозніваюцца.
Нарадзіўся Лазар Іосіфавіч Гінзбург у Віцебску 21 лістапада (4 снежня па новым стылі) 1903 года. Ён быў старэйшым з пяці дзяцей. Бацька працаваў плытагонам. Да гэтага моманту версіі супадаюць, а вось далей пачынаюцца нестыкоўкі: па адной, Гінзбургі жылі ў цэнтры, у адным з найбагацейшых раёнаў горада, ва ўласнай хаце, па іншай – сям’я плытагона Іосіфа жыла больш чым сціпла і не валодала жыллём, а толькі здымала яго.
Далей, адна з біяграфій паказвае, што праз год пасля нараджэння першынца сям’я пераехала ў Мінск, і карані яго творчасці трэба шукаць "сярод мінскіх вулачак", а ў іншым варыянце біяграфіі адзначаецца, што дзяцінства пісьменніка прайшло ў Віцебску, які і натхніў яго пасля на стварэнне несмяротнага шэдэўра. Сам жа пісьменнік не пакінуў дакладных звестак аб першых гадах жыцця.
Тым не менш, у Мінск Гінзбургі сапраўды перабраліся. Тут сям’я адкрыла скабяную лаўку. Скончыўшы школу ў 1919 годзе, Лазар уступіў у шэрагі Чырвонай арміі. Займаўся стварэннем камсамольскай арганізацыі ў Беларусі, а ў 1922 годзе пачаў друкавацца на старонках газет, публікаваў вершы і апавяданні, а потым поўнасцю пераключыўся на прозу.
У прадмове да адной са сваіх кніг ён з гумарам напісаў: "Гаворачы шчыра, у мяне ёсць немалая заслуга перад айчыннай літаратурай: я своечасова і навекі перастаў пісаць вершы".
Пазней сям’я Гінзбургаў пераехала ў Маскву, дзе бацька Лазара стаў самым пісьменным наборшчыкам "Известий", хаця, паводле слоў пісьменніка, у сям’і ў асноўным размаўлялі на ідыш.
У Маскве Лазар Лагін спачатку скончыў аддзяленне палітэканоміі Інстытута народнай гаспадаркі імя К. Маркса, потым вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры. Быў намеснікам загадчыка эканамічным аддзелам у газеце "Правда", працаваў у сатырычным часопісе "Крокодил", а ў 1934 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара выдання.
У 1936 годзе Лазар Лагін стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР. Тады ж быў арыштаваны галоўны рэдактар "Крокодила", і над Лагіным таксама навісла пагроза арышту. Каб зберагчы яго, Аляксандр Фадзееў, які шанаваў талент Лагіна, адправіў пісьменніка ў працяглую камандзіроўку на востраў Шпіцберген, дзе Лазар і прыдумаў "Старика Хоттабыча".
У 1938 годзе "Старик Хоттабыч" быў апублікаваны ў часопісе "Піянер", а ў 1940 выйшаў асобнай кнігай. Ён стаў самым вядомым творам пісьменніка.
Кніга вытрымала дзве рэдакцыі: першую – у 1953 годзе, другую – у 1955-м, пасля чаго значна вырасла ў аб’ёме, у ёй былі заменены многія эпізоды і персанажы. Узяўшы за аснову другую рэдакцыю, Лагін у 1957 году напісаў аднайменны кінасцэнарый.
У 1956 годзе літаратурны псеўданім "Лагін", складзены з першых складоў імя і прозвішча ЛАзар ГІНзбург, стаў афіцыйным прозвішчам пісьменніка.
Даследчыкі адзначаюць: у сваёй кнізе пісьменнік нярэдка адсылае чытачоў да яўрэйскай культуры (у дзяцінстве ён наведваў сінагогу, хедэр, у сям’і рэгулярна адзначалі яўрэйскія святы).
Напрыклад, заклінанне, якое Хатабыч прамаўляе ў цырку: "Лехададзілікраскало", у першым выданні кнігі практычна цалкам супадае з пачаткам іудзейскага літургічнага гімна сустрэчы Шабата ў ашкеназскім вымаўленні "Леха дадзі лікрас кало".
Вядомае "Дох-тыбі-дох-тыбі-дох" было прыдумана для радыёспектакля, а пазней яго папулярызавалі ў адной з серый "Ну, погоди!", пры гэтым ні ў кнізе Лазара Лагіна, ні ў фільме 1956 года яно не сустракаецца.
З самім джынам і тым, хто трымаў яго ў палоне больш за тры тысячы гадоў, таксама не ўсё так проста. Джын і па імені, і па вопратцы, і па пастаянным успаміне Алаха з’яўляецца мусульманінам, але ісламу – крыху больш за 14 стагоддзяў! Гэта значыць тры тысячы гадоў таму не магло існаваць ісламскага ўладара Сулеймана ібн Дауда, аднак быў Саламон, які ў некаторых чытаннях гучыць менавіта, як Сулейман.
Яўрэйскае паходжанне пісьменніка і рэгулярныя "чысткі", якія ён бачыў, калі любое нявернае слова магло фатальным чынам змяніць лёс і нават перакрэсліць жыццё, наклалі адбітак не толькі на біяграфію, але і на характар пісьменніка.
У 1974 годзе праходзілі пышныя святы ў гонар 1000-годдзя горада на Дзвіне. Тады Лазар Лагін і пабываў у родным горадзе другі раз пасля ад’езду сям’і ў Мінск, але, у адрозненне ад іншых знакамітых віцяблян, якія засядалі ў розных прэзідыумах і выступалі на мітынгах, ва ўрачыстасцях асабліва не ўдзельнічаў, а проста ціхенька пагуляў па сваіх любімых вулачках і у той жа дзень з’ехаў у Маскву.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"