Завод гарачага цынкавання пабудуюць у Мінску

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкРабочы ў цэху гарачага цынкавання стальных канструкцый
Рабочы ў цэху гарачага цынкавання стальных канструкцый - Sputnik Беларусь, 1920, 04.12.2023
Падпісацца
У Беларусі толькі два прадпрыемствы аказваюць паслугу па гарачым цынкаванні металічных элементаў інфраструктуры, яны знаходзяцца ў Лідзе і Рэчыцы.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама плануе пабудаваць на тэрыторыі беларускай сталіцы завод гарачага цынкавання, паведаміў кіраўнік упраўлення Уладзімір Латушкін.
Паводле яго слоў, вытворчасць з’явіцца ў свабоднай эканамічнай зоне "Мінск", адпаведны дагавор на перадпраектныя работы ўжо заключаны бакамі.

"Завод плануецца пабудаваць і запусціць у 2025 годзе", - паведаміў Латушкін, яго словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун у сваю чаргу адзначы, што такая вытворчасць важная не толькі для сталіцы, але і для краіны. У сувязі з гэтым кіраўніцтва гарадскіх улад даручыла рэалізаваць гэты праект як можна хутчэй.

Перавага вытворчасці

Перавага гарачага цынкавання ў тым, што яно дазваляе падоўжыць тэрмін службы металічных элементаў інфраструктуры – напрыклад, апор асвятлення і кантактнай сеткі грамадскага транспарту, якія схільныя да ўздзеяння агрэсіўнага асяроддзя і ападкаў.
Цяпер у краіне толькі два прадпрыемствы аказваюць паслугу па гарачым цынкаванні такіх вырабаў, яны знаходзяцца ў Лідзе і Рэчыцы.
Аднак, як адзначаюць у Мінгарвыканкаме, вазіць апоры туды далёка і накладна, акрамя гэтага існуюць чэргі на правядзенне гэтай працэдуры. Таму з’яўленне ў Мінску новага завода зможа вырашыць гэтыя праблемы для камунальных прадпрыемстваў горада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
БЕЛДЖЫ - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2023
Беларусь плануе вырабляць рухавікі і КПП для легкавых аўтамабіляў
Стужка навiн
0