Пяскоў: намінацыя на чалавека года ў Time не мае значэння для Пуціна

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2023
Падпісацца
Расійскі лідар быў прызнаны Time чалавекам года ў 2007 годзе і шматразова фігураваў у спісках ста найболей уплывовых персон.
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Рашэнне выдання Time намінаваць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на званне чалавека года не мае для яго асаблівага значэння, пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Ён адзначыў, што ў любым выпадку ролю Пуціна ў краіне і свеце складана пераацаніць, і адназначным з’яўляецца тое, што расійскі лідар адыгрывае экстраардынарную ролю ў свеце.
"Не, не мае. Паглядзім. У любым выпадку ролю Пуціна ў нашай краіне, ролю Пуціна ў свеце цяжка пераацаніць. Гэта адназначна", - сказаў Пяскоў.
Напярэдадні стала вядома, што кіраўнік расійскай дзяржавы ў ліку дзевяці асоб прэтэндуе на званне чалавека года па версіі амерыканскага часопіса Time.
У шорт-ліст увайшлі таксама кароль Вялікабрытаніі Карл III, лялька Барбі (з аднайменнага фільма), спявачка Тэйлар Свіфт, старшыня Кітая Сі Цзіньпін, распрацоўшчык CHatGPT Сэм Альтман, сцэнарысты і акцёры Галівуда.
Пераможцу выданне аб’явіць у сераду.

Намінацыя Time

Амерыканскае выданне выбірае чалавека года, пачынаючы з 1927 года. Першы тытул прысудзілі амерыканскаму лётчыку Чарльзу Ліндбергу, які ўпершыню ў гісторыі ў адзіночку пераляцеў праз Атлантыку.
Часцей за ўсё чалавекам года станавіліся палітычныя і грамадскія дзеячы.
Сярод іх пяць лідараў СССР і Расіі: Іосіф Сталін (у 1939-м і 1942-м гадах), Мікіта Хрушчоў (1957), Юрый Андропаў (1983, сумесна з прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам), Міхаіл Гарбачоў (у 1987-м і 1989-м гадах). Пуцін быў прызнаны Time чалавекам года ў 2007-м, а далей шматразова фігураваў у спісках ста найбольш уплывовых персон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін: Масква будзе рэагаваць на праяву русафобіі за мяжой
Выступленне Пуціна на пазачарговым саміце G20 – поўная відэаверсія
Пуцін: трывалы светапарадак немагчымы без моцнай і суверэннай Расіі
Стужка навiн
0