Трэнер ФК "Дынама-Мінск": час пакажа, ці ўзварушылі мы беларускі футбол

© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўны трэнер каманды ФК "Дынама-Мінск" Вадзім Скрыпчанка
Галоўны трэнер каманды ФК Дынама-Мінск Вадзім Скрыпчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2023
Падпісацца
Сталічны футбольны клуб у гэтым годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ўпершыню за апошнія 19 гадоў. Цяпер камандзе трэба прадстаўляць краіну ў Лізе чэмпіёнаў.
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Перамога мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце Беларусі па футболе стала сапраўдным святам для балельшчыкаў, якія гэтага чакалі амаль два дзесяцігоддзі, сказаў журналістам галоўны трэнер каманды-чэмпіёна Вадзім Скрыпчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Ці ўзварушылі мы чэмпіянат? Пакажа час. Калі мы сапраўды будзем утрымліваць гэты ўзровень гульні, каб і далей знаходзіцца на вяршыні нашага першынства, і станоўча выступаць у еўракубках, тады можна будзе гаварыць аб тым, што мы сапраўды ўзварушылі наш чэмпіянат", - заявіў ён на цырымоніі ўшанавання клуба ў аўторак.
Паводле яго слоў, каманду чакае сур’ёзная работа, паколькі ў наступным годзе мінскае "Дынама" будзе выступаць у галоўным еўракубкавым турніры – Лізе чэмпіёнаў.
"Мы ўжо паволі ўключаемся ў гэты працэс. Ідуць перагаворы з многімі футбалістамі", - адзначыў Скрыпчанка.
Настаўнік падкрэсліў, што ў цэлым гульня каманды ў мінулым сезоне была якасная і нагадаў, што на працягу чэмпіянату футбалісты паказвалі цікавы і стабільны футбол.
Старшыня цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Ігар Абярэмка таксама пракаменціраваў поспех каманды ў бягуым годзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Ігар Абярэмка
Игорь Оберемко  - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2023
Старшыня цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Ігар Абярэмка

"Гэта гонар! У стагоддзе беларускага спартыўнага таварыства "Дынама" наша каманда "Дынама-Мінск" паднесла такі доўгачаканы падарунак. Мы дапамаглі стварыць усе ўмовы, каб нашы гульцы займаліся сваёй любімай справай – футболам. Каб прыносілі радасць балельшчыкам. У далейшым, я спадзяюся, яны прынясуць гонар за сваё выступленне і на міжнароднай арэне", - сказаў на заканчэнне ён.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКубак чэмпіёна Беларусі па футболе
Кубок чемпиона Беларуси по футболу - 2023 - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2023
Кубак чэмпіёна Беларусі па футболе

Чэмпіёнскі трафей

На цырымоніі ўшанавання "Дынама-Мінск" быў прадэманстраваны трафей, які каманда атрымала за перамогу ў чэмпіянаце. На ім выгравіраваны ўсе пераможцы, пачынаючы з 1992 года.
Новы кубак вышэйшай лігі быў зроблены ў 2020 годзе. Трафей пераходзячы, але пры гэтым футбольнаму клубу, які заваяваў чэмпіёнства, на захоўванне застаецца дакладная копія.
Нагадаем, мінскі футбольны клуб "Дынама" датэрмінова, за адзін тур да заканчэння першынства, стаў чэмпіёнам краіны. Сярэбраныя медалі дасталіся гродзенскаму "Нёману", а бронза – жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Гімнасты Беларусі не змогуць выступаць на еўрапейскіх спаборніцтвах у 2024-м
Смольскі стаў трэцім у спрынце на этапе Кубка Расіі
Беларусаў і іх коней дапусцілі да міжнародных стартаў
Стужка навiн
0