https://bel.sputnik.by/20231206/kasnsk-u-aposhnya-gady--belarus-sts-popyt-na-patryyatyzm-1081752512.html
Касінскі: у апошнія гады ў Беларусі ёсць попыт на патрыятызм
Касінскі: у апошнія гады ў Беларусі ёсць попыт на патрыятызм
Sputnik Беларусь
Патрыятычнаму выхаванню насельніцтва ў рэспубліцы ўдзяляецца вялікая ўвага, для гэтага ў тым ліку рэалізуецца спецыяльная праграма. 06.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-06T11:57+0300
2023-12-06T11:57+0300
2023-12-06T12:02+0300
міністэрства абароны рб
моладзь
бяспека
грамадства
навіны
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/06/1081751943_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_79ca5d6e2dee605fc482e05f10c8bdf3.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Падзеі ў свеце і каля беларускіх меж паўплывалі на патрыятызм жыхароў Беларусі, у апошнія гады на яго ёсць попыт, заявіў журналістам у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі.Паводле яго слоў, жыхары рэспублікі разумеюць, што патрыятызм – той стрыжань, які дазволіць бачыць будучыню ў дзяржаве.У краіне нямала робіцца для таго, каб прывіць любоў да Радзімы, у тым ліку рэалізуецца праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва."Напэўна, гэта тая аснова, якая дае магчымасць сёння ў тых умовах і абстаноўцы, якія складваюцца вакол нашай краіны, нам выстаяць, ісці наперад і развівацца", - лічыць прадстаўнік Мінабароны.Паводле яго слоў, вялікім попытам карыстаюцца патрыятычныя клубы і класы. Памочнік міністра ўдакладніў, што на дадзены момант толькі ва Узброеных Сілах створана 42 клубы, у іх займаецца больш за 1,5 тысяч дзетак.Акрамя гэтага выкарыстоўваюцца іншыя формы і метады, напрыклад, праводзяцца ўрокі мужнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/06/1081751943_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_29aed1257a4e1e166e2eab4300b7f41c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства абароны рб, моладзь, бяспека, грамадства, навіны , sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
міністэрства абароны рб, моладзь, бяспека, грамадства, навіны , sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Касінскі: у апошнія гады ў Беларусі ёсць попыт на патрыятызм
11:57 06.12.2023 (абноўлена: 12:02 06.12.2023) Патрыятычнаму выхаванню насельніцтва ў рэспубліцы ўдзяляецца вялікая ўвага, для гэтага ў тым ліку рэалізуецца спецыяльная праграма.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Падзеі ў свеце і каля беларускіх меж паўплывалі на патрыятызм жыхароў Беларусі, у апошнія гады на яго ёсць попыт, заявіў журналістам у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі.
Паводле яго слоў, жыхары рэспублікі разумеюць, што патрыятызм – той стрыжань, які дазволіць бачыць будучыню ў дзяржаве.
"У Беларусі ў апошнія гады ёсць попыт на патрыятызм не толькі для маладых людзей, але і для людзей рознага ўзросту. Напэўна, гэта выклікана шэрагам тых падзей, якія адбываюцца вакол нашых меж. Той ваенна-палітычнай абстаноўкай, якая складваецца ў свеце", - сказаў Касінскі.
У краіне нямала робіцца для таго, каб прывіць любоў да Радзімы, у тым ліку рэалізуецца праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва.
"Напэўна, гэта тая аснова, якая дае магчымасць сёння ў тых умовах і абстаноўцы, якія складваюцца вакол нашай краіны, нам выстаяць, ісці наперад і развівацца", - лічыць прадстаўнік Мінабароны.
Паводле яго слоў, вялікім попытам карыстаюцца патрыятычныя клубы і класы. Памочнік міністра ўдакладніў, што на дадзены момант толькі ва Узброеных Сілах створана 42 клубы, у іх займаецца больш за 1,5 тысяч дзетак.
Акрамя гэтага выкарыстоўваюцца іншыя формы і метады, напрыклад, праводзяцца ўрокі мужнасці.
"Многія пытаюцца, можа вы гэтую дзейнасць праводзіце ў інтарэсах прафесійнага арыентавання. Я не раз гаварыў і яшчэ раз паўтару, не галоўная задача прафесійнае арыентаванне, а галоўная задача, каб малады чалавек з дзяцінства разумеў, што такое сапраўдная, праўдзівая гісторыя нашай краіны", - падкрэсліў Касінскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"