https://bel.sputnik.by/20231206/putsn-aae--nayvazhneyshy-gandlvy-partnr-ras-na-blzkm-uskhodze-1081776713.html
Пуцін: ААЭ – найважнейшы гандлёвы партнёр Расіі на Блізкім Усходзе
Пуцін: ААЭ – найважнейшы гандлёвы партнёр Расіі на Блізкім Усходзе
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар падзякаваў свайму калегу за адкрыццё рускай школы ў ААЭ і выдзяленне зямлі для будаўніцтва праваслаўнага храма. 06.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-06T18:25+0300
2023-12-06T18:25+0300
2023-12-06T18:25+0300
уладзімір пуцін
ааэ
навіны
палітыка
эканоміка
у свеце
блізкі усход
брікс
турызм
нафта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/06/1081770138_0:308:3072:2036_1920x0_80_0_0_845b818d0214abbe9efce9e35d56e655.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты найважнейшым гандлёвым партнёрам РФ на Блізкім Усходзе, паведаміла прэс-служба Крамля.Расійскі лідар у сераду 6 снежня наведаў з кароткім візітам ААЭ, дзе ў Абу-Дабі ў палацы Каср аль Ватан правёў перагаворы з эмірацкім калегам Аль Нахаянам Мухамедам бен Заідам.Ён таксама паведаміў, што цяпер ААЭ з’яўляюцца асноўным гандлёвым партнёрам РФ у арабскім свеце, і прывёў статыстычныя даныя: толькі ў мінулым годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас больш як на 67%, а ў 2023-м ён можа быць яшчэ вышэй.Па словах Пуціна, працягваецца прамысловая кааперацыя – супрацоўніцтва па стварэнні вытворчасцей на тэрыторыі дзвюх краін, рэалізуюцца праекты ў нафтагазавай сферы, узаемадзеянне ў АПЕК+.Расійскі лідар таксама адзначыў умацаванне гуманітарных сувязей і турызму. Так, у мінулым годзе больш за 900 тысяч расіян наведалі ААЭ, у краіне адкрыта руская школа, улады выдзялілі зямлю для ўзвядзення праваслаўнага храма.Пуцін нагадаў, што ААЭ пачынаюць працаваць у сістэме БРІКС, па гэтай лініі кантакты таксама будуць працягвацца. Ён таксама запрасіў бен Заіда на саміт арганізацыі, які пройдзе ў Казані восенню наступнага года.У сваю чаргу лідар ААЭ падкрэсліў, што Эміраты – буйнейшы інвестар у расійскую эканоміку. За апошні год інвестыцыі ў нафтавы сектар павялічыліся на 103%, што ўказвае на асаблівы характар адносін паміж краінамі.Паводле слоў бен Заіда, сумесная работа па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах працягнецца, а асаблівы прыярытэт аддаецца энергетыцы, інфраструктурным праектам і перадавым тэхналогіям.Ён заявіў, што Расія і ААЭ супрацоўнічаюць на міжнародных пляцоўках і ў рамках розных аб’яднанняў, што садзейнічае ўмацаванню ўзаемадзеяння і актыўнаму абмену думкамі па ключавых праблемах рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
ааэ
блізкі усход
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/06/1081770138_194:0:2925:2048_1920x0_80_0_0_498d4fe8d7ae5f15da77e89f93afa107.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, ааэ, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце, блізкі усход, брікс, турызм, нафта
уладзімір пуцін, ааэ, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце, блізкі усход, брікс, турызм, нафта
Пуцін: ААЭ – найважнейшы гандлёвы партнёр Расіі на Блізкім Усходзе
Расійскі лідар падзякаваў свайму калегу за адкрыццё рускай школы ў ААЭ і выдзяленне зямлі для будаўніцтва праваслаўнага храма.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты найважнейшым гандлёвым партнёрам РФ на Блізкім Усходзе, паведаміла прэс-служба Крамля.
Расійскі лідар у сераду 6 снежня наведаў з кароткім візітам ААЭ, дзе ў Абу-Дабі ў палацы Каср аль Ватан правёў перагаворы з эмірацкім калегам Аль Нахаянам Мухамедам бен Заідам.
"Сёння нашы адносіны дзякуючы вашай пазіцыі выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень. І мы з вамі ў пастаянным кантакце, і нашы калегі пастаянна працуюць адзін з адным", - сказаў Пуцін.
Ён таксама паведаміў, што цяпер ААЭ з’яўляюцца асноўным гандлёвым партнёрам РФ у арабскім свеце, і прывёў статыстычныя даныя: толькі ў мінулым годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас больш як на 67%, а ў 2023-м ён можа быць яшчэ вышэй.
Па словах Пуціна, працягваецца прамысловая кааперацыя – супрацоўніцтва па стварэнні вытворчасцей на тэрыторыі дзвюх краін, рэалізуюцца праекты ў нафтагазавай сферы, узаемадзеянне ў АПЕК+.
Расійскі лідар таксама адзначыў умацаванне гуманітарных сувязей і турызму. Так, у мінулым годзе больш за 900 тысяч расіян наведалі ААЭ, у краіне адкрыта руская школа, улады выдзялілі зямлю для ўзвядзення праваслаўнага храма.
Пуцін нагадаў, што ААЭ пачынаюць працаваць у сістэме БРІКС, па гэтай лініі кантакты таксама будуць працягвацца. Ён таксама запрасіў бен Заіда на саміт арганізацыі, які пройдзе ў Казані восенню наступнага года.
У сваю чаргу лідар ААЭ падкрэсліў, што Эміраты – буйнейшы інвестар у расійскую эканоміку. За апошні год інвестыцыі ў нафтавы сектар павялічыліся на 103%, што ўказвае на асаблівы характар адносін паміж краінамі.
Паводле слоў бен Заіда, сумесная работа па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах працягнецца, а асаблівы прыярытэт аддаецца энергетыцы, інфраструктурным праектам і перадавым тэхналогіям.
Ён заявіў, што Расія і ААЭ супрацоўнічаюць на міжнародных пляцоўках і ў рамках розных аб’яднанняў, што садзейнічае ўмацаванню ўзаемадзеяння і актыўнаму абмену думкамі па ключавых праблемах рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Знішчальнікі і ганаровая варта:
як сустракалі Пуціна ў ААЭ – відэа
Пуцін: сітуацыю на Блізкім Усходзе спрабуюць
выкарыстоўваць для расколу РФ