https://bel.sputnik.by/20231206/valfovch-zakhad-stvarae-kalaps-na-myazhy-z-belarussyu-1081772480.html
Вальфовіч: Захад стварае калапс на мяжы з Беларуссю
Вальфовіч: Захад стварае калапс на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі асабіста ацаніў маштаб вялікай колькасці вялікагрузаў на беларускай мяжы. 06.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-06T17:19+0300
2023-12-06T17:19+0300
2023-12-06T17:23+0300
аляксандр вальфовіч
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
фуры
навіны
грамадства
эканоміка
бяспека
беларусь
польшча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1d/1053001706_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_b3ef12ad1751910d238195283fd1df9b.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч абвінаваціў Захад у тым, што той спрабуе задушыць краіну і стварыць на яе межах калапс.Вальфовіч здзяйсняе рабочую паездку ў прыгранічную Брэсцкую вобласць, дзе ўжо сустрэўся з асабовым складам Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Дзяржынскага, паведамляе БелТА.Ён асабіста азнаёміўся з сітуацый вялікай колькасці вялікагрузаў на мяжы, дзе паводле даных ДПК Беларусі ў чарзе на ўезд у Еўрасаюз праз польскі пагранпераход "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы") чакаюць каля 1 250 вялікагрузных аўтамабіляў.Пры гэтым Вальфовіч падкрэсліў, што з-за пазіцыі польскага боку па пропуску фур на мяжы, еўрапейскія кампаніі церпяць страты, няпростая сітуацыя склалася і ў перавозчыкаў.Паводле слоў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Беларусь прыкладае намаганні, каб нармалізаваць сітуацыю, робіць крокі, каб знайсці кропкі судакранання і шляхі вырашэння гэтай праблемы."Суседнія "дэмакраты" аб гэтым не думаюць", - падкрэсліў Вальфовіч.Ён таксама адзначыў, што ў сучасным свеце войны маюць гібрыдны характар, а некаторыя краіны выкарыстоўваюць у дачыненні да іншых дзяржаў палітычныя, інфармацыйныя меры, эканамічныя санкцыі.Паведамляецца, што на трасе М1, на пад’ездзе да "Казловічаў" ДАІ рэгулюе рух транспарту. Супрацоўнікі "Брэстводаканал" забяспечваюць пітной вадой вадзіцеляў вялікагрузаў, якія чакаюць, калі польскі бок паскорыць выезд у краіны Еўрасаюза.Сустракаючыся з пагранічнікамі, дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што цяпер ідзе распрацоўка абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, таксама распрацоўваецца новая Ваенная дактрына.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1d/1053001706_79:0:1216:853_1920x0_80_0_0_7f037a95f0c0fb56a5ae4cd1b8089d02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, фуры, навіны , грамадства, эканоміка, бяспека, беларусь, польшча, захад, у свеце
аляксандр вальфовіч, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, фуры, навіны , грамадства, эканоміка, бяспека, беларусь, польшча, захад, у свеце
Вальфовіч: Захад стварае калапс на мяжы з Беларуссю
17:19 06.12.2023 (абноўлена: 17:23 06.12.2023) Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі асабіста ацаніў маштаб вялікай колькасці вялікагрузаў на беларускай мяжы.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч абвінаваціў Захад у тым, што той спрабуе задушыць краіну і стварыць на яе межах калапс.
Вальфовіч здзяйсняе рабочую паездку ў прыгранічную Брэсцкую вобласць, дзе ўжо сустрэўся з асабовым складам Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Дзяржынскага, паведамляе
БелТА.
"Беларусь спрабуюць задушыць. З Беларусі робяць краіну-агрэсара, ствараюць калапс на мяжы", - заявіў Вальфовіч.
Ён асабіста азнаёміўся з сітуацый вялікай колькасці вялікагрузаў на мяжы, дзе паводле даных ДПК Беларусі ў чарзе на ўезд у Еўрасаюз праз польскі пагранпераход "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы") чакаюць каля 1 250 вялікагрузных аўтамабіляў.
Пры гэтым Вальфовіч падкрэсліў, што з-за пазіцыі польскага боку па пропуску фур на мяжы, еўрапейскія кампаніі церпяць страты, няпростая сітуацыя склалася і ў перавозчыкаў.
Паводле слоў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Беларусь прыкладае намаганні, каб нармалізаваць сітуацыю, робіць крокі, каб знайсці кропкі судакранання і шляхі вырашэння гэтай праблемы.
"Суседнія "дэмакраты" аб гэтым не думаюць", - падкрэсліў Вальфовіч.
Ён таксама адзначыў, што ў сучасным свеце войны маюць гібрыдны характар, а некаторыя краіны выкарыстоўваюць у дачыненні да іншых дзяржаў палітычныя, інфармацыйныя меры, эканамічныя санкцыі.
Паведамляецца, што на трасе М1, на пад’ездзе да "Казловічаў" ДАІ рэгулюе рух транспарту. Супрацоўнікі "Брэстводаканал" забяспечваюць пітной вадой вадзіцеляў вялікагрузаў, якія чакаюць, калі польскі бок паскорыць выезд у краіны Еўрасаюза.
Сустракаючыся з пагранічнікамі, дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што цяпер ідзе распрацоўка абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, таксама распрацоўваецца новая Ваенная дактрына.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"