https://bel.sputnik.by/20231208/Yak-snnya-dzen-8-snezhnya-1038991311.html
Які сёння дзень: 8 снежня 2023 года
Які сёння дзень: 8 снежня 2023 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 23 дні. 08.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-08T05:58+0300
2023-12-08T05:58+0300
2023-12-08T05:58+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102559/71/1025597184_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_72ec288ba0783104ae40e8f6af934223.jpg
Якія падзеі адбыліся 8 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 8 снежняХто нарадзіўся 8 снежняТаксама сёння нарадзіліся рымскі паэт Гарацый і каралева Шатландыі Марыя Сцюарт.8 снежня ў народным календарыУ гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Клімента І, апостала ад 70, і святапакутніка Пятра Александрыйскага.У народзе Кліментаў дзень таксама называлі Клім Халодны, казалі: "Клім – клін клінам зіма выбівае, у мужыка марозам слязу гоніць". З гэтага дня пачыналіся сапраўдныя маразы.Жанчыны садзіліся ла вакна і пралі: дзякуючы вялікай колькасці снегу, у хаце было светла. З дому імкнуліся не выходзіць: мароз, ды яшчэ і ваўкі падыходзілі блізка да вёскі.Калі ў Кліментаў дзень ідзе снег, лета будзе дажджлівае. Многа снега – наступны год будзе ўраджайны.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102559/71/1025597184_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_41e7ab9880bfce753f310e2b5edbc738.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 8 снежня 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 23 дні.
Якія падзеі адбыліся 8 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 8 снежня
У 1409 годзе ў Бярэсці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
У 1432 годзе адбылася Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
У 1506 годзе: Жыгімонт Стары быў выбраны каралём польскім.
У 1812 годзе расійскія войскі вызвалілі Гродна ў ходзе вайны 1812 года.
У 1926 годзе ў склад БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
У 1991 годзе ў Белавежскай пушчы, у Віскулях, кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР, створаны СНД.
У 1999 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
1929 год: Рыгор Родчанка, беларускі краязнавец, педагог, фалькларыст, паэт, літаратуразнавец.
1935 год: Эдуард Скобелеў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся рымскі паэт Гарацый і каралева Шатландыі Марыя Сцюарт.
8 снежня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Клімента І, апостала ад 70, і святапакутніка Пятра Александрыйскага.
У народзе Кліментаў дзень таксама называлі Клім Халодны, казалі: "Клім – клін клінам зіма выбівае, у мужыка марозам слязу гоніць". З гэтага дня пачыналіся сапраўдныя маразы.
Жанчыны садзіліся ла вакна і пралі: дзякуючы вялікай колькасці снегу, у хаце было светла. З дому імкнуліся не выходзіць: мароз, ды яшчэ і ваўкі падыходзілі блізка да вёскі.
Калі ў Кліментаў дзень ідзе снег, лета будзе дажджлівае. Многа снега – наступны год будзе ўраджайны.