Пуцін павіншаваў "Россию сегодня" з 10-годдзем

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 09.12.2023
Падпісацца
"Россия сегодня" – найбуйнейшы расійскі вытворца інфармацыйных прадуктаў, арыентаваных на міжнародную аўдыторыю, дзелавую супольнасць, дзяржструктуры і самае шырокае кола карыстальнікаў.
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў калектыў Міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" з 10-годдзем, адзначыўшы, што яна "аб’ядноўвае вялікую, згуртаваную каманду таленавітых прафесіяналаў, якія аператыўна і дакладна" асвятляюць падзеі ў краіне і свеце.
"Прыемна, што вы годна працягваеце творчыя традыцыі папярэднікаў – вядомых журналістаў, карэспандэнтаў, рэдактараў, перакладчыкаў, публіцыстаў. Шчодра дзяліцеся вопытам і ведамі з маладымі супрацоўнікамі", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.
Расійскі лідар выказаў упэўненасць у тым, што медыягрупа "і ў далейшым будзе высока трымаць планку якасці сваёй работы, захоўваць пазіцыі аднаго з прызнаных лідараў айчыннай і міжнароднай інфармацыйнай прасторы".
Міжнародная медыягрупа "Россия сегодня" аб’ядноўвае рускамоўныя інфармацыйныя рэсурсы: РІА Навіны, радыё Sputnik, ПРАЙМ, "ИноСМИ", Baltnews, Украіна.ру, Сацыяльны навігатар, КОТ і Arctic.ru. За мяжой яна прадстаўлена міжнародным агенцтвам навін і радыё Sputnik.
Адным з асноўных прадуктаў медыягрупы з’яўляюцца інфармацыйныя стужкі на рускай, англійскай, кітайскай, іспанскай, арабскай мовах і фарсі. "Россия сегодня" – найбуйнейшы расійскі вытворца інфармацыйных прадуктаў, арыентаваных на міжнародную аўдыторыю, дзелавую супольнасць, дзяржаўныя структуры і самае шырокае кола карыстальнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0