https://bel.sputnik.by/20231210/belarus-zanyala-tretsyae-mestsa-pa-pamery-zarplat-u-eaes-1081739505.html
Беларусь заняла трэцяе месца па памеры зарплат у ЕАЭС
Беларусь заняла трэцяе месца па памеры зарплат у ЕАЭС
Sputnik Беларусь
Сярэдні беларускі заробак у доларавым эквіваленце раней быў большы за казахстанскі і займаў другую пазіцыю ў ЕАЭС. 10.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-10T14:57+0300
2023-12-10T14:57+0300
2023-12-10T14:57+0300
еаэс
зарплата
грамадства
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_0:192:2960:1857_1920x0_80_0_0_a89090bf6fe9a3c542372b7d723a2cf4.jpg
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Сярэднямесячная намінальная зарплата ў Беларусі тры гады запар перавышала 500 долараў, а затым стала больш за 600, вынікае з даных статыстычнага зборніка Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).Напрыклад, калі па выніках 2018 года ў доларавым эквіваленце сярэдняя зарплата была 476, то ў 2019-м – ужо 523 долары. У 2022 годзе паказчык склаў 623 долары. Гэта трэці па велічыні паказчык у ЕАЭС.На першым месцы – Расія, дзе сярэдні намінальны заробак у 2022 годзе быў 969 долараў. Другую пазіцыю заняў Казахстан – 673 долары. Раней РФ таксама была на першым месцы, прычым у мінулым годзе быў рэзкі рост на 192 долары.Характэрна, што ў 2018-2020 гадах беларуская зарплата ў пераліку на долары або перавышала казахстанскую, або была такой жа. У 2021-м Казахстан абагнаў Беларусь: 588 і 568 долараў адпаведна.Паводле даных Мінэканомікі Беларусі, у структуры расходаў жыхароў краіны змяншаюцца выдаткі на тавары першай неабходнасці на карысць медыцынскіх, адукацыйных і іншых паслуг. У 1992 годзе выдаткі на ежу займалі палову ўсіх расходаў сярэднестатыстычнай сям’і, а ў 2022 годзе – менш за 40%.Пры гэтым у верасні сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў нацвалюце склаў 1 939,8 рубля, гэта значыць ён знізіўся ў параўнанні са жніўнем, калі было 1962,4. У Мінску ён перавышае 2 тыс рублёў. Больш за ўсё працягваюць зарабляць айцішнікі: сярэдняя сума ў сферы інфармацыі і сувязі ў верасні склала 5 295 рублёў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231125/eksperty-eabr-rastlumachyl-amal-dvukhrazovy-rost-nflyatsy--belarus-1081341119.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_115:0:2846:2048_1920x0_80_0_0_848b9ce5687e3ee4562fda8596d595bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, зарплата, грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
еаэс, зарплата, грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Беларусь заняла трэцяе месца па памеры зарплат у ЕАЭС
Сярэдні беларускі заробак у доларавым эквіваленце раней быў большы за казахстанскі і займаў другую пазіцыю ў ЕАЭС.
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Сярэднямесячная намінальная зарплата ў Беларусі тры гады запар перавышала 500 долараў, а затым стала больш за 600, вынікае з даных статыстычнага зборніка Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Напрыклад, калі па выніках 2018 года ў доларавым эквіваленце сярэдняя зарплата была 476, то ў 2019-м – ужо 523 долары. У 2022 годзе паказчык склаў 623 долары. Гэта трэці па велічыні паказчык у ЕАЭС.
На першым месцы – Расія, дзе сярэдні намінальны заробак у 2022 годзе быў 969 долараў. Другую пазіцыю заняў Казахстан – 673 долары. Раней РФ таксама была на першым месцы, прычым у мінулым годзе быў рэзкі рост на 192 долары.
Характэрна, што ў 2018-2020 гадах беларуская зарплата ў пераліку на долары або перавышала казахстанскую, або была такой жа. У 2021-м Казахстан абагнаў Беларусь: 588 і 568 долараў адпаведна.
Паводле даных Мінэканомікі Беларусі, у структуры расходаў жыхароў краіны змяншаюцца выдаткі на тавары першай неабходнасці на карысць медыцынскіх, адукацыйных і іншых паслуг. У 1992 годзе выдаткі на ежу займалі палову ўсіх расходаў сярэднестатыстычнай сям’і, а ў 2022 годзе – менш за 40%.
Пры гэтым у верасні сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў нацвалюце склаў 1 939,8 рубля, гэта значыць ён знізіўся ў параўнанні са жніўнем, калі было 1962,4. У Мінску ён перавышае 2 тыс рублёў. Больш за ўсё працягваюць зарабляць айцішнікі: сярэдняя сума ў сферы інфармацыі і сувязі ў верасні склала 5 295 рублёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"