https://bel.sputnik.by/20231211/peraslegn-va-ukrane-neprykmetna-adbysya-peravarot-zaraz-ulada--vayskotsa-1081901757.html
Пераслегін: ва Украіне непрыкметна адбыўся пераварот, зараз улада ў вайскоўцаў
Пераслегін: ва Украіне непрыкметна адбыўся пераварот, зараз улада ў вайскоўцаў
Sputnik Беларусь
Рашэнне аб пераходзе ад няўдалага контрнаступлення да стратэгічнай абароны стала пацвярджэннем перавароту ва Украіне – цяпер далейшы лёс краіны будуць вырашаць... 11.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-11T12:53+0300
2023-12-11T12:53+0300
2023-12-11T12:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей пераслегін
радыё
украіна
бяспека
палітыка
у свеце
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/08/1081840266_0:0:3070:1728_1920x0_80_0_0_fcc1320168a992ad03a1a806db2f3386.jpg
Переслегин: похоже, в Киеве незаметно произошел переворот!
Sputnik Беларусь
Переслегин: похоже, в Киеве незаметно произошел переворот!
Рашэнне перайсці ад "контрнаступу" да "стратэгічнай абароны" прыняло не палітычнае, а ваеннае кіраўніцтва Украіны ў асобе галоўнакамандуючага УСУ Залужнага пры падтрымцы заходніх куратараў, гэта сведчыць аб тым, што ўжо не Зяленскі будзе вызначаць далейшы курс Кіева, мяркуе эксперт.Аднак, на думку Пераслегіна, рашэнне Залужнага змяніць тактыку ваенных дзеянняў моцна спазнілася, а галоўнае, зараз выбудоўваць сур’ёзныя камунікацыі па ўсёй працягласці лініі фронту проста некаму.Прынятыя рашэнні аб стратэгічнай абароне даказваюць, што ўлады Украіны пераканаліся ў катастрафічнасці сітуацыі, а ў гэтых умовах палітычныя меркаванні сыходзяць на другі план, і вайскоўцы спрабуюць зрабіць хоць нешта магчымае, адзначае эксперт.Паводле яго слоў, на дадзены момант часу групоўка ўкраінскіх войск няздольная для наступлення і не зусім здольная для абароны. Цяпер Украіне трэба знайсці рэзервы і стварыць з іх моцную і магутную рэзервовую групоўку. Але страты ўжо занадта вялікія, і гэтыя рэзервы ўзяць няма адкуль, мяркуе эксперт."З рашэннем аб пераходзе ў стратэгічную абарону яны спазніліся. Гэта рашэнне ваеннага кіраўніцтва і ў пэўнай меры можна сказаць, што ва Украіне адбыўся пераварот. Калі яшчэ два тыдні таму Зяленскі казаў пра контрнаступленне і выхад да Азоўскага мора, то зараз дакладна сказана, што гэта ўжо не наступленне, а абарончая пазіцыя… Вядома ж, гэта пераварот. Гэта сітуацыя, дзе вайскоўцы, а не палітычныя лідары зараз будуць вызначаць палітыку Украіны. Усё адбылося ціха, спакойна, без стральбы ў Кіеве і нават без зняцця з пасады Зяленскага", - кажа Пераслегін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/08/1081840266_339:0:3070:2048_1920x0_80_0_0_c8e85883d4076a64a0b884be9ca6460e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей пераслегін, радыё, украіна, бяспека, палітыка, у свеце, меркаванне, аудио
спецаперацыя, сяргей пераслегін, радыё, украіна, бяспека, палітыка, у свеце, меркаванне, аудио
Пераслегін: ва Украіне непрыкметна адбыўся пераварот, зараз улада ў вайскоўцаў
Рашэнне аб пераходзе ад няўдалага контрнаступлення да стратэгічнай абароны стала пацвярджэннем перавароту ва Украіне – цяпер далейшы лёс краіны будуць вырашаць ваенныя, а не палітыкі, лічыць расійскі вучоны-прагназіст Сяргей Пераслегін.
Рашэнне перайсці ад "контрнаступу" да "стратэгічнай абароны" прыняло не палітычнае, а ваеннае кіраўніцтва Украіны ў асобе галоўнакамандуючага УСУ Залужнага пры падтрымцы заходніх куратараў, гэта сведчыць аб тым, што ўжо не Зяленскі будзе вызначаць далейшы курс Кіева, мяркуе эксперт.
Аднак, на думку Пераслегіна, рашэнне Залужнага змяніць тактыку ваенных дзеянняў моцна спазнілася, а галоўнае, зараз выбудоўваць сур’ёзныя камунікацыі па ўсёй працягласці лініі фронту проста некаму.
"Украінскае кіраўніцтва вось ужо 4 месяцы працягвае горшую з усіх магчымых схем вядзення баявых дзеянняў. Вялікага наступлення няма, але працягваюцца спробы актыўных дзеянняў усюды, дзе толькі можна. У выніку войскі не падрыхтаваны ні да абароны, ні да наступлення, нясуць бесперапынныя страты. І, увогуле, я пачынаю думаць, што яшчэ два-тры месяцы падобных дзеянняў, і вайна скончыцца сама сабой за адсутнасцю людзей з таго боку", - лічыць Пераслегін.
Прынятыя рашэнні аб стратэгічнай абароне даказваюць, што ўлады Украіны пераканаліся ў катастрафічнасці сітуацыі, а ў гэтых умовах палітычныя меркаванні сыходзяць на другі план, і вайскоўцы спрабуюць зрабіць хоць нешта магчымае, адзначае эксперт.
Паводле яго слоў, на дадзены момант часу групоўка ўкраінскіх войск няздольная для наступлення і не зусім здольная для абароны. Цяпер Украіне трэба знайсці рэзервы і стварыць з іх моцную і магутную рэзервовую групоўку. Але страты ўжо занадта вялікія, і гэтыя рэзервы ўзяць няма адкуль, мяркуе эксперт.
"З рашэннем аб пераходзе ў стратэгічную абарону яны спазніліся. Гэта рашэнне ваеннага кіраўніцтва і ў пэўнай меры можна сказаць, што ва Украіне адбыўся пераварот. Калі яшчэ два тыдні таму Зяленскі казаў пра контрнаступленне і выхад да Азоўскага мора, то зараз дакладна сказана, што гэта ўжо не наступленне, а абарончая пазіцыя… Вядома ж, гэта пераварот. Гэта сітуацыя, дзе вайскоўцы, а не палітычныя лідары зараз будуць вызначаць палітыку Украіны. Усё адбылося ціха, спакойна, без стральбы ў Кіеве і нават без зняцця з пасады Зяленскага", - кажа Пераслегін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"