https://bel.sputnik.by/20231212/lukashenka-mnsk--ashkhabad-zakhavayuts-zatskalenasts-u-supratsontstve-1081931363.html
Лукашэнка: Мінск і Ашхабад захаваюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве
Лукашэнка: Мінск і Ашхабад захаваюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана накіравана на ўмацаванне эканамічных патэнцыялаў дзвюх краін. 12.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-12T09:23+0300
2023-12-12T09:23+0300
2023-12-12T09:23+0300
аляксандр лукашэнка
туркменістан
беларусь
палітыка
эканоміка
у свеце
навіны
віншаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101475/16/1014751604_0:40:3064:1764_1920x0_80_0_0_a65bfa892286382c1a3ba06baf73ce74.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Лукашэнка таксама ўпэўнен, што насуперак выклікам сучаснасці Беларусь і Туркменістан захаваюць зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Гэта ўзаемадзеянне, паводле слоў прэзідэнта, нацэлена на ўмацаванне эканамічных патэнцыялаў дзвюх краін і рост дабрабыту грамадзян.Кіраўнік дзяржавы пажадаў туркменскаму калегу здароўя, шчасця і поспехаў у рэалізацыі планаў, а народу гэтай краіны – дабра і працвітання.Беларусь і ТуркменістанПаводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, прыярытэтным напрамкам узаемадзеяння паміж дзвюма краінамі з’яўляецца ўзаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.Беларусь у асноўным пастаўляе ў Туркменістан цукар, шыны, ізаляваныя правады, лекавыя сродкі і розную малочную прадукцыю. Туркменскі экспарт на беларускі рынак складаецца з пасцельнай і кухоннай бялізны, посуду, прадметаў хатняга ўжытку з пластмас, нятканых матэрыялаў і тэкстыльнага адзення.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
туркменістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101475/16/1014751604_150:0:2881:2048_1920x0_80_0_0_7fa67fdc427b2cd5a264ba6c1b2ee9c8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, туркменістан, беларусь, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны , віншаванне
аляксандр лукашэнка, туркменістан, беларусь, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны , віншаванне
Лукашэнка: Мінск і Ашхабад захаваюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве
Паводле слоў прэзідэнта, супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана накіравана на ўмацаванне эканамічных патэнцыялаў дзвюх краін.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Прызнанне з боку сусветнай грамадскасці курсу пастаяннага нейтралітэту Туркменістана і яго прыхільнасць да пашырэння дружалюбных адносін з усімі дзяржавамі асабліва важна ў цяперашніх умовах, калі пагрозы бесканфліктнаму суіснаванню і палітычнаму дыялогу сталі сістэмаўтваральнымі элементамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка таксама ўпэўнен, што насуперак выклікам сучаснасці Беларусь і Туркменістан захаваюць зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Гэта ўзаемадзеянне, паводле слоў прэзідэнта, нацэлена на ўмацаванне эканамічных патэнцыялаў дзвюх краін і рост дабрабыту грамадзян.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў туркменскаму калегу здароўя, шчасця і поспехаў у рэалізацыі планаў, а народу гэтай краіны – дабра і працвітання.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, прыярытэтным напрамкам узаемадзеяння паміж дзвюма краінамі з’яўляецца ўзаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
Беларусь у асноўным пастаўляе ў Туркменістан цукар, шыны, ізаляваныя правады, лекавыя сродкі і розную малочную прадукцыю. Туркменскі экспарт на беларускі рынак складаецца з пасцельнай і кухоннай бялізны, посуду, прадметаў хатняга ўжытку з пластмас, нятканых матэрыялаў і тэкстыльнага адзення.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"