https://bel.sputnik.by/20231212/putsn-zatsverdz-pagadnenne-z-belarussyu-ab-stvarenn-vuchebna-bayavykh-tsentra-1081947573.html
Пуцін зацвердзіў пагадненне з Беларуссю аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў
Пуцін зацвердзіў пагадненне з Беларуссю аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў
Sputnik Беларусь
У такіх установах ваеннаслужачыя абедзвюх краін будуць сумесна навучацца практычным навыкам выкарыстання дзеючых узораў узбраення і спецтэхнікі бакоў, а... 12.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-12T12:21+0300
2023-12-12T12:21+0300
2023-12-12T14:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
вучэбна-баявы цэнтр
бяспека
навіны
пагадненне
уладзімір пуцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/06/1070944205_25:0:2560:1426_1920x0_80_0_0_fca233cfee0cab3e5324520eed1c769f.jpg
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў.Дакумент 5 снежня прыняла Дзярждума РФ, 7 снежня яго адобрыў Савет Федэрацыі. Беларускі парламент ратыфікаваў законапраект летам бягучага года. Пагадненне аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл Расіі і Беларусі было падпісана міністрамі абароны дзвюх краін у Мінску 28 сакавіка 2023 года.У чым задача цэнтраўЗ пагаднення вынікае, што стварэнне вучэбна-баявых цэнтраў прадугледжвае сумесную баявую падрыхтоўку, дзяжурства воінскіх кантынгентаў, абмен вопытам па пытаннях баявога выкарыстання дзеючых узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.Акрамя таго, воінскі кантынгент і рухомая маёмасць Расіі і Беларусі будуць вызвалены ад выплаты падаткаў. Пасля таго, як закон набудзе моц, асабовы склад кантынгенту, які будзе праходзіць падрыхтоўку ў цэнтрах, вызваляецца ад выплаты падаткаў на зарплаты на тэрыторыі прымаючага боку.Як гаворыцца ў дакуменце, рухомая маёмасць увозіцца на тэрыторыю прымаючага боку за свой кошт.Дзе будуць працаваць цэнтрыУ МЗС Расіі раней паведамлялі, што вучэбна-баявыя цэнтры сумесна падрыхтоўкі ваенных плануюць сфарміраваць практычна для ўсіх відаў войск. Чакаецца, што яны з’явяцца на базе дзеючых воінскіх часцей.Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін таксама адзначаў, што для стварэння цэнтраў не давядзецца арганізоўваць новыя штатныя структуры ва ўзброеных сілах Беларусі і Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/06/1070944205_557:0:2458:1426_1920x0_80_0_0_423097db1fa8e922cb1f27306f2b514b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, вучэбна-баявы цэнтр, бяспека, навіны , пагадненне, уладзімір пуцін
саюзная дзяржава, беларусь, расія, вучэбна-баявы цэнтр, бяспека, навіны , пагадненне, уладзімір пуцін
Пуцін зацвердзіў пагадненне з Беларуссю аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў
12:21 12.12.2023 (абноўлена: 14:17 12.12.2023) У такіх установах ваеннаслужачыя абедзвюх краін будуць сумесна навучацца практычным навыкам выкарыстання дзеючых узораў узбраення і спецтэхнікі бакоў, а таксама ўніфікаваць баявую падрыхтоўку.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў.
Дакумент 5 снежня прыняла Дзярждума РФ, 7 снежня яго адобрыў Савет Федэрацыі. Беларускі парламент ратыфікаваў законапраект летам бягучага года. Пагадненне аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл Расіі і Беларусі было падпісана міністрамі абароны дзвюх краін у Мінску 28 сакавіка 2023 года.
З пагаднення вынікае, што стварэнне вучэбна-баявых цэнтраў прадугледжвае сумесную баявую падрыхтоўку, дзяжурства воінскіх кантынгентаў, абмен вопытам па пытаннях баявога выкарыстання дзеючых узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
Акрамя таго, воінскі кантынгент і рухомая маёмасць Расіі і Беларусі будуць вызвалены ад выплаты падаткаў. Пасля таго, як закон набудзе моц, асабовы склад кантынгенту, які будзе праходзіць падрыхтоўку ў цэнтрах, вызваляецца ад выплаты падаткаў на зарплаты на тэрыторыі прымаючага боку.
Як гаворыцца ў дакуменце, рухомая маёмасць увозіцца на тэрыторыю прымаючага боку за свой кошт.
Дзе будуць працаваць цэнтры
У МЗС Расіі раней паведамлялі, што вучэбна-баявыя цэнтры сумесна падрыхтоўкі ваенных плануюць сфарміраваць практычна для ўсіх відаў войск. Чакаецца, што яны з’явяцца на базе дзеючых воінскіх часцей.
Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін таксама адзначаў, што для стварэння цэнтраў не давядзецца арганізоўваць новыя штатныя структуры ва ўзброеных сілах Беларусі і Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мезенцаў: Расія разглядае абарону Беларусі як
абарону рубяжоў Саюзнай дяржавы