https://bel.sputnik.by/20231212/rasya-vyala-zabaronu-na-ekspart-tsvrday-pshantsy-da-leta-2024-goda-1081934965.html
Расія ўвяла забарону на экспарт цвёрдай пшаніцы да лета 2024 года
Расія ўвяла забарону на экспарт цвёрдай пшаніцы да лета 2024 года
Sputnik Беларусь
Дакумент прадугледжвае шэраг выключэнняў, калі часовае абмежаванне на вываз збожжа дзейнічаць не будзе. 12.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-12T10:48+0300
2023-12-12T10:48+0300
2023-12-12T10:48+0300
эканоміка
расія
збожжа
экспарт
навіны
еаэс
пшаніца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/12/1075713655_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_d645a5d70aca5d41c16f6735498875b4.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Расійскія ўлады ўвялі часовую забарону на вываз цвёрдай пшаніцы, паведамляе прэс-служба ўрада РФ.Мера абумоўлена рашэннем гарантаваць харчовую бяспеку на ўнутраным рынку і падтрымаць стабільную сітуацыю з цэнамі на прадукцыю з цвёрдай пшаніцы. Найбольш вядомы прадукт з гэтай культуры – макароны, булгур, кускус і цвёрдыя маркі манных круп.Часовае абмежаванне набывае моц з моманту апублікавання дакумента і будзе дзейнічаць да 31 мая 2024 года ўключна.Адначасова прадугледжваецца шэраг выключэнняў, калі забаронная мера дзейнічаць не будзе. Гэта датычыцца гуманітарных грузаў, а таксама вывазу цвёрдай пшаніцы ў рамках міжнародных міжурадавых пагадненняў.Акрамя таго, экспартаваць дадзеную сыравіну можна ў Абхазію і Паўднёвую Асецію, а таксама ажыццяўляць яе вываз у якасці прыпасаў.Забарона ў асноўным датычыцца трэціх краін, у дзяржавы-ўдзельніцы ЕАЭС – Арменію, Беларусь, Кыргызстан і Казахстан – цвёрдую пшаніцу дазволена вывозіць з Расіі ў межах устаноўленых уладамі квот і пры наяўнасці дазволаў, якія выдаюцца расійскім Мінсельгасам.Беларуская забаронаНагадаем, у пачатку кастрычніка бягучага года ўрад Беларусі ў чарговы раз працягнуў забарону на вываз збожжавых культур, рапсу, а таксама сланечніка з рэспублікі. Цяперашнія абмежаванні будуць дзейнічаць шэсць месяцаў – да сакавіка 2024 года.Каб вывезці гэтыя харчовыя тавары за межы краіны, экспарцёрам трэба атрымліваць разавыя ліцэнзіі ў МАРГ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231108/laro-namagann-aan-dlya-adnalennya-zbozhzhavay-zdzelk-ne-dal-vynku-1080983794.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/12/1075713655_187:0:2918:2048_1920x0_80_0_0_e03c0b1d3a5f5215997c753e6bbae1b6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, расія, збожжа, экспарт, навіны , еаэс, пшаніца
эканоміка, расія, збожжа, экспарт, навіны , еаэс, пшаніца
Расія ўвяла забарону на экспарт цвёрдай пшаніцы да лета 2024 года
Дакумент прадугледжвае шэраг выключэнняў, калі часовае абмежаванне на вываз збожжа дзейнічаць не будзе.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Расійскія ўлады ўвялі часовую забарону на вываз цвёрдай пшаніцы, паведамляе прэс-служба ўрада РФ.
Мера абумоўлена рашэннем гарантаваць харчовую бяспеку на ўнутраным рынку і падтрымаць стабільную сітуацыю з цэнамі на прадукцыю з цвёрдай пшаніцы. Найбольш вядомы прадукт з гэтай культуры – макароны, булгур, кускус і цвёрдыя маркі манных круп.
Часовае абмежаванне набывае моц з моманту апублікавання дакумента і будзе дзейнічаць да 31 мая 2024 года ўключна.
Адначасова прадугледжваецца шэраг выключэнняў, калі забаронная мера дзейнічаць не будзе. Гэта датычыцца гуманітарных грузаў, а таксама вывазу цвёрдай пшаніцы ў рамках міжнародных міжурадавых пагадненняў.
Акрамя таго, экспартаваць дадзеную сыравіну можна ў Абхазію і Паўднёвую Асецію, а таксама ажыццяўляць яе вываз у якасці прыпасаў.
Забарона ў асноўным датычыцца трэціх краін, у дзяржавы-ўдзельніцы ЕАЭС – Арменію, Беларусь, Кыргызстан і Казахстан – цвёрдую пшаніцу дазволена вывозіць з Расіі ў межах устаноўленых уладамі квот і пры наяўнасці дазволаў, якія выдаюцца расійскім Мінсельгасам.
Нагадаем, у пачатку кастрычніка бягучага года ўрад Беларусі ў чарговы раз працягнуў забарону на вываз збожжавых культур, рапсу, а таксама сланечніка з рэспублікі. Цяперашнія абмежаванні будуць дзейнічаць шэсць месяцаў – да сакавіка 2024 года.
Каб вывезці гэтыя харчовыя тавары за межы краіны, экспарцёрам трэба атрымліваць разавыя ліцэнзіі ў МАРГ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"