https://bel.sputnik.by/20231213/krank-kdb-polskya-kharugvy-planuyuts-uchynts-terakty--belarus-1082006275.html
Кіраўнік КДБ: польскія харугвы плануюць учыніць тэракты ў Беларусі
Кіраўнік КДБ: польскія харугвы плануюць учыніць тэракты ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускай контрразведцы вядомы імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія курыруюць дзейнасць гэтых падраздзяленняў. 13.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-13T17:26+0300
2023-12-13T17:26+0300
2023-12-13T17:26+0300
іван церцель
кдб рб
польшча
беларусь
у свеце
бяспека
нацыянальная бяспека
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103581/14/1035811484_0:0:5184:2916_1920x0_80_0_0_82093ea1d5dfdcbc2986223ceadbf772.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель заявіў, што ў Польшчы рыхтуюцца захапіць аб’екты ў Беларусі і ўчыніць тэракты на тэрыторыі рэспублікі.Паводле яго слоў, у суседняй краіне дзейнічаюць сем так званых харугваў (гаворка пра ваенныя падраздзяленні - Sputnik), найбольш агрэсіўная з іх трэніруецца ў Беластоку, кіруе ёй беларус.Кіраўнік КДБ адзначыў, што беларускай контрразведцы вядомы імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія курыруюць дзейнасць гэтых харугваў. Падобнае супрацоўніцтва, па словах Церцеля, недапушчальна."Мы такую практыку не выкарыстоўваем і не лічым, што гэта добра. Украінскія, польскія, прыбалтыйскія калегі павінны глядзець, каб гэтая зброя не павярнулася супраць іх", - падкрэсліў ён.Іван Церцель папярэдзіў спецслужбы Украіны, Польшчы і Прыбалтыкі, што "дадзеная зброя" (супрацоўніцтва з харугвамі - Sputnik) не паддаецца кантролю і нагадаў няўдалую гісторыю ўзаемаадносін ІДІЛ (Ісламская дзяржава – тэрарыстычная групоўка, забароненая ў РФ) з амерыканскімі сілавікамі."І нашы замежныя калегі могуць дабіцца такіх жа адмоўных вынікаў для сябе", - дадаў старшыня Камітэта дзяржбяспекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103581/14/1035811484_356:0:4964:3456_1920x0_80_0_0_43304583bc18ab82e78f1cd78fd47464.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іван церцель, кдб рб, польшча, беларусь, у свеце, бяспека, нацыянальная бяспека, навіны , палітыка
іван церцель, кдб рб, польшча, беларусь, у свеце, бяспека, нацыянальная бяспека, навіны , палітыка
Кіраўнік КДБ: польскія харугвы плануюць учыніць тэракты ў Беларусі
Беларускай контрразведцы вядомы імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія курыруюць дзейнасць гэтых падраздзяленняў.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель заявіў, што ў Польшчы рыхтуюцца захапіць аб’екты ў Беларусі і ўчыніць тэракты на тэрыторыі рэспублікі.
Паводле яго слоў, у суседняй краіне дзейнічаюць сем так званых харугваў (гаворка пра ваенныя падраздзяленні - Sputnik), найбольш агрэсіўная з іх трэніруецца ў Беластоку, кіруе ёй беларус.
"Ёй кіруе наш грамадзянін Асадулаеў 1991 года нараджэння, які некалі навучаўся ў Ваеннай акадэміі і ўцёк за мяжу. Ён хаваецца пад псеўданімам "Шляхціц". Гэта адна з найбольш агрэсіўных структур", - сказаў Церцель журналістам, яго словы перадае БелТА.
Кіраўнік КДБ адзначыў, што беларускай контрразведцы вядомы імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія курыруюць дзейнасць гэтых харугваў. Падобнае супрацоўніцтва, па словах Церцеля, недапушчальна.
"Мы такую практыку не выкарыстоўваем і не лічым, што гэта добра. Украінскія, польскія, прыбалтыйскія калегі павінны глядзець, каб гэтая зброя не павярнулася супраць іх", - падкрэсліў ён.
Іван Церцель папярэдзіў спецслужбы Украіны, Польшчы і Прыбалтыкі, што "дадзеная зброя" (супрацоўніцтва з харугвамі - Sputnik) не паддаецца кантролю і нагадаў няўдалую гісторыю ўзаемаадносін ІДІЛ (Ісламская дзяржава – тэрарыстычная групоўка, забароненая ў РФ) з амерыканскімі сілавікамі.
"І нашы замежныя калегі могуць дабіцца такіх жа адмоўных вынікаў для сябе", - дадаў старшыня Камітэта дзяржбяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" КДБ за тыдзень затрымаў у Беларусі тры
баявыя ячэйкі, якія працавалі на СБУ